Менск Палац Сапегаў: палац у Менску (Беларусь)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў. М. Філіповіч, 1920-я гг.
Палац Сапегаў. М. Філіповіч, 1920-я гг.
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′09.6″ пн. ш. 27°33′39.2″ у. д. / 53.902667° пн. ш. 27.560889° у. д. / 53.902667; 27.560889 27°33′39.2″ у. д. / 53.902667° пн. ш. 27.560889° у. д. / 53.902667; 27.560889
Дата заснаваньня XVII ст.
Стан не захаваўся
Палац Сапегаў на мапе Беларусі
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў

Палац Сапегаў — помнік архітэктуры XVII ст. у Менску. Знаходзіўся на Юраўскай вуліцы, вакол будынка месьціўся выдатны сад. Доўгі час лічыўся адным з найлепшых дамоў места. Існаваў да Другой сусьветнай вайны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Менск Палац Сапегаў: Гісторыя, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі 
Пакой на першым паверсе. М. Філіповіч, 1924 г.
Менск Палац Сапегаў: Гісторыя, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі 
Скляпеньні. М. Філіповіч, 1924 г.
Менск Палац Сапегаў: Гісторыя, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі 
К. Біске, 1918 г.

Палац збудавалі, відаць, у XVII ст. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) з 15 лютага да 13 сакавіка 1706 году ў ім спыняўся маскоўскі гаспадар Пётар I. Уласьнік палаца Ўладзіслаў Язафат Сапега (1652—1733) у той час быў ваяводам менскім.

Па Сапегах сад з палацам, напэўна, перайшоў да Галаўнёў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У пачатку XX ст. пра палац ужо існавалі шматлікія паданьні, пра што апавядаў часопіс «Минская старина»:

Менск Палац Сапегаў: Гісторыя, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі  Паданьні і народныя пагалоскі паказваюць нават на дамок, у якім спыняўся ў Менску цар Пётар I. Гэты мураваны 2-павярховы на два вакны ў шырыню і пяць вокнаў у даўжыню дом на Юраўскай вуліцы, у двары… Менск Палац Сапегаў: Гісторыя, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі 

На 1912 год палац разьмяшчаўся ў двары дома, дзе месьціўся рэстаран Акварыюм (вуліца Юраўская, 13). Ад колішняга саду да таго часу засталося толькі дзьве грушы. На 1918 год лічыўся адным з найстарэйшых будынкаў места.

Найноўшы час

Менск Палац Сапегаў: Гісторыя, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі 
Стан на 1927 г.

У 1918 годзе палац замаляваў Караль Біске, у 1920-я гады — Міхась Філіповіч.

Будынак пацярпеў ад пажару ў пачатку Другой сусьветнай вайны, па якой яго рэшткі зьнішчылі.

Архітэктура

Гэта быў мураваны 2-павярховы будынак. Да яго прыбудавалі тамбур, які завяршаўся трыкутным франтонам. У цэнтры фасаду — лесьвічны вузел, з абодвух бакоў якога разьмяшчаліся жылыя памяшканьні.

У XIX ст. зьявілася яшчэ адна прыбудова.

Дадатковыя зьвесткі

  • У садзе, які атачаў сядзібны дом, гаспадар разводзіў каштоўныя гатункі яблынь і грушаў, што давалі садавіну чорнага колеру. Чорныя грушы з Францыі ў Вялікае Княства Літоўскае прывезьлі дочкі Казімера Яна Сапегі. Вырашчаная тут садавіна атрымала пашырэньне ня толькі ў Менску, але і за ягонымі межамі пад назвай сапяжанак.
  • Бацька Кацярыны I Іван Скаваршчук (Скаўронскі) у 1670—1780-я гады служыў у гаспадара палаца Казімера Яна Сапегі, пакуль ня ўцёк ад яго ў Эстляндыю, дзе нарадзілася будучая маскоўская гаспадыня. За часамі Кацярыны I расейскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў зямянаў Вялікага Княства Літоўскага яе братоў і сясьцёр.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менск Палац Сапегаў ГісторыяМенск Палац Сапегаў АрхітэктураМенск Палац Сапегаў Дадатковыя зьвесткіМенск Палац Сапегаў ЗаўвагіМенск Палац Сапегаў КрыніцыМенск Палац Сапегаў ЛітаратураМенск Палац Сапегаў Вонкавыя спасылкіМенск Палац Сапегаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Маладосьць (часопіс)Хартыя’97Літоўская кухаркаУсяслаў ЧарадзейВугорская моваУрадГолуб (сузор’е)ПэнсіяБудынакЯва (імя)18 красавікаКарлес ПудждэмонМіхал ФедароўскіБел-чырвона-белы сьцягКлёд МанэКаскадныя табліцы стыляўКурыцаВольга ГапееваАлесь АркушЛітваАляксандар РужанцоўДыплёмРаман СкірмунтБабёрQR-кодБеларуская Народная РэспублікаЧалавек-аўтапілаБортніцтваКарусь КаганецІндыяСаўгутТарпэда-БелАЗ ЖодзінX (сацыяльная сетка)Лексычнае значэньне2024Стральба з лукаІван ШамякінМотарForbesАдам МіцкевічMelbetУніфікаваная назва рэсурсуАўкштотаТутэйшыя (выраз)Memento moriГімн Беларускай ССРУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціВэб-сайтАральны сэксГенадзь ПашкоўСурвэткаЭнэргіяПятро ВасючэнкаМазанГукМаршы недармаедаўКрумкачКляштарПростыя сказыТрыбадызмЖамойцьГалоўная старонкаДанута БічэльБеларуская моваПаўстаньне 1863—1864 гадоўEBayЭтнічная тэрыторыя беларусаўВольга ЧамаданаваПлыньАляксей БацюкоўТаджыцкая моваГорадняМагілёўСэкс🡆 More