Пала́бская мова — вымерлая заходнеславянская мова.
Родная мова палабскіх славянаў, асыміляваных немцамі да пачатку ХVIII стагодзьдзя.
Палабская мова | |
wenska rec | |
Ужываецца ў | Нямеччына |
---|---|
Рэгіён | Басэйн ракі Эльба |
Колькасьць карыстальнікаў | няма |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская |
Афіцыйны статус | |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | sla |
ISO 639-2(Т) | pox |
ISO 639-3 | pox |
Палабская мова была найбольш блізкай да польскае мовы і разам зь ёй, да кашубскай і вымерлай славінскай, належыць да г. зв. ляхіцкіх моваў (ад імя легендарнага заснавальніка Польшчы — Леха).
Назва мовы паходзіць ад славянскага назову ракі Эльба (па-польску: Łaba, па-чэску: Labe і г. д.). Іншыя назвы: дравяна-палабская мова, вендзкая мова. Адпаведна і славянскае племя, што размаўляла на ёй, звалася палабскімі славянамі, дравянамі (драванамі) або вендамі (венды — нямецкае назва ўсіх славян Нямеччыны).
Была распаўсюджанай да першае паловы XVIII стагодзьдзя на левым беразе Эльбы ў Люнэнбурскім княстве (цяпер акруга Люхаў-Данэнбэрг зямлі Ніжняя Саксонія), дзе былі запісаныя помнікі гэтае мовы, а раней таксама і на поўначы сучаснай Нямеччыны (Мэкленбург, Брандэнбург, Шлезьвіг, выспа Руген).
На поўдні арэал палабскае мовы межаваў з лужыцкімі мовамі, якія мелі распаўсюд у паўднёвай частцы сучаснай усходняе Нямеччыны.
У XVII стагодзьдзі палабская мова становіцца сацыяльна непрэстыжнай, «венды» ўтойваюць ці не афішуюць сваё паходжаньне і пераходзяць на нямецкую мову, падвяргаючыся ў тым ліку і гвалтоўнай германізацыі. Да 1725 року адносяцца дадзеныя аб сям’і носьбітаў мовы, у якой маладое пакаленьне ўжо ня ведала палабскае мовы. Апошні запіс зроблены каля 1750 року. У 1790 року аўтар першага зводнага палабскага слоўніка Ёган Юглер шукаў людзей, якія хоць трохі разумелі б па-палабску, але нікога знайсьці ўжо ня здолеў.
Мова ня мела пісьменнасьці, але ў XVII—XVIII стагодзьдзях ў навакольлях Люхаву было запісана некалькі кароткіх тэкстаў (у значнай часткі перакладных) і пастарам Крысьціянам Хенігам (1649—1719) быў створаны слоўнік аб’ёмам 5 тыс. словаў. Запісы адлюстроўваюць тры розныя гаворкі, але дыялектныя адрозьненьні паміж імі невялікія.
Апроч нешматлікіх пісьмовых помнікаў захаваліся палабскія назвы ў тапаніміцы Ніжняе Саксоніі, Саксоніі-Анхальт, Мэкленбургу, Брандэнбургу, Шлезьвігу: (Starigard, Zagard, Gart, дзе асобны рэфлекс-gard-, як і ў кашубскай і славінскай, адпавядае ўсходнеславянскаму горад, паўднёваславянскаму град, польскаму gród).
З нагоды неіснаваньня сыстэматызаванага палабскага альфабэту, складальнікі слоўнікаў карысталіся больш ці менш пасьлядоўнымі сродкамі нямецкае графікі і артаграфіі, якія ня вельмі падыходзілі для перадачы палабскае фанэтыкі. У сувязі з гэтым было створана некалькі сыстэм транскрыпцыі для гэтае мовы. Найбольш распаўсюджанай зьяўляецца наступная:
Галосныя
Зычныя
Разьвіваючыся на заходняй ускраіне славянскага арэалу, палабская мова адрозьніваецца своеасаблівасьцю. З аднаго боку, у ёй захаваліся архаічныя старажытнаславянскія рысы, прыведзеныя ніжэй:
Зь іншага боку, ва ўмовах адсутнасьці пісьменнасьці, афіцыйнага статусу і пастаянна ўзмацняючага нямецкага ўплыву, палабская мова страчвае здольнасьць да паўнавартаснага разьвіцьця і падвяргаецца працяглай і вельмі інтэнсіўнай германізацыі на ўсіх узроўнях:
Тэкст малітвы «Ойча наш»: Aita nos, tâ toi jis wâ nebesai, sjętü wordoj tüji jaimą; tüji rik komaj; tüja wüľa mo są ťüńot kok wâ nebesai tok no zemi; nosę wisedanesnę sťaibę doj nam dâns; a wütâdoj nam nose greche, kok moi wütâdojeme nosim gresnarem ; ni bringoj nos wâ warsükongę; toi losoj nos wüt wisokag chaudag. Pritü tüje ją tü ťenądztwü un müc un câst, warchni Büzac, nekąda in nekędisa. Amen.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Палабская мова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.