Перасопніцкае Эвангельле

Перасопніцкае Эва́нгельле — рукапісны помнік мастацтва XVI стагодзьдзя, напісаны на заходне-ўкраінскім дыялекце Стараўкраінскай мовы.

Перасопніцкае Эвангельле — духоўны помнік і нацыянальны сымбаль, на якім, прыступаючы да выкананьня сваіх высокіх абавязкаў, Прэзыдэнты Ўкраіны даюць прысягу свайму народу.

Перасопніцкае Эвангельле
Перасопніцкае Эвангельле
Мініятура з выяваю апостала Мацьвея
тып Рукапіс зь мініятурамі
месца напісаньня Перасопніца (цяпер заходняя Ўкраіна)
мова напісаньня Стараўкраінская (заходнеўкраінскі дыялект)
час напісаньня 1556—1561
матэрыялы Пэргамэнт
памеры 380 x 240 мм
вага 9,3 кг

Лёс рукапісу

Створанае ў 1556—1561 гадах сынам пратапопа Міхаілам Васілевічам і архімандрытам Прачысьценскага манастыра Рыгорам, якія пачалі працу ў мястэчку Заслаў (цяпер у Хмяльніцкай вобласьці), а завяршылі ў Перасопніцы (цяпер у Ровенскай вобласьці). Замовіла кнігу княгіня Анастасія Заслаўская (нар. Гальшанская).

З часу свайго заканчэньня рукапіс захоўваўся ў Перасопніцкім манастыры. З 1600 да 1701 гады гістарычных зьвестак пра кнігу не захавалася. 17 красавіка 1701 году гетман Украіны Іван Мазэпа падараваў Эвангельле Пераяслаўскаму катэдральнаму сабору. З 1799 году захоўвалася ў бібліятэцы Пераяслаўскай сэмінарыі, пазьней — у Палтаўскай сэмінарыі, у Палтаўскім гісторыка-краязнаўчым музэі, у запаведніку «Кіева-Пячэрская лаўра». З 24 сьнежня 1948 году — у аддзеле рукапісу Бібліятэкі АН УССР (цяпер Нацыянальная бібліятэка Ўкраіны імя Вярнадзкага), дзе знаходзіцца і зараз.

У навуковы абарот рукапіс трапіў у 1830-х гадах, калі ў бібліятэцы Пераяслаўскай сэмінарыі яго знайшоў былы вучань, выбітны ўкраінскі навуковец Восіп Бадзянскі. Новае паўнакроўнае жыцьцё дала Эвангельлю Іна Чапіга, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту ўкраінскай мовы, якая больш за 20 год жыцьця прысьвяціла вывучэньню помніка.

Пачынаючы з 1991 году, стала традыцыяй падчас прысягі Прэзыдэнта Ўкраіны на вернасьць народу разам з Канстытуцыяй і Актам абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны класьці Перасопніцкае Эвангельле як сымбалічную духоўную сьвятыню.

Матэрыял і выкананьне

Перасопніцкае Эвангельле  Перасопніцкае Эвангельле 
Старонкі зь Перасопніцкага Эвангельля.

Перасопніцкае Эвангельле — велічная кніга вагай 9,3 кг, напісаная чорнымі чарніламі і кінавар’ю (чырвонай фарбай) позьнім статутам на пэргамнце фарматам 38×24 см. Кніга складаецца з 482 аркушаў. У рукапісе існуе «дробнае пісьмо», якім напісаныя ўсе пасьляслоўі, зацемкі, прыпіскі і г. д. Рукапіс багата арнамэнтаваны, аздоблены высокамастацкімі шматколернымі застаўкамі і мініятурамі. Па прыгажосьці і багацьці афармленьня Перасопніцкае Эвангельле ня мае роўных сярод украінскіх рукапісаў.

Мовазнаўчае значэньне

Рукапіс зьмяшчае ўнікальны матэрыял для вывучэньня гісторыі стараўкраінскае мовы і ўзаемадзеяньня размоўнага і кніжных элемэнтаў літаратурна-пісьмовай мовы XVI стагодзьдзя. У рукапісе выразна праступаюць рысы народнай мовы, на фанэтычным узроўні — наяўнасьць народнаразмоўных фанэтычных рыс, пераход о, е ў і ў і , на марфалягічным узроўні засьведчаная вялікая варыятыўнасьць за кошт канчаткаў, уласьцівых жывой моўнай практыцы.

Размоўная лексыка ўведзена ў тэкст пераважна з дапамогай глёсаў. Глёсы, як правіла, прастаўленыя ў Эвангельлі разам са словамі арыгінала, але абрамляюцца «прамакутнікамі»; выпісаныя асобна «дробным» пісьмом. Гэта пераважна стараславянскія словы (напрыклад, «чресла» — сьцёгны, «бдѣти» — ня спаць), але ёсьць і простыя тлумачальныя глёсы для стараўкраінскіх словаў («стрѣха» — дах, «праз збожа» — праз узворваньне і г. д.).

Факсыміле

У 2001 годзе Інстытутам украінскай мовы НАН Украіны зробленае факсымільнае выданьне Эвангельля з навуковай апрацоўкай — упарадкаваньнямі, дасьледаваньнямі, словапаказьнікамі. Агульны наклад кнігі склаў 500 асобнікаў. Другі раз факсымільнае выданьне Эвангельля зроблена ў 2008 годзе Ўкраінскай Праваслаўнай Царквой маскоўскага патрыярхату, наклад — 1000 асобнікаў.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Пересопницьке Євангеліє (1556—1561) / Дослідження. Транслітерований текст. Словопокажчик. — Київ, 2001. 703 с.
  • Лев Скоп. Майстер мініатюр Пересопницького Євангелія Федуско, маляр зі Самбора. — Дрогобич: Коло, 2011.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Перасопніцкае Эвангельле Лёс рукапісуПерасопніцкае Эвангельле Матэрыял і выкананьнеПерасопніцкае Эвангельле Мовазнаўчае значэньнеПерасопніцкае Эвангельле ФаксымілеПерасопніцкае Эвангельле ЗаўвагіПерасопніцкае Эвангельле КрыніцыПерасопніцкае Эвангельле ЛітаратураПерасопніцкае Эвангельле Вонкавыя спасылкіПерасопніцкае ЭвангельлеСтараўкраінская моваЭвангельле

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Самалійска-этыёпская вайнаАдам МіхнікСтаніслаў МанюшкаІнфармацыяВызнаМагнэтызмТрыялетЮбілейная плошча (станцыя мэтро)Радыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахФАнжаліка АгурбашМіт РомніМіхал Францішак СапегаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціТагальская ВікіпэдыяМаксім ТанкЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)WYSIWYGБеларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культурыОхрыдТэўда (імя)Ніл Гілевіч8 сакавікаСьвятаПошасьцьКарл МарксСударБраты МарксЯнка БрыльБеларускі нацыяналізмЛацінская АмэрыкаВольга ХарланРаспад СССРТэхналёгіяФалькіBBCСтаробінБеларускі рубельPDFВікіЭрых КохНавухаданосар IIВанда ЛявіцкаяПарнаграфія ў ІталііГайла (імя)Прыдатак (мовазнаўства)АсадкаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікВіцебскі абласны судСэксАнальны сэксМіраслаў ЛазоўскіAmazon.comНаркамаўкаЯн СерадаЯргАркадзь МарціновічВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуЭманюэль (фільм)Восень народаўСафоклПадляскія дыялектыАсацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй АзііМаксім ГарэцкіУрад Беларускай Народнай РэспублікіАлагМіл (імя)🡆 More