Памва Бярында

Па́мва Бяры́нда, сьвецкае імя Па́вал Бяры́нда (1550—1570-я, Галіцыя — 13 ліпеня 1632, Кіеў) — дзяяч усходнеславянскай культуры, лексыкограф, паэт, перакладнік, гравэр і выдавец.

ст. 23] 1632, Кіеў) — дзяяч усходнеславянскай культуры, лексыкограф, паэт, перакладнік, гравэр і выдавец. Адзін зь першых друкароў на Русі.

Памва Бярында
Памва Бярында
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1550—1570-я
Памёр 13 ліпеня 1632
Кіеў
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, лексыкограф
Кірунак барока

Жыцьцяпіс

Атрымаў выдатную адукацыю. Валодаў старажытнагрэцкай, лацінскай, стараславянскай, старажытнагабрэйскай, беларускай, украінскай мовамі. У сярэдзіне 1590-х гадоў зблізіўся з Львоўскім япіскапам Гедэонам Балабанам(uk), які адкрыў у сваім маёнтку ў Страціне(ru) друкарню і запрасіў Бярынду арганізаваць яе работу. У 1597 року Бярында пераехаў у Страцін і прыступіў да выдавецкай дзейнасьці. У 1604 сумесна з Сімяонам Будзынам выдаў «Служэбнік», а ў 1606 — «Трэбнік». У тым жа 1606]] року Бярында пераехаў са Страціну ў Перамышль(ru), працаваць у тамтэйшага праваслаўнага япіскапа Міхаіла Капысьценскага, а дзейнасьць страцінскай друкарні прыпынілася.

Між 1610 і 1613 рокамі Памва Бярында аўдавеў і прыняў манаства. Сьвецкім імем Бярынды было Павал, але пры пострыгу ў манахі(ru) ён атрымаў імя Памва. У 1614—1616 роках служыў у друкарні(ru) львоўскага Ўсьпенскага брацтва(ru) і выкладаў у брацкай школе(ru).

У 1615 року Кіева-Пячэрскі архімандрыт Елісей Плецянецкі(ru) набыў непрацоўную страцінскую друкарню і зноў запрасіў туды працаваць Памву Бярынду. Пасьля Плецянецкі вывез друкарню цалкам са Страціну ў Кіеў, дзе на ейнай аснове была створаная друкарня Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1619 Бярында разам з сынам Лукашам пераехаў у Кіеў і працаваў у гэтай друкарні да канца жыцьця, а ў пэрыяд з 1627 па 1629 рокі і ўзначальваў. У 1620 ерусалімскі патрыярх Феафан III(ru) удастоіў Памву Бярынду званьня пратасінкела(ru). Памёр Памва Бярында 13 ліпеня 1632 року ў Кіеве.

Дзейнасьць

Памва Бярында 
Першая старонка аднаго з найстарэйшых слоўнікаў беларускай і ўкраінскай моваў — «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє» Памвы Бярынды

«Лексіконъ славенорωсскїй и Именъ тлъкованїє»

    Асноўны артыкул: Лексікон Памвы Бярынды

«Лексіконъ славенорωсскїй и Именъ тлъкованїє» Памвы Бярынды, над якім ён працаваў 30 гадоў — значнае дасягненьне старабеларускага і стараўкраінскага слоўніцтва. Складаецца зь дзьвюх частак: «лексыкон» — царкоўнаслав.-бел.-ўкр. слоўнік; і «…Імёны ўласныя» — збор тлумачэньняў тапонімаў і антрапонімаў, а таксама агульных назваў неславянскага паходжаньня. У памятцы амаль 7000 артыкулаў (каля 5000 у 1-й частцы, 2000 — у 2-й, сярод якіх каля 1400 уласных імёнаў).

Літаратурная творчасьць

Памва Бярында быў адным з пачынальнікаў паэзіі і школьнай драмы ва Ўкраіне.

У 1616 року Бярында надрукаваў у Львове свой першы твор — калядны дыялёг з пралёгу, прамоваў сямі хлопцаў і эпілёгу «На Рождѣство Хрыста вѣршѣ для утѣхы православнимъ христианамъ». Разам з дыялёгам там былі й іншыя вершы на царкоўныя тэмы. Вершы выкарыстоўваліся для дэклямацыі вучнямі брацкіх школаў і мелі вялікую папулярнасьць — іх перапісвалі ў XVII стагодзьдзі ў Маскве. У разьвіцьці жанраў украінскай літаратуры гэтыя вершы былі пераходным этапам ад паэзіі да драмы.

Працы

У розны час Бярында працаваў над напісаньнем, рэдагаваньнем і выданьнем такіх кніг і ксыляграфіі, як:

  • «Служэбнік» (Страцін, 1604)
  • «Трэбнік» (Страцін, 1606)
  • «Яна Златавуста кніга пра святарства» (Львоў, 1614)
  • Ксыляграфія з выявай эвангеліста Яна (Львоў, 1616)
  • «Віршы на Каляды Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста» (Львоў, 1616)
  • «Анфалягіён» (Кіеў, 1619)
  • «Намаканон» (Кіеў, 1620)
  • «Гутаркі Яна Златавуста на 14 пасланьняў апостала Паўла» (Кіеў, 1623)
  • «Гутаркі Яна Златавуста на Дзеі апосталаў» (Кіеў, 1624)
  • «Тлумачэньне на „Апакаліпсыс Андрэя Кесарыйскага“» (Кіеў, 1625)
  • «Трыёда(ru) посная» (Кіеў, 1627)
  • «От Отечьника скитскаго повесть удивителна о диаволе» (Кіеў, 1627) (прыпісваецца)
  • «Лексыкон славенароскі й імёнаў тлумачэнне» (Кіеў, 1627) — першы слоўнік царкоўнаславянскіх словаў зь перакладам на ўкраінскую.
  • «Павучаньні авы Дарафея» (Кіеў, 1628)
  • «Любомудрейшаго кир Агапита главизны поучителны» (Кіеў, 1628)
  • Ксыляграфія «Вязьніца богаўгодных сьвятых асуджанік» (Кіеў, 1629)
  • «Імналёгіі» (Кіеў, 1630) — панегірык-акраверш, прысьвечаны Пятру Магіле
  • «Трыёда каляровая»

Памяць

Дрэварыт з партрэтам Памвы Бярынды стварыў мастак Васіль Перавальскі(uk).

Крыніцы

Літаратура

  • В. В. Німчук. Памво Беринда і його «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє»
  • Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985.
  • В. В. Німчук. Беринда Памво // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9
  • Житецкий П. Очерк литературной истории малорусского наречия в XVII веке. К., 1888.  (рас.)
  • Сычевская А. И. Памва Берында и его вирши… К., 1912.  (рас.)
  • Горецький П. Й. Памва Беринда і його «Лексикон славеноросскій». «Українська мова в школі», 1956, № 2.
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000.
  • Довідник з історії України. За ред. І. Підкови та Р.Шуста. — К.: Генеза, 1993.
  • Енциклопедія «Українська мова». Беринда Памво.
  • Малий словник історії України / Відповідальний редактор Валерій Смолій. — К.: Либідь, 1997.
  • «Кур'єр ЮНЕСКО», вересень, 1990.

Вонкавыя спасылкі

Памва Бярында  Памва Бярындасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Памва Бярында ЖыцьцяпісПамва Бярында ДзейнасьцьПамва Бярында ПрацыПамва Бярында ПамяцьПамва Бярында КрыніцыПамва Бярында ЛітаратураПамва Бярында Вонкавыя спасылкіПамва БярындаКіеўЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міхаіл ГуцарыеўПятро ДудоВагінальны сэксМаксім БагдановічУкраінскі правапіс 1928 годуЯн ЧыквінАрубаМоладава (Берасьцейская вобласьць)Міжнародны жаночы дзеньVPNДротСлуцакМіндоўгГалерэяАнатоль ІвашчанкаПалітыкРусіны (этнічная група)Уладзімер Арлоў (гісторык)Юрка МонічSQLШмоняПалешукіРагнедаБеліца (Жлобінскі раён)Народны АльбомАляксандар МарозМужчына зьверху23 красавікаЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіТэмпэратураВайшнорыяАдольф Гітлер25 красавікаПаўстаньне 1863—1864 гадоўЛязьбійская парнаграфіяСырыйскі КурдыстанКрыжАфарызмХарэйСэрыя АПрыслоўеГрудзіБобраДжынсавая рэвалюцыяДызайнВіцебскі сшытакВалеры Гапееў1919ПробашчАдзёрБеларуская народная партызанкаМіхась ЧаротВячаслаў АдамчыкГарбатаРажава (Беларусь)Гісторыя беларускай мовыЮрась БарысевічЭразм ЦёлакАлесь Чумакоў27 красавікаВішымутОпсаЖырандоляПаэзіяЭнцыкляпэдыя🡆 More