Палешукі: карэннае насельніцтва Палесься

Палешукі́ (па-палеску: полешуки; па-беларуску: палешукі; па-ўкраінску: поліщуки; па-польску: Poleszucy) — карэннае насельніцтва Палесься.

Назва «паляшук» зьяўляецца экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесься ўжываецца зрэдку. Жыхары Палесься захавалі многія архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове й самасьвядомасьці.

Палешукі
Палешукі: Дасьледаваньні, Мова, Самасьвядомасьць палешукоў
В. Баратынскі. Палешукі, 1908
Саманазва тутэйшыя
Рэгіёны пражываньня Беларусь, Украіна
Мовы заходнепалеская мова, палескія гаворкі беларускай і ўкраінскай моваў
Рэлігіі праваслаўе, каталіцтва
Блізкія этнасы беларусы, украінцы

Дасьледаваньні

Палешукі: Дасьледаваньні, Мова, Самасьвядомасьць палешукоў 
Жыхары палескага гораду Кобрынь, каля 1916 году

Найбольшую этнаграфічную цікавасьць уяўляюць заходнія палешукі — усходне-славянская этнічная супольнасьць зь некаторымі прыкметамі самабытнага этнасу, які, аднак, канчаткова ня склаўся. Па ўмовах гаспадараньня заходнія палешукі падзяляюцца на тры групы насельніцтва:

  • Лесавы́я людзі (па-палеску: лісовы́йі лю́дэ) — жыхары вёсак, якія прылягаюць да лесу;
  • Палявікі, палюхі або пульвіна́ (па-палеску: полёвыкы́, полюхы́, пульвына́) — каля іхных паселішчаў не было лясоў ці балот;
  • Балацюкі, багнюкі або бало́тнныя людзі (па-палеску: болотюкы́, багнюкы́, боло́тяны лю́дэ) — жыхары прылеглых да балот вёсак, часам жылі на ўзвышшах сярод балот; найменей значная група.

Яшчэ ў XIX стагодзьдзі шэраг дасьледчыкаў (Доўнар-Запольскі, Шэндрык і інш.) заўважалі наяўнасьць у заходніх палешукоў прыкметных асаблівасьцяў аблічча. Талько-Грынцэвіч на падставе антрапалягічных рысаў выдзяляў палешукоў у самастойную групу, хоць і адзначаў іхную блізкасьць да беларусаў. Шпілеўскі адрозьніваў палескую мову ад беларускай і ўкраінскай і акрэсьліў межы яе распаўсюджаньня. Юзэф Абрэмбскі лічыў магчымым вылучыць насельніцтва Палесься ў асобную этнічную групу. Этнаграфічныя асаблівасьці насельніцтва Палесься адзначаў Адам Кіркор.

Між тым, большасьць дасьледчыкаў сярэдзіны XIX — пачатку XX стагодзьдзяў адносілі жыхароў Палесься да ўкраінцаў, а іхную мову — да гаворак украінскай мовы. У атлясах Эркерта і Рыціха, працах гісторыкаў Каяловіча, этнографаў Карскага. Так, згодна з дадзенымі Гарадзенскага губэрнскага статыстычнага камітэту за 1869 год, у Берасьцейскім павеце ўкраінцы складалі 51,35% насельніцтва, у Кобрынскім — 69,59%.

Частка дасьледчыкаў лічыла, што насельніцтва Заходняга Палесься ўсё ж бліжэй да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такіх поглядаў прытрымліваліся Мітрафан Доўнар-Запольскі, Іван Эрэміч і Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Мова

Мову жыхароў Палесься (палешукоў) розныя дасьледчыкі лічаць ці асобнай усходнеславянскай мовай, ці гаворкамі беларускай або ўкраінскай моваў.

У 1988 годзе пачалося стварэньне пісьмовай палескай літаратурнай мовы, дзякуючы намаганьням філёляга й паэта Міколы Шэляговіча (па-палеску: Мыкола Шыляговыч). Тады было ўтворанае грамадзка-культурнае згуртаваньне «Полісьсе» і пачалася распрацоўка пісьмовай нормы адмысловай палескай, ці яцьвяскай, мовы. У 1990 годзе адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя, на якой абмяркоўваліся розныя этнаграфічныя й мовазнаўчыя праблемы Палесься і, у тым ліку, стварэньне пісьмовай палескай мовы.

Самасьвядомасьць палешукоў

Пасьля ўключэньня Заходняга Палесься ў склад Палескага ваяводзтва Польшчы польскія ўлады праводзілі палітыку «адарваньня» мясцовага насельніцтва ад украінскага і беларускага ўплываў. У выніку падчас перапісу насельніцтва 1931 году ў Палескім ваяводзтве 707 тысячаў чалавек (64% насельніцтва ваяводзтва) назвалі сваю мову «тутэйшай» (па-палеску: тутэйшы; па-польску: tutejszy). На Палесьсі назва «тутэйшыя», у асноўным, адпавядае паняцьцю «палешукі», аднак проці экзаэтноніму «паляшук», «тутэйшы» зьяўляецца саманазвай, але не этнонімам.

Крыніцы

Tags:

Палешукі ДасьледаваньніПалешукі МоваПалешукі Самасьвядомасьць палешукоўПалешукі КрыніцыПалешукіБеларуская моваЗаходнепалеская літаратурная мікрамоваПалесьсеПольская моваУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Карусь КаганецМураўёўкіФёдар ЛапавухаўМадэль OSIАпавядальны сказПацолтМастацкі творБісэксуальная парнаграфіяВышэйшая школа (выдавецтва)Таварыства філярэтаўЗамакРахункаводВікісховішча.neДзеяслоў (часопіс)Дотык пісі рукоюVirusTotalВіленскае барокаСусьветнае павуціньнеКастусь ГубарэвічВялікае Княства ЛітоўскаеКрыж Эўфрасіньні ПолацкайПарнафільм у ФранцыіЧорны замак АльшанскіАнатоль СысВадзім СаранчукоўHromadske.TVЛетуваІнфраструктураМазанАндрэй ХадановічБлакітная сойкаРодныя гоні (1927)Андрусь ГорватЛявон ВольскіРусіфікацыя БеларусіВіктар ШніпДыназаўрСайгаГарнастайЧарнобыльская АЭСОрдэн япіскапа ПлятонаБеларусьВетразьДанута БічэльБанкАскеменМаркёрСьляпун букавінскіЧэлесЯкуб КоласУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіСьвір (мястэчка)Магутны БожаМотарБесьпілётнікГраматычнае значэньнеУладзіслаў СыракомляМенскРадзімічыІвонка СурвілаКунілінгусПераклады Бібліі на беларускую мовуМаксім ГарэцкіЖалейка (зборнік)МэтафараБярозаўкаХлопчык як пальчыкГрупавы сэксДзіцячая парнаграфія1919Усевалад Гарачка🡆 More