Парк Імя Янкі Купалы: парк у Менску

Парк
Парк імя Янкі Купалы
Парк Імя Янкі Купалы: Гісторыя парку, Заўвагі, Крыніцы
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′20″ пн. ш. 27°33′59″ у. д. / 53.90556° пн. ш. 27.56639° у. д. / 53.90556; 27.56639 27°33′59″ у. д. / 53.90556° пн. ш. 27.56639° у. д. / 53.90556; 27.56639
Аўтар праекту І. Рудэнка
Дата заснаваньня 1949
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Парк імя Янкі Купалы на мапе Беларусі
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Парк Імя Янкі Купалы: Гісторыя парку, Заўвагі, Крыніцы Парк імя Янкі Купалы на Вікісховішчы

Па́рк імя́ Я́нкі Купа́лы — парк у цэнтры Менску недалёка ад плошчы Перамогі. Месьціцца ў чатырохкутніку, утвораным вуліцай Янкі Купалы, праспэктам Незалежнасьці і ракой Сьвіслаччу. Заснаваны ў 1949 годзе ў год сьвяткаваньня 30-х угодкаў утварэньня БССР. Названы ў гонар славутага беларускага паэта Янкі Купалы. Архітэктар праекту І. Рудэнка.

Гісторыя парку

Заснаваньне

Закладзены пасьля вайны як парк імя 30-годзьдзя БССР. Рукамі жыхароў гораду на плошчы тады 7 га былі высаджаны сотні дарослых дрэваў амаль што ўсіх пародаў, якія ёсьць на Беларусі. Сярод дрэваў, што сёньня растуць у парку, — блакітны клён, манчжурскі арэх і сыбірская сасна. Да зьяўленьня парку на гэтым месцы стаялі адна-двухпавярховыя хаты. Сьвіслач у час веснавой паводкі разьлівалася так, што пераўтваралася ў вялікую раку, якая прыносіла мінчанам шмат ліха. Калі пачалі закладаць парк, гэтае месца паднялі амаль на 3 мэтры, а раку ўзялі ў бетонныя берагі. Рэчышча ракі ў межах парка было пашырана з 20 да 120 мэтраў.

Парк Імя Янкі Купалы: Гісторыя парку, Заўвагі, Крыніцы 
Музэй Янкі Купалы

Галоўная алея парку месьцілася па дыяганалі ад пр. Незалежнасьці (у той час — пр. Сталіна), дзе знаходзіцца галоўны ўваход у парк, да выгібу Сьвіслачы. На скрыжаваньні галоўнай і цэнтральнай алеяў, у цэнтры парку месьціўся фантан.

У 1959 годзе на тэрыторыі парку ўзьведзены будынак літаратурнага музэю Янкі Купалы. Музэй пабудаваны прыкладна на тым месцы, дзе раней быў дом, у якім жыў паэт у 1927—1941 гадах. Сам дом згарэў падчас бамбардзіровак на пяты дзень вайны. У 1962 годзе ў гонар 80-гадовага юбілею Янкі Купалы парк атрымаў імя вялікага беларускага Песьняра.

Перапляніроўка

Першапачаткова, у пачатку галоўнай алеі знаходзіўся помнік С. Грыцаўцу (перанесены). У 1972 годзе да 90-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы ў парку ўсталявалі помнік паэту (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Засьпіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Праект помніка ацэньваўся як адзін з найбольш удалых прыкладаў кампазыцыйнай сувязі з прасторавым асяродзьдзем. Адначасова быў перабудаваны й фантан, скульптурная кампазыцыя якога адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага сьвята — «Купальле», пусканьне вянкоў у ваду, з-за чаго фантан атрымаў назву «Вянок». У 1980-я — 1990-я гады ў парку ўсталявана шмат скульптураў, зробленых мастакамі на пленэрах і падараваных парку.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Парк Імя Янкі Купалы: Гісторыя парку, Заўвагі, Крыніцы  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000152

Парк Імя Янкі Купалы: Гісторыя парку, Заўвагі, Крыніцы  Парк імя Янкі Купалысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Парк Імя Янкі Купалы Гісторыя паркуПарк Імя Янкі Купалы ЗаўвагіПарк Імя Янкі Купалы КрыніцыПарк Імя Янкі Купалы Вонкавыя спасылкіПарк Імя Янкі Купалы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Васіль СёмухаКанадаIP-адрасЮрась ШамецькаЗіновій ПрыгодзічКейстут1877Аляксей ДудараўПаўлюк ТрусВадзім СаранчукоўВэб-дызайнАлейкаБаер ЛевэркузэнСатыраКанюшынаСпакусьнікіАгляд15 красавікаКлеапатраЧарнобыльская АЭСАнгельская моваУ краіне райскай птушкіАрхімэдАляксей ПысінАладкіСьвятлана АлексіевічАтмасфэрны ціскЭтнічная тэрыторыя беларусаўАлі ХамэнэіБруліАляксей БацюкоўПалюцыяСіяньМаксім Гарэцкі17 красавікаПаронімыTor BandУсяслаў Чарадзей10 красавікаКанстанцін ДрапезаКарыстальнікКадзіла сармацкаеЛічэбнікВіківідыУправа КДБ па Гарадзенскай вобласьціУладзіслаў ЧаржынскіВалянціна ЦерашковаАнатоль БутэвічБел-чырвона-белы сьцягАбратАснова словаБеларускім партызанам (верш)ФутболАсьвета (часопіс)ТленЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўПомнік тысячагодзьдзя БерасьцяАнатоль ВярцінскіГеаграфічныя каардынатыЖывёлыПубліцыстыкаІгуменСпадніцаСельская гаспадарка БеларусіБерасьцейская вобласьцьЯкуб КоласНіл ГілевічБісэксуальная парнаграфіяДыялекты беларускай мовыСтаніслаў ВалодзькаПамяць (энцыкляпэдычнае выданьне)Уладзімер ПравасудСям’я🡆 More