Партыя Свабоды І Прагрэсу

Партыя свабоды і прагрэсу (ПСП) — створаная ў Беларусі з 2003 году палітычная партыя лібэральнай арыентацыі.

Вынік эвалюцыйнага разьвіцьця моладзевага руху «Грамадзянскі форум».

Партыя свабоды і прагрэсу (ПСП)
Партыя Свабоды І Прагрэсу
Лідэр партыі Уладзімер Навасяд
Дата заснаваньня 2003
Штаб-кватэра Менск
Ідэалёгія Лібэралізм
Афіцыйны сайт www.liberaly.org

Старшыня — Уладзімер Навасяд.

Партыя знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Гісторыя

22 лістапада 2003 г., 29 траўня 2004 г., 29 траўня 2005 г. мінулі Ўстаноўчыя зьезды Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП), якія прынялі рашэньне аб стварэньні партыі і зацьвердзілі Статут, Праграму і Маніфэст Партыі свабоды і прагрэсу. Ва ўсіх трох выпадках Міністэрства юстыцыі Беларусі пад рознымі падставамі адмаўляе ў рэгістрацыі новай палітычнай партыі, а Вярхоўны суд адхіляе скаргі ініцыятараў стварэньня партыі на рашэньні Мінюста, якія заснавальнікі партыі завуць палітычна матываванымі.

Аснову новай партыі складуць былыя і дзейсныя актывісты моладзевага руху «Грамадзянскі форум», а таксама моладзь, якая раней не ўваходзіла ў склад палітычных партыяў, якой блізкія лібэральныя ідэалы свабоды асобы, натуральных правоў і свабодаў чалавека, абароны прыватнай уласнасьці. Асноўны акцэнт у працы робіцца на прыцягненьні раней палітычна неангажаваных маладых людзей, сталай прысутнасьці на выбарчых акругах, актыўным удзеле ў мясцовых і парлямэнцкіх выбарах.

Найбольшая колькасьць прыхільнікаў стварэньня Партыі свабоды і прагрэсу ў Гомельскай, Магілёўскай і Гарадзенскай абласьцях Рэспублікі Беларусь.

Партыя свабоды і прагрэсу запоўніць пустуючую нішу ў палітычным спэктры краіны — стане першай лібэральнай партыяй у Беларусі (ужо існая ў Беларусі Аб'яднаная грамадзянская партыя грунтуецца на кансэрватыўных ідэях і заве сябе «лібэральна-кансэрватыўнай»). ПСП намерваецца артыкуляваць і ўмацоўваць лібэральныя ідэі ў Беларусі, як краіне з пакуль дамінуючымі сацыял-дэмакратычнай і нацыянал-дэмакратычнай ідэалёгіямі. Эўрапейская інтэграцыя Беларусі — асноўная тэза ў міжнароднай складніку палітычнай плятформы створанай Партыі свабоды і прагрэсу.

Падрыхтоўку да чацьвёртага Ўстаноўчага зьезду ў кан. 2007 г. — пач. 2008 г. вёў у адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі Арганізацыйны камітэт па стварэньні Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) на чале з Уладзімерам Навасядам. У рамках падрыхтоўкі папаўняўся сьпіс жадаючых стаць заснавальнікамі партыі, вялася праца над ідэалягічнай плятформай новай партыі і інш.

18 красавіка 2009 году ў Магілёве адбыўся чарговы ўстаноўчы зьезд партыі. У зьезьдзе прыняло ўдзел 73 дэлегата з усіх рэгіёнаў Беларусі. Падчас форуму быў прыняты статут партыі, а таксама зацьверджаная праграма яе дзейнасьці. Дэлегаты абралі старшынём Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімера Навасяда. Першым намесьнікам старшыні ПСП абраны Аляксандар Сілкоў, намесьнікамі — Сяргей Казлоўскі, Міхась Бусьляеў і Аляксандар Мельнікаў.

18 траўня 2009 году ў Міністэрства юстыцыі Беларусі пададзены дакумэнты на рэгістрацыю Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП). 15 чэрвеня Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі партыі.

Ленінская раённая камісія па выбарах у Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў 12 сьнежня 2017 году зарэгістравала ініцыятыўную групу намесьніка старшыні «Партыі Свабоды і Прагрэсу» Сяргея Казлоўскага. Сяргей Казлоўскага балатуецца па Ракасоўскаму выбарчай акрузе № 11. Мясцовыя Выбары адбудуцца 18 лютага 2018 году. 15 актывістаў ПСП падалі дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў

Вонкавыя спасылкі

Tags:

БеларусьЛібэралізмПалітычная партыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зыгмунт ЛазінскіЧарлз ДарвінISO 4217Парнаграфія ў ЯпонііАўтарскае праваПрыдатак (мовазнаўства)БеларусыЭнэргія1923C++Алесь АркушСтаніслаў Булак-БалаховічРасеяЛексычнае значэньнеАўстраліяКрысталь Бойд1744Дзень2006Крама (гурт)ГрыбыЗіновій ПрыгодзічБеларуская мінуўшчына (часопіс)Усевалад ІгнатоўскіСамасейАрцём АрашонакАнка Упала800ЭнцыкляпэдыяХалодная вайнаМастацкая літаратураОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаСьпіска капітулаІгар Грышчук1951БаскетболНіна МацяшСтрахаваньнеМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьПрыслоўеНавукаБізантыйскі каляндарАлесь РазанаўАлесь КажадубDNSЧорны замак АльшанскіГрэцыяТэхналёгіяДзень ЗямліКрывічыАльпыАлег СалтукМаксім ТанкАтрад (біялёгія)Джынсавая рэвалюцыяНаваполацакПошукавая аптымізацыяРобэрт ФішэрЎБеларуская моваЛесьбійская эротыкаПарнаграфія ў ЧэхііПадвойнае пранікненьнеJavaScriptМрояУсходнеславянскія мовыКанадаЭпоха АсьветніцтваГрупавы сэкс🡆 More