Палац Слушкаў

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Слушкаў
лет. Sluškų rūmai
Палац Слушкаў
Палац Слушкаў
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°41′28″ пн. ш. 25°17′50″ у. д. / 54.69111° пн. ш. 25.29722° у. д. / 54.69111; 25.29722 25°17′50″ у. д. / 54.69111° пн. ш. 25.29722° у. д. / 54.69111; 25.29722
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і барока
Аўтар праекту Мікелянджэлё Пальлёні
Статус Ахоўная зона
Палац Слушкаў на мапе Летувы
Палац Слушкаў
Палац Слушкаў
Палац Слушкаў
Палац Слушкаў Палац Слушкаў на Вікісховішчы

Палац Слушкаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на левым беразе Вяльлі, паміж вуліцамі Тадэвуша Касьцюшкі і Слушкаў. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны палац у Вільні будаваўся ў 1690—1694 гадох на заказ ваяводы полацкага Дамініка Міхала Слушкі. Будынак узьвялі на штучнай паўвысьпе. Пры будаваньні частку рэчышча Вяльлі засыпалі грунтам з Антокальскага пагорка. Дэкаратыўнымі работамі, відаць, займаліся Мікелянджэлё Пальлёні і Ян Пётар Пэрці, які быў архітэктарам палаца.

Па пашкоджаньні ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Ніжняга замка стаў месцам знаходжаньня ўраднікаў у часе іх візытаў у Вільню. У 1705 і 1709 гадох тут спыняўся маскоўскі гаспадар Пётар I.

Па сьмерці Дамініка Міхала Слушкі ў 1719 годзе перайшоў у валоданьне Патоцкіх, з 1727 году — Пузынаў, з 1745 году — зноў Патоцкіх. У 1756 годзе палац набылі манахі ордэна піяраў, якія ўладкавалі тут калегіюм і друкарню. У 1766 годзе будынак набыў Міхал Казімер Агінскі, які адрэстаўраваў яго паводле праекту П’етра Росьсі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Палац Слушкаў 
Палац Слушкаў. Н. Орда, 1875 г.

У 1794 годзе палац занялі расейскія войскі, а па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) улады Расейскай імпэрыі адабралі яго ў Агінскіх і ператварылі ў жылы дом.

У 1803—1831 гадох тут разьмяшчаўся бровар Дамініка Зайкоўскага. Неўзабаве будынак пераплянавалі, колькасьць паверхаў павялічылі да чатырох і з 1872 году палац пачалі выкарыстоўваць пад вайсковую вязьніцу. У гэты ж час зьнішчылі багаты арыгінальны інтэр’ер і экстэр’ер палаца.

Найноўшы час

За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў будынку працягвала знаходзіцца вязьніца.

У 1957—1959 гадох будынак рэканструявалі: разабралі перагародкі турэмных камэраў, замянілі перакрыцьці, павялічылі вокны. У 1959—2002 гадох у гэтым будынку працавала Віленская 25-я прафэсійна-тэхнічная вучэльня.

З 2002 году ў палацы разьмяшчаецца факультэт тэатру і кіно Летувіскай акадэміі музыкі і тэатру. Тым часам прыбудовы знаходзяцца ў працэсе рэстаўрацыі, галоўная частка палаца чакае аднаўленчых работ. Плянуецца вярнуць арыгінальны падзел на два паверхі і аднавіць маляўнічыя барокавыя вокны.

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак з чатырма 3-павярховымі масіўнымі бакавымі вежамі. Ад пачатку фасады будынка былі ўніфікаванымі вялікім ордэрам іянічных пілястраў, якія абрамлялі вялікія вокны. Інтэр’еры аздабляліся італьянскім мармурам, ляпнінай і насьценнымі росьпісамі. Галоўны ўваход на тэрыторыю палаца быў з боку цяперашняй вуліцы Тадэвуша Касьцюшкі празь велічную браму. Палац атачаў парк італьянскага тыпу з каналамі, сажалкамі, фантанамі і экзатычнымі расьлінамі.

Пры рэканструкцыі ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў замест былых двух зрабілі чатыры паверхі з драўлянымі перакрыцьцямі, пазьней замененымі на жалезабэтонныя. У пачатку XX ст. уваходную браму забудавалі 2-павярховымі карпусамі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Палац Слушкаў ГісторыяПалац Слушкаў АрхітэктураПалац Слушкаў ГалерэяПалац Слушкаў КрыніцыПалац Слушкаў ЛітаратураПалац Слушкаў Вонкавыя спасылкіПалац Слушкаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Грамадзкі набытакЗянон ПазьнякАла (мужчынскае імя)АвечкаІвацэвічы (футбольны клюб)Сямейства (біялёгія)Аркадзь КуляшоўЛюдміла РублеўскаяЦмокСавушкін прадуктЭнэіда навываратНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыНясьвіжБелавеская пушчаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіДавойна ВісігердавічЗлучаныя Штаты АмэрыкіІрляндцыШмоняСлоўнік НасовічаCreative CommonsЛетувісыДзяжаНаціскФранцыяІўеЛаўры Крыстыян РэландэрТаксіПаставыВільняПаспалітае рушэньнеЗволе (футбольны клюб)Станіслаў Нарбут (лекар)ШальнікавыяХрысьціна (каралева Швэцыі)КавалёўВафляКасьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)Размаўляем па-беларускуДзяржаўны жыдоўскі тэатар БССРВухаЮрка ЛявонныРадзімічыМенскі завод колавых цягачоўСяржук ДоўгушаўВалянцін АкудовічНацыянальная баскетбольная асацыяцыяМарыя ПрымачэнкаЦестаЭнейкаПраваслаўная царкваШколаУладзімер СьвятаславічПаморскае ваяводзтваСколеСтрах21 красавіка48-ы батальён дапаможнай паліцыіПарнаграфія ў БеларусіЛеанід АнфімаўЗаляцаньнеСуданВялікае Княства ЛітоўскаеТацяна Сапач🡆 More