Паход Чырвонай Арміі Ў Заходнюю Беларусь І Ўкраіну 1939 Году

Пахо́д Чырво́най А́рміі ў Захо́днюю Белару́сь і Ўкраі́ну 1939 году — ваенная апэрацыя Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ў верасьні 1939 году ў заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх абласьцях Польскай Рэспублікі, якія ўвайшлі ў яе склад па выніках Рыскага падзелу 1921 году, і ў Віленскім краі, ператвораным у Віленскае ваяводзтва, што знаходзіўся пад кіраваньнем Польшчы з 1923 году.

Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году
Дата: 17—29 верасьня 1939
Месца: Польшча
Вынік: Перамога савецкіх войскаў,
зьяўленьне нямецка-савецкай мяжы
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Далучэньне

Зах. Украіны да УССР,
Зах. Беларусі да БССР,
часткі Віленскага краю да Летувы

Супернікі
Сьцяг СССР СССРСьцяг Польшчы Польшча
Камандуючыя
Клімэнт Варашылаў

Барыс Шапашнікаў
Міхаіл Кавалёў
Сямён Цімашэнка
Сямён Крывашэін

Васілій Чуйкоў
Эдвард Рыдз-Сьміглы

Фактычны падзел Польшчы паміж СССР і Нямеччынай, і далучэньне Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі (на той момант Усходняй Польшчы) да адпаведных рэспублік СССР, якое ажыцьцяўлялася ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да Дамовы аб ненападзе паміж Нямеччынай і СССР. У апэрацыі прымалі ўдзел разьдзелы Кіеўскай і Беларускай вайсковых акругаў, узмоцненыя часткамі Калінінскай і Маскоўскай вайсковых акругаў.

Падрыхтоўка

28 кастрычніка 1938 году, яшчэ да пакту Молатава-Рыбэнтропа, начальнік штабу Беларускай адмысловай вайсковай акругі(en) (БАВА) Максім Пуркаеў(en) накіраваў першаму сакратару Камуністычнай партыі Беларусі Панцеляймону Панамарэнку заяўку на ўлучэньне ў гаспадарчы плян 1939 г. вайсковай мабілізацыі. 1 жніўня 1939 году, таксама да пакту, начальнік мабілізацыйнай часткі паліўнай управы БАВА Ляпёхін накіраваў у Цэнтральны камітэт Усесаюзнай кампартыі заяўку на выданьне ў Менску 1,4 млн «лістовак да войскаў ворага», 54% зь якіх па-польску.

Пачатак

17 верасьня 1939 году ўрад Савецкага Саюзу перадаў ноту польскаму амбасадару Гржыбоўскаму за подпісам народнага камісара замежных справаў Вячаслава Молатава пра тое, што «спынілі свае дзеяньні дагаворы, заключаныя паміж Польшчай і СССР». У якасьці прычыны прыводзіліся вынікі нямецкага наступу ў ходзе Польска-нямецкай вайны: «На працягу 10 дзён ваенных апэрацый Польшча страціла ўсе свае прамысловыя раёны і культурныя цэнтры. Варшава, як сталіца Польшчы, не існуе больш». Тым часам, з 13 верасьня ўрад Польскай Рэспублікі знаходзіўся ў Залешчыках (Тарнопальскае ваяводзтва) на мяжы з Румыніяй. У ноце ўрада СССР адзначалася, што «ў сувязі з такой абстаноўкай Савецкі ўрад аддаў распараджэньне Галоўнаму камандаваньню Чырвонай арміі даць загад войскам перайсьці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыцьцё і маёмасьць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі». 18 верасьня 1939 году беларуская газэта «Зьвязда» выйшла пад агульным загалоўкам «Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь».

Міжнародны водгук

28 верасьня 1939 г. былы брытанскі прэм’ер Лойд Джордж у лісьце да польскага амбасадара ў Лёндане Эдварда Рачынскага адзначыў, што савецкае войска ўвайшло на землі, якія не зьяўляліся польскімі і якія Польшча гвалтам анэксавала пасьля першай сусьветнай вайны.

Крыніцы

Tags:

Паход Чырвонай Арміі Ў Заходнюю Беларусь І Ўкраіну 1939 Году ПадрыхтоўкаПаход Чырвонай Арміі Ў Заходнюю Беларусь І Ўкраіну 1939 Году ПачатакПаход Чырвонай Арміі Ў Заходнюю Беларусь І Ўкраіну 1939 Году Міжнародны водгукПаход Чырвонай Арміі Ў Заходнюю Беларусь І Ўкраіну 1939 Году КрыніцыПаход Чырвонай Арміі Ў Заходнюю Беларусь І Ўкраіну 1939 ГодуВіленскае ваяводзтва (1926—1939)Віленскі крайПольская Рэспубліка (1918—1939)Рабоча-Сялянская Чырвоная АрміяРыская мірная дамова 1921 году

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МаркёрТравеньДзеяслоўЖывапісЭнэргіяДаніла ЖульпаДрысьвяты (вёска)ВугоршчынаМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньні1980Алесь ЖукАхоўны статусВіктар Шніп2005633Нестар МахноРамантызм@ОкельАдам МіцкевічУзвышша (часопіс)Мікола ПапекаБАТЭ БарысаўПагоня (песьня)Андрусь ГорватЧалавекПершая сусьветная вайнаАршанскі чыгуначны вузелЭякуляцыяПарнаграфія ў ВугоршчынеАрцём АрашонакШвайцарыяЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіСлавамір МрожакВіктар МарціновічФрыдрыхСонцаЯн ЧэрскіКнігаЭўфрасіньня ПолацкаяАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўДарога Р43 (Беларусь)Акторы парнафільмаўСамасейМікола ЕрмаловічБерасьцеПарнаграфія ў БеларусіЛетувісыБудынакЦмокЖомайдзь (Клецкі раён)БелсатСаргельЯн ЦывінскіМарына ВасілеўскаяБлакітная сойкаМоладава (Берасьцейская вобласьць)Паўстаньне 1794 годуЛявон ВашкоМіжнародны стандартны кніжны нумарЛіза КудроўСэкс па тэлефонеЭротыкаСэксуальныя пазыцыі(486958) 2014 MU69Вайшнорыя🡆 More