2019 Перапіс Насельніцтва Беларусі

Перапіс насельніцтва ў Беларусі 2019 року — трэці пасьля здабыцьця сувэрэнітэту перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусі, які адбыўся 4—30 кастрычніка 2019 году.

Афіцыйна мэтаю правядзеньня перапісу было названае атрыманьне інфармацыі пра насельніцтва Беларусі, неабходнай дзеля распрацоўкі дзяржаўных прагнозаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, актуальных разьлікаў і прагназаваньня колькасьці ды складу насельніцтва, вывучэньня разьмяшчэньня і выкарыстаньня працоўных рэсурсаў, правядзеньня навуковых дасьледаваньняў.

Падрыхтоўка

24 кастрычніка 2016 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 384 «Аб правядзеньні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь», які прызначыў на 4-30 кастрычніка. Паводле 2-га пункту Ўказу, гарадзкія і раённыя выканаўчыя камітэты мелі прыцягнуць у якасьці часовага перапіснога пэрсаналу студэнтаў, чыноўнікаў, супрацоўнікаў грамадзкіх аб'яднаньняў, беспрацоўных і пэнсіянэраў. Згодна з 3-м пунктам дапускаўся ўдзел у перапісе празь Сеціва. У 4-м пункце згадвалася, што перапісчыкам надаваўся бясплатны праезд у грамадзкім транспарце з 23 верасьня па 13 лістапада 2019 году. Згодна з 6-м пунктам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Белтэлерадыёкампанія мелі забясьпечыць асьвятленьне перапісу ў СМІ. 23 лістапада 2016 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 953 «Аб захадах рэалізацыі Ўказу...», паводле якой ухваліў Палажэньне і склад камісіі правядзеньня перапісу. Камісію з 34 намесьнікаў міністраў і старшыняў аблвыканкамаў узначаліў 1-ы намесьнік старшыні ўраду Аляксандар Турчын. Згодна з 3-м пунктам Пастановы для перапісу мелі выкарыстаць: цягам 19 працоўных дзён па рэгістратары на 700 дамоў, цягам 28 дзён па перапісчыку на 750 чалавек і цягам 37 дзён па загадніку ўчастка на 14 500 чалавек. Паводле Пастановы, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь абавязалі разаслаць тэкставыя паведамленьні пра перапіс сотавым абанэнтам, Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь — разьмясьціць сацыяльную рэкляму ад 3 чэрвеня да 30 кастрычніка 2019 году, Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — перадаць Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту асабістыя зьвесткі з рэгістра насельніцтва, Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь — прыцягнуць рэгістратараў зь ліку супрацоўнікаў ЖКГ і разьмясьціць абвесткі на дошках каля пад'ездаў, мясцовыя органы ўлады — падабраць да 1 верасьня 2019 году дастатковы лік перапісчыкаў і вылучыць памяшканьні для ўчасткаў з 16 верасьня да 20 лістапада. 28 чэрвеня 2018 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 505 «Аб зацьвярджэньні Праграмы перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 году», што зьмяшчала 50 пытаньняў да пастаянных жыхароў Беларусі і 8 пытаньняў да часовых жыхароў.

10 кастрычніка 2018 году Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 98 «Аб зацьвярджэньні Інструкцыі па арганізацыі і правядзеньні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 году». Згодна зь Інструцыяй 4-20 кастрычніка 2019 году можна было запоўніць перапісны ліст у Сеціве і на ўчастку. 21-30 кастрычніка 2019 году перапісчыкі мелі правесьці апытаньне па месцы жыхарства а 9:00-21:00. Участкі мелі працаваць 4-6 кастрычніка а 9:00-21:00 і 7-30 кастрычніка а 9:00-20:00. Паводле Інструкцыі, да 3 лютага 2020 году вызначылі выкласьці ў вольны доступ папярэднія зьвесткі перапісу, а да 1 чэрвеня 2020 году — асноўныя зьвесткі. 5 лістапада 2018 году 1000 рэгістратараў пачала абыход па прынамсі 700 домаўладаньняў за дзень на чалавека для падліку адраснай гаспадаркі цягам 19 дзён. Пры канцы лістапада 2018 году 1000 рэгістратараў ад жыльлёва-камунальнай гаспадаркі склала сьпісы 626 000 пабудоваў і жылых памяшканьняў у рамках падрыхтоўкі да перапісу. Задзейнічалі ад 44 супрацоўнікаў у Менску да 187 у Гомельскай вобласьці. Да абыходу Рэестар адрасоў і Рэгістар несельніцтва зьмяшчалі каля 500 000 будынкаў. Рэгістратары выдалілі зь пераліку каля 8000 дамоў і дадалі каля 126 000. Яны выкарыстоўвалі пляншэты з мапаграфічнай праграмай, што дазваляла перадаваць зьвесткі на сэрвэр Нацстаткаму Беларусі. 23 жніўня 2019 году Нацстаткам Беларусі запусьціў сайт перапіс.бел. Празь яго вырашылі правесьці першы ў Беларусі анлайн-перапіс на аснове створанай у 2016 годзе Міжбанкаўскай сыстэмы ідэнтыфікацыі (МСІ), што зьмяшчала зьвесткі пра 6,8 млн жыхароў, або 71,8% насельніцтва. Занесеныя ў базу зьвестак МСІ грамадзяне мелі ўвесьці 14-значны асабісты нумар пашпарта і нумар мабільнага тэлефона, каб атрымаць код для запаўненьня перапіснога ліста. Долю бюджэтных выдаткаў на перапіс 2019 году скарацілі з 95% да 35% параўнальна зь 2009 годам. Беларускі парк высокіх тэхналёгіяў вылучыў каля 5000 з 12 800 задзейнічаных пляншэтаў. Сусьветны банк (Вашынгтон, ЗША) вылучыў Нацстаткаму грант на $1,9 млн. Іншымі 5 найбольшымі спонсарамі выступілі «Беларуская калійная кампанія», «Менскі трактарны завод», «Галантэя», «Белфармацыя» і «Эўрагандаль». 11 верасьня 2019 году старшыня Нацстаткаму Іна Мядзьведзева паведаміла, што зьвесткі перапісу пра сельскую гаспадарку абнародуюць у ліпені 2021 году. 1 кастрычніка 2019 году пачала працаваць бясплатная тэлефонная даведка Нацстаткаму пра перапіс пад нумарам 8-801-100-3131.

Праграма

Пералік пытаньняў, па якіх адбываўся збор пэрсанальных зьвестак у дачыненьні грамадзянаў Беларусі, зацьверджаны Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь:

    Пытаньні, датычныя асноўных дэмаграфічных характарыстык
  • прозьвішча, імя, імя па бацьку;
  • ідэнтыфікацыйны нумар;
  • дата нараджэньня, лік поўных гадоў;
  • плоць;
  • сваяцкія ці іншыя стасункі з асобай, пазначанай першай у хатняй гаспадарцы;
  • стан у шлюбе (для асобаў векам 15 гадоў і старэйшых);
  • месца нараджэньня.
    Пытаньні, датычныя міграцыйнай актыўнасьці
  • бязупыннасьць пражываньня ў гарадзкім паселішчы ці сельскай мясцовасьці гэтага адміністрацыйнага раёну;
  • пэрыяд прыбыцьця ў дадзены населены пункт;
  • месца папярэдняга жыхарства;
  • пражываньне болей за 1 год безупынна ў якой-кольвек іншай краіне;
  • краіна, у якой пражываў рэспандэнт да даты прыбыцьця ў Рэспубліку Беларусь на сталае месца жыхарства;
  • месяц і год прыбыцьця ў Рэспубліку Беларусь;
  • прычына прыбыцьця ў Рэспубліку Беларусь на сталае месца жыхарства;
  • намер і прычына, па якой плянуецца выехаць з Рэспублікі Беларусь (для асобаў векам 15—74 гадоў);
  • тэрмін, на які плянуецца выехаць з Рэспублікі Беларусь.
    Пытаньні, датычныя нацыянальна-этнічных характарыстык
  • нацыянальнасьць (паводле самавызначэньня і жаданьня рэспандэнта, для дзяцей — па вызначэньні бацькоў).
  • родная мова;
  • мова, якою рэспандэнт звычайна размаўляе дома;
  • іншая(-ыя) мова(-ы), якой(-імі) вольна валодае рэспандэнт.
    Пытаньні, датычныя адукацыі
  • узровень адукацыі (для асобаў векам 10 гадоў і старэйшых), наяўнасьць навуковай ступені;
  • уменьне чытаць і пісаць;
  • навучаньне ва ўстанове адукацыі (для асобаў векам 6—60 гадоў);
  • наведваньне дзіцём дашкольнай установы (для дзяцей векам 3—7 гадоў, якія не наведваюць школу).
    Крыніцы сродкаў да існаваньня, якія мае ў 2019 року.
    Пытаньні, датычныя занятасьці (для асобаў векам 15 гадоў і старэйшых)
  • асноўная аплачваная работа, занятак, які прыносіць прыбытак, ці работа без аплаты працы ў сваяка (далей — работа) у апошні тыдзень да пачатку перапісу насельніцтва;
  • месцазнаходжаньне працы;
  • прычына, па якой рэспандэнт не працуе ў населеным пункце па месцы жыхарства;
  • пэрыядычнасьць выезду на працу на тэрыторыю іншай дзяржавы;
  • характарыстыка работы, выконванай рэспандэнтам;
  • кім рэспандэнт зьяўляўся на працы (статус у занятасьці);
  • пошук працы рэспандэнтам цягам апошняга месяцу да пачатку перапісу насельніцтва, гатовасьць прыступіць да яе ў найбліжэйшыя 2 тыдні;
  • прычына адмовы ад пошуку працы.
    Колькасьць народжаных дзяцей (для жанчын векам 15 гадоў і старэйшых).
    Пытаньні, датычныя жыльлёвых умоваў
  • месца жыхарства;
  • лік хатніх гаспадарак, якія жывуць у памяшканьні, і іхні склад;
  • памер агульнай плошчы аднакватэрнага жылога дому ці кватэры;
  • існыя віды дабрабыту ў памяшканьні, якое выкарыстоўваецца для пражываньня;
  • уласьнік памяшканьня, якое выкарыстоўваецца для пражываньня;
  • колькасьць жылых пакояў, якую займае хатняя гаспадарка.
    Часовае пражываньне (побыт) на дату правядзеньня перапісу насельніцтва сярод чальцоў хатняй гаспадаркі асобаў, якія стала пражываюць па-за межамі Рэспублікі Беларусі
    Пытаньні, датычныя сельскагаспадарчай дзейнасьці

наяўнасьць ва ўласнасьці або валоданьні, карыстаньні хатняй гаспадаркі зямельных надзелаў у 2019 року з пазначэньнем іхняй колькасьці

  • характарыстыка зямельных надзелаў (месцазнаходжаньне і агульная плошча, у тым ліку занятая пад пасевы па відах сельскагаспадарчых культураў) ды мэты іхняга выкарыстаньня;
  • наяўнасьць на земляных надзелах пладова-ягаднага дрэвастану і хмызьнякоў на 1 кастрычніка 2019 р.;
  • колькасьць (плошча) пладова-ягаднага дрэвастану ў пладаносным веку па відах;
  • наяўнасьць у гаспадарцы скаціны, птушкі і пчоласем’яў на 1 кастрычніка 2019 року;
  • колькасьць скаціны і птушкі па відах, колькасьць пчоласем’яў.

Да часовых жыхароў

У дачыненьні асобаў, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, праграма была іншай:

  • адрас у пэрыяд прахаджэньня перапісу;
  • прозьвішча, імя, імя па бацьку;
  • плоць;
  • дата нараджэньня;
  • краіна нараджэньня;
  • грамадзянства;
  • краіна сталага пражываньня;
  • мэта прыезду ў Рэспубліку Беларусі.

Правядзеньне

4 кастрычніка 2019 году перапіс пачаўся анлайн апоўначы а 0:00. Аднак Міжбанкаўская сыстэма ідэнтыфікацыі, якую выкарыстоўвалі для ўваходу на сайт, мела толькі расейскамоўную вэрсію, што абмяжоўвала моўныя правы беларускамоўных жыхароў краіны. Ранкам запрацавалі 644 участкі, інтэрактыўную мапу якіх Нацстаткам разьмясьціў на сваёй бачыне. На сотавыя тэлефоны жыхароў Беларусі разаслалі тэкставыя паведамленьні з 2 спасылкамі для запаўненьня перапіснога ліста анлайн. Цягам 4 кастрычніка сайт Нацстаткаму стаў часова недаступным, бо быў разьлічаны на 60 000 заходаў адначасова. Тым часам, нагрузка перавысіла 70 000 заходаў. Да 6 кастрычніка на 9:00 у перапісе прынялі ўдзел 505 100 (5,3%) жыхароў Беларусі, зь іх 52% (264 000) празь Сеціва.

На 9 кастрычніка а 9:00 лік перапісаных вырас да 1 544 900 (16,3%) жыхароў, зь якіх 42% (646 600) прайшлі яго празь Сеціва. На 11 кастрычніка а 9:00 перапісалі 2 295 100 (24,3%) жыхароў, зь іх 38% (866 700) празь Сеціва. На 14 кастрычніка а 9:00 перапісалі 2 753 300 (29,1%) чалавек, зь іх празь Сеціва 39% (1 073 900). 15 кастрычніка 2019 году Нацстаткам Беларусі ўпершыню разаслаў на сотавыя тэкставыя паведамленьні па-беларуску з запрашэньнем да перапісу. На 16 кастрычніка а 9:00 у перапісе паўдзельнічалі 3 419 100 (36,2%) жыхароў, зь якіх 38% (1 286 500) у Сеціве. Пагатоў у Менску каля 60% удзельнікаў перапісаў прайшлі яго ў Сеціве. На 18 кастрычніка а 9:30 у сеціўным перапісе паўдзельнічалі 1,833 млн чалавек (19,4% жыхароў). 20 кастрычніка старшыня Нацстаткаму Іна Мядзьведзева заявіла, што перапісалі 4,9 млн чалавек (51,8%), у тым ліку празь Сеціва 21% жыхароў Беларусі. Таксама задзейнічалі 12 500 перапісчыкаў замест 48 000 у 2009 годзе.

22 кастрычніка 2019 году А. Лукашэнка пазначыў пры перапісе ў якасьці роднай мовы беларускую. Да 29 кастрычніка ў перапісе прынялі ўдзел звыш 90% насельніцтва Менскай вобласьці, зь іх чвэрць запоўніла перапісныя лісты анлайн.

Вынікі

20 лютага 2020 году Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь абнародаваў першыя вынікі перапісу, паводле якога насельніцтва Беларусі на 4 кастрычніка 2019 году склала 9 413 446 чалавек. Насельніцтва скарацілася прыкладна на 41 000 чалавек параўнальна з улікам напярэдадні перапісу 1 кастрычніка 2019 году. Большасьць скарачэньня склаў выезд зь сем'ямі на заробкі за мяжу тэрмінам больш за год. Рэшта прыпала на выміраньне. Жанчыны склалі 53,8% насельніцтва. Вырасла насельніцтва Менску, якое перавысіла 2,018 млн жыхароў, і Менскай вобласьці, дзе былі большыя заробкі. Гараджане склалі 77,5% насельніцтва краіны (каля 7,3 млн), сяляне — 2 113 457 чалавек. Таксама адзначалася перасяленьне ў раёны, што прылягалі да абласных цэнтраў, у тым ліку з гарадоў. На ўсходзе Менскага раёну гарадзкія рысы набылі такія прадмесьці, як Бараўляны і Копішча. У перапісе ўдзельнічала 95% жыхароў Беларусі. З гэтага ліку 48% апыталі дома, 28% выбралі стацыянарны або мабільны ўчастак, 22% выкарысталі інтэрнэт-сайт і 2% адмовіліся ад перапісу. Падчас перапісу выдаткі ўпалі да 57 цэнтаў на чалавека параўнальна з 1,53 даляра пры перапісе 2009 году. Сродкі рэспублікансага бюджэту склалі 28%, бо асноўную частку выдаткавалі Беларускі парк высокіх тэхналёгіяў, Сусьветны банк, «Беларуская калійная кампанія», «Менскі трактарны завод» і ўласьнік берасьцейскага футбольнага клюба «Дынама» Аляксандар Зайцаў. У абласьцях перапісалі наступны лік насельніцтва: Менская — 1,471 млн, Гомельская — 1388,5 тыс., Берасьцейская — 1,348 млн, Віцебская — 1135,7 тыс., Гарадзенская — 1026,8 тыс. і Магілёўская — 1024,7 тыс. жыхароў. Насельніцтва Менску вырасла за кошт перасяленьня, якое перакрыла выміраньне. Сярод перапісаных было 20 500 іншаземных падарожнікаў, якія часова знаходзіліся ў Беларусі.

10 верасьня 2020 году Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі абнародаваў бюлетэнь пра вынікі перапісу 2019 году, паводле якіх доля беларусаў у насельніцтве вырасла да 84,9 % (7 990 719 чалавек) параўнальна з папярэднім перапісам 2009 году. Доля расейцаў упала да 7,5 % (706 992 чал.). Доля палякаў і ўкраінцаў засталася на ўзроўні 3,1 % (287 693 чал.) і 1,7 % (159 656 чал.) насельніцтва. Сярод іншых найбольш вырасла доля азіяцкіх народнасьцяў — кітайцаў, туркмэнаў і таджыкаў. Доля тых, для каго беларуская мова — родная, вырасла да 54 %, у тым ліку сярод беларусаў да 61,2 %. Таксама беларуская была роднай для 54,5 % палякаў, 11,5 % жыдоў, 8,2 % украінцаў і 2,8 % расейцаў. Доля тых, хто размаўляе па-беларуску дома, таксама вырасла да 26 %: 28,5 % беларусаў, 46 % палякаў, 6,5 % украінцаў, 2,5 % расецаў і 2,1 % жыдоў. Пагатоў, доля гараджанаў, якія размаўляюць па-беларуску, амаль падвоілася да 21,3 % і склала большасьць карыстальнікаў беларускай мовы — 63,6 %. Паказальна, што сярод менчукаў доля карыстальнікаў беларускай мовы падскочыла амаль 6-кратна да 34,1 %. Па 0,1 % насельніцтва складалі жыды, армяне, татары, цыганы, азэрбайджанцы, летувісы і туркмэны. Менш за 0,1 % і звыш 1000 чалавек налічвалі немцы, грузіны, малдаване, латышы, узбэкі, казахі, арабы і таджыкі. Найбольш шматлікай узроставай групай былі людзі ў веку 30—34 гадоў (781 253 чал.), найменш шматлікай — у веку 75—79 гадоў. Сярэдні ўзрост насельніцтва складаў 40,7 году, у тым ліку 43,1 году ў жанчынаў і 38 гадоў у мужчынаў. Наймаладзейшым было насельніцтва Менску — 39,3 году, найстарэйшым у Віцебскай вобласьці — 42,5 году. Працаздольнае насельніцтва скарацілася на 432 555 чалавек да 5 420 271 жыхароў Беларусі. Старэйшых за працаздольны ўзрост было 2 309 218 чалавек, маладзейшых — 1 683 957 чалавек. У шлюбе пражывала 4 286 433 жанчынаў і 3 533 358 мужчынаў (+753 075 замужніх жанчынаў), што большасьцю тлумачылася пашыранасьцю працы за мяжой мужоў, а таксама шматжэнствам. Па найме працавалася 51,2 % жыхароў Беларусі, 28,3 % былі пэнсіянэрамі, 24,5 % знаходзіліся на ўтрыманьні (пераважна дзеці) і 4,2 % былі самазанятымі. Сярод жыхароў у веку ад 10 гадоў 2 388 982 (287 на 1000 насельніцтва) мелі сярэднюю спэцыяльную адукацыю, 2 055 139 (247) — вышэйшую, 1 767 729 (212) — агульную сярэднюю, 576 085 (69) — пачатковую, 481 139 (58) — агульную базавую (9 клясаў) і 21 030 (3) — пасьлядыплёмную (магістры, кандыдаты і дактары навук).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

2019 Перапіс Насельніцтва Беларусі Падрыхтоўка2019 Перапіс Насельніцтва Беларусі Праграма2019 Перапіс Насельніцтва Беларусі Правядзеньне2019 Перапіс Насельніцтва Беларусі Вынікі2019 Перапіс Насельніцтва Беларусі Крыніцы2019 Перапіс Насельніцтва Беларусі Вонкавыя спасылкі2019 Перапіс Насельніцтва БеларусіДэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі БеларусіПерапіс насельніцтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чарнігаўскае княстваМаксім ТанкВетразьСамароўкаГрызуныЛексычнае значэньнеGoogle DriveЖамойцьАўстраліяЖыгімонт АўгустТэхналёгіяНіна МацяшMonodontidaeГраматычнае значэньнеЧорны замак АльшанскіГомельская вобласьцьДотык пісі рукоюСьляпун букавінскіГорадняМэтафараМагатма ГандзіСямейства (біялёгія)Васіль ЦяпінскіДзеяслоў (часопіс)РыдмонтПэрфэкт-10ҐАлесь ДуброўскіКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Крайняя плоць12 чэрвеняСяржук Сокалаў-ВоюшПрыказкаГісторыя МенскуАвантуры майго жыцьцяForbesАдам ГлёбусРэформа беларускага правапісу 1933 годуСаргоўдХлопчык як пальчыкПастава на каленяхДаўгерд (імя)Янка СіпакоўHromadske.TVМіхась РудкоўскіУрадЛюдміла РублеўскаяRSSYouTubeКірыліцаНаваполацакКолерВіктар ШніпЗымбабвэПавал ДураўПрыдатак (мовазнаўства)ЛістападПавал КалечыцРэжым ЛукашэнкіПадзелы Рэчы ПаспалітайЗнак рашоткі (актаторп)ПакістанАнтонімыIP-адрасПарнаграфіяБудынакМаркёрЗ воўчым білетам🡆 More