Падкарпацкая Русь

Падкарпа́цкая Русь (па-чэску: Podkarpatská Rus, Země Podkarpatoruská; таксама Падкарпа́цкая Ўкраі́на, зь верасьня 1938 року — па-чэску: Země Zakarpatskoukrajinská) — назва адное зь пяці (пазьней чатырох) земляў, што ўваходзілі ў склад першае чэхаславацкае дзяржавы ў 1920—1946 роках (з 22 лістапада 1938 року Падкарпацкая Русь) — «аўтаномная зямля» ў складзе «другое» Чэхаславацкае рэспублікі, на тэрыторыі якое 15 траўня 1939 року была абвешчаная незалежная дзяржава Карпацкая Ўкраіна , што праіснавала ўсяго некалькі дзён.

Тэрытарыяльна Падкарпацкая Русь улучала ў сябе ў асноўным сучасную тэрыторыю Закарпацкае вобласьці Ўкраіны (апроч ваколіцаў места Чоп, але ўлучая сяло Лекараўцэ, якое цяпер ўваходзіць у склад Славаччыны).

Падкарпацкая Русь
чэск. славац. Podkarpatská Rus
Падкарпацкая Русь
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Чэхаславаччына
Статус адміністрацыйная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ужгарад
Найбуйнейшыя гарады Хуст, Мукачава
Дата ўтварэньня 1919
Дата скасаваньня 1945
Афіцыйныя мовы чэхаславацкая, русінская
Насельніцтва (1919) 572 028
Нацыянальны склад русіны — 62%,
вугорцы — 17,2%,
габрэі — 13,4%,
славакі й чэхі — 3,3 %,
немцы — 1,8 % .
Плошча 12 097 км²
Месцазнаходжаньне Падкарпацкае Русі
Падкарпацкая Русь на мапе
Падкарпацкая Русь   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Пасьля распаду Аўстра-Вугорскае імпэрыі 8 лістапада 1918 року першая рада русінаў у Старай Любаўне (пазьней у Прэшаве) прыняла пастанову аб аддзяленьні ад Вугоршчыны, але пытаньне аб далучэньні да нейкае дзяржавы не было вырашанае. 9 лістапада рада ва Ўжгарадзе выказалася за далучэньне да Вугоршчыны ў якасьці аўтаномнае тэрыторыі.

12 лістапада рада русінскіх эміґрантаў на чале з Рыгорам Жатковічам, што прайшла ў Скрэнтане (ЗША), папярэдне прагаласавала за далучэньне да Чэхаславаччыны й прыняла рашэньне правесьці плебісцыт усіх амэрыканскіх русінаў. Апытаньне прайшло ў сьнежні, і галасы на ім падзяліліся наступным чынам: 67% прагаласавала за ўваход краю ў Чэхаславаччыну, 28 % — за далучэньне да Ўкраіны, 2 % — за поўную незалежнасьць, па 1 % — за далучэньне да Галічыны, Вугоршчыны або Расеі. Тым часам у Карпацкай Русі праходзілі іншыя народныя сходы, што прымалі розныя рашэньні. Рада ў Хусьце патрабавала далучэньня да Ўкраіны, а «Рада галіцкіх ды вугорскіх русінаў» на чале з Антоніем Бэскідам у Прэшаве падтрымала рашэньне далучыцца да Чэхаславаччыны.

З свайго боку, Вугорская рэспубліка 26 сьнежня 1918 року прадставіла Закарпацьцю аўтаномію ў сваім складзе пад назваю «Руськая Краіна». У той жа самы час дэлеґацыя славацкіх русінаў вяла перамовы ў Будапэшце зь Міланам Годжам аб далучэньні да Чэхаславаччыны.

З абвяшчэньнем Вугорскае Савецкае Рэспублікі ў «Руськай Краіне» таксама была абвешчаная савецкая ўлада. Аднак да пачатку траўня 1919 року чэхаславацкія й румынскія войскі выціснулі вугорскіх чырвонаармейцаў ды занялі тэрыторыю Закарпацьця.

Рыгоры Жатковіч ды Антоні Бэскід, сустрэўшыся ў Парыжы, узгаднілі мэмарандум для Парыскае мірнае канфэрэнцыі. 23 красавіка 1919 року было падрыхтаванае прашэньне аб уваходжаньні для прэзыдэнта ЧСР Томаша Масарыка, а 8 траўня ва Ўжгарадзе пасьля нарады Бэскіда, Валошына й Жатковіча было прынятае рашэньне аб далучэньні да Чэхаславаччыны. Пасьля гэтага Масарык накіраваў сваіх прадстаўнікоў у Карпацкую Русь, што па вяртаньні склалі даклад аб крайняй адсталасьці тэрыторыі, на падставе чаго было вырашана адмовіць Карпацкай Русі ва ўваходжаньні ў склад Чэхаславаччыны. Тым ня менш, хаўрусьнікі практычна прымусілі Чэхаславаччыну на перамовах у Сэн-Жэрмэне прыняць Карпацкую Русь у свой склад, баючыся, што інакш яна стане часткаю Вугоршчыны. Такім чынам, 10 верасьня 1919 року Карпацкая Русь увайшла ў склад Чэхаславаччыны на правах аўтаноміі. Канчаткова статус тэрыторыі быў пацьверджаны Трыянонскаю дамоваю 1920 року.

Канстытуцыя Чэхаславаччыны, прынятая 29 лютага 1920 р. увяла ва ўжытак назву «Падкарпацкая Русь» і, пачынаючы з гэтага часу, гэткая назва ўжывалася ва ўсіх афіцыйных адносінах і добра ўстаялася як палітычнае паняцьце ў міжнароднай практыцы. 29 лютага 1920 року быў зацьверджаны герб Падкарпацкае Русі — стаячы мядзьведзь. 26 красавіка была заснаваная пасада земскага ґубэрнатара. Ім стаў Рыгоры Жатковіч. З 1923 року Падкарпацкая Русь мела 9 дэпутатаў у чэхаславацкім парлямэнце.

У знак пратэсту супраць таго, што абяцаная аўтаномія так і не была прадстаўленая, Жатковіч у 1921 годзе сыйшоў з сваёй пасады і вярнуўся ў Амэрыку. Пасьля яго на чале тэрыторыі былі Пётар Эрэнфельд (1921—1923), Антоні Бэскід (1923—1933), Антонін Розсыпал (1933—1935), Канстанцін Грабар (1935—1938).

Спачатку тэрыторыя была падзеленая на тры жупы — ужгарадскую, мукачэўскую й мармараскую, а ў 1927 годзе на 12 раёнаў з раённымі цэнтрамі Берагава, Вялікі Бярозны, Волава, Іршава, Мукачава, Пярэчын, Рахаў, Свалява, Сэўлюш, Цячава, Ужгарад, Хуст.

Палітычная сытуацыя ў Карпацкай Русі была складнаю. Украінафілы на чале з Аўґустынам Валошыным жадалі аўтаноміі ў рамках ЧСР, русафілы, прадстаўленыя Аўтаномна-земляробчым зьвязам Андрэя Бродыя й Руськаю нацыянальна-аўтаномнаю партыяю ўніяцкага сьвятара Фэнцыка, якая арыентавалася на італьянскіх фашыстоўцаў, падтрымлівалі аўтаномію ў складзе ЧСР або Вугоршчыны, Аб’яднаная Вугорская партыя (ля 10 % галасоў) патрабавала ўваходу ў склад Вугоршчыны, камуністы (да 25 % галасоў) жадалі далучэньня да савецкае Ўкраіны. Так на выбарах 1935 року 63 % галасоў атрымалі прыхільнікі поўнае аўтаноміі, далучэньня да Вугоршчыны або Ўкраіны й толькі 25 % прыхільнікі Чэхаславаччыны. Супраць аўтаноміі выступалі ўсе чэскія партыі Карпацкае Русі. У верасьні 1938 року паводле патрабаваньня насельніцтва Закарпацьця была зьмененая афіцыйная назва зямлі ў складзе Чэхаславаччыны на па-чэску: Země Zakarpatskoukrajinská або Карпацкая Ўкраіна. 26 кастрычніка таго ж року прэм’ер-міністрам аўтаноміі стаў А. Валошын, які пачаў украінізацыю краю, вельмі жорстка душачы апазыцыю. Новы прэм’ер распарадзіўся зачыніць некалькі апазыцыйных ґазэтаў ды часопіс «Тиса», для пакінутых СМІ была ўведзеная цэнзура, зачыненыя цэнтры русафільскае супольнасьці імя Духновіча. 20 лістапада 1938 року паводле загаду Валошына пачаў дзеяць канцляґер Думэн ля Рахава. Чэхаславацкія ўлады спрабавалі ўмяшацца й нават зьнялі з пасады мясцовага міністра ўнутраных справаў Е. Бачынскага, прызначыўшы замест яго Л. Прхалу. Аднак урад Валошына прымусіў Прагу пайсьці на саступкі й Л. Прхала стаў міністрам транспарта. Душэньне апазыцыі працягвалася — 20 студзеня 1939 року ўрад Валошына забараніла ўсе палітычныя партыі апроч Украінскага нацыянальнага аб’яднаньня. Аднак на такі крок мясцовае насельніцтва й Прага былі не падрыхтаваныя. 6 лютага 1939 року ўрад аўтаноміі ўдакладніў, што дазволеная дзейнасьць 4-х партыяў: аґрарнае, нацыянал-сацыялістычнае, сацыял-дэмакратычнае й хрысьціянска-народнае.

15 сакавіка 1939 року ў месты Хуст на тэрыторыі Карпацкае Ўкраіны ў складзе «другое» Чэхаславацкае рэспублікі была абвешчаная незалежнасьць Карпацкае Ўкраіны. Дзяржава праіснавала роўна адзін дзень — да 16 сакавіка, калі Хуст захапілі вугорскія войскі (па іншых зьвестках — да 18 сакавіка, калі Вугоршчынаю была акупаваная ўся тэрыторыя Карпацкае Ўкраіны).

У 1944 годзе ў Закарпацьце былі ўведзеныя савецкія войскі.

29 чэрвеня 1945 року ў Маскве было падпісанае пагадненьне аб уваходзе колішняе Падкарпацкае Русі ў склад УССР (пагадненьне 186/1946 Sb. чэхаславацкага законьніка). Пагадненьне было канчаткова ратыфікаванае чэхаславацкім парлямэнтам 22 лістапада 1945 року. Апроч таго, Чэхаславаччына пагаднілася перадаць СССР каля 250 км² тэрыторыі ў аколіцах Чопа — Селменец (Батфа, Галач, Малыя Селменцы, Паладўь-Камароўцы, Палла, Ратаўцы, Саламонава, Сюртэ, Тысаашвань, Тыйглаш, Чоп), якія не былі часткаю Падкарпацкае Русі, а былі часткаю славацкага Зэмпліну (велькакапушанскага ды кралёўвахлмэцкага раёнаў).

Палітычнае разьвіцьцё

У рэґіёне ў міжваенны пэрыяд былі моцныя Камуністычная й Аґрарная партыі, а таксама Аўтаномны земляробчы зьвяз. Менавіта яны стабільна паказвалі высокія вынікі на парлямэнцкіх выбарах. Вынікі парлямэнцкіх выбараў у Падкарпацкай Русі па роках (% галасоў выбарнікаў):

  • 1924 рок — Камуністычная партыя Чэхаславаччыны — 39,4 %, Аґрарная партыя — 6,4 %, Аўтаномны земляробчы зьвяз — 8,4 %
  • 1925 рок — Камуністычная партыя Чэхаславаччыны — 30,8 %, Аґрарная партыя — 14,2 %, Аўтаномны земляробчы зьвяз — 11,6 %
  • 1929 рок — Камуністычная партыя Чэхаславаччыны — 15,2 %, Аґрарная партыя — 29,1 %, Аўтаномны земляробчы зьвяз — до 18,2 %
  • 1935 рок — Камуністычная партыя Чэхаславаччыны — 24,4 %, Аґрарная партыя — 19,0 %, Аўтаномны земляробчы зьвяз — 13,9 %

У рэґіёне ў міжваенны пэрыяд таксама існавалі іншыя партыі й грамадзкія рухі — Расейская народная партыя, Вугорская хрысьціянска-сацыялістычная партыя, Сацыал-дэмакратычная партыя Падкарпацкае Русі, супольнасьць «Просвита», Расейская культурна-асьветніцкае таварыства імя А. Духновіча й іншыя.

Хаця сярод чыноўнікаў былі асобы розных нацыянальнасьцяў, але колькасна пераважалі чэхі. Гэта верагодна было зьвязана з больш высокім узроўнем асьветы ў чэхаў у Чэхаславаччыне. Напрыклад, у 1927 годзе сярод дзяржаўных служаючых у адміністрацыі Падкарпацкае Русі было 255 чэхаў, 17 славакаў, 142 русіна, 56 вугорцаў ды 22 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў. У 1935 годзе сярод 12 кіраўнікоў акругаў 7 чалавек былі чэхамі, 1 — украінскім эміґрантам, 2 — расейскімі эміґрантамі й 2 — русінамі. Сярод служаючых было 497 чэхаў, 20 украінскіх ды 12 расейскіх эміґрантаў, 85 русінаў і 54 вугорцы.

Насельніцтва

У 1921 годзе насельніцтва рэґіёну складала 604,6 тыс. чалавек, у тым ліку 62,0 % русінаў, 17,2 % вугорцаў, 13,4 % габрэяў, 3,3 % ‒ чэхаў ды славакаў, 1,8 % немцаў, 2,3 % ‒ іншых нацыянальнасьцяў.

Эканоміка

Падкарпацкая Русь была пераважна аґрарным рэґіёнам, дзе прамысловасьць была ў зародкавым стане. Напрыклад, у 1930 годзе ў прамысловасьці Закарпацьця было занята толькі 16 тыс. чалавек.

Асьвета

Асьветніцкая сыстэма Падкарпацкае Русі была прадстаўленая пачатковымі школамі, ґїмназіямі, прафэсійнымі й тэхнічнымі вучэльнямі, а таксама настаўніцкімі сэмінарыямі. У 1920 годзе ў рэґіёне было 475 пачатковых школ (у тым ліку 321 школа з тою ці іншаю ўсходнеславянскаю моваю навучаньня), 10 мескім (зь іх 7 з усходнеславянскаю моваю), 4 ґімназіі (3 з славянскаю моваю), 3 настаўніцкія сэмінарыі (усе з славянскаю моваю), 3 прафэсійных ды тэхнічных вучэльні (усе з славянскаю моваю). За міжваенны пэрыяд больш, чым удвойчы скараціўся лік непісьменных у рэґіёне — з 67 % да 27 %, а сетка асьветніцкіх установаў значна пашырылася. У 1938 годзе ў Падкарпацкай Русі налічвалася: пачатковых школ — 809 (469 з усходнеславянскаю моваю навучаньня), мескіх — 52 (23 з усходнеславянскаю моваю), ґімназіяў — 8 (5 з усходнеславянскаю моваю), настаўніцкіх сэмінарыяў— 5 (4 з усходнеславянскаю моваю), прафэсійных ды тэхнічных вучэльняў — 5 (усе з усходнеславянскаю моваю).

СМІ

У Падкарпацкай Русі выходзіла даволі шмат рознамоўнае пэрыядыкі, заразом большасьць ґазэтаў былі русінамоўнымі або ўкраінамоўнымі. Напрыклад, у 1932 годзе ў рэґіёне выдавалася 118 ґазэтаў: 70 — русінскаю й украінскаю мовамі, 31 вугорскаю, 10 чэскаю, 2 на іўрыце, а 5 ґазэтаў былі зьмешанымі.

Цяперашняе становішча

У цяперашні час існуе неафіцыйная арґанізацыя — урад Рэспублікі Падкарпацкая Русь, адноўленае ў 2008 годзе, на чале зь Пятром Гэцко..

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Падкарпацкая Русь  Падкарпацкая Русьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Падкарпацкая Русь ГісторыяПадкарпацкая Русь Палітычнае разьвіцьцёПадкарпацкая Русь НасельніцтваПадкарпацкая Русь ЭканомікаПадкарпацкая Русь АсьветаПадкарпацкая Русь СМІПадкарпацкая Русь Цяперашняе становішчаПадкарпацкая Русь Глядзіце таксамаПадкарпацкая Русь КрыніцыПадкарпацкая Русь Вонкавыя спасылкіПадкарпацкая РусьЗакарпацкая вобласьцьКарпацкая ЎкраінаСлаваччынаУкраінаЧопЧэская моваЧэхаславаччына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

8 сакавікаКузьма ЧорныБеларуская ВікіпэдыяГуда (імя)ПорнасайтРагачоўВалерыя КуставаGoogleПрыназоўнікПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Рэспубліка Сэрбская КраінаАфарызмЛікСяброўстваПрыдатак (мовазнаўства)Расейская моваСлавамір МрожакАлесь БадакЧэрвеньГішпаніяВасіль БыкаўМоладава (Берасьцейская вобласьць)У краіне райскай птушкіÆАндрэй ДынькоУкраінскае ПалесьсеБеларускі нацыяналізмАндрэй ФедарэнкаАркадзь КуляшоўШвэдзкая моваЛюдміла СільноваЛізаньне похвыПаэзіяАляксей ПысінПалешукіЮрась БарысевічКурдзкая моваПагоня (песьня)Суд Маскоўскага раёну (Менск)Лука ДончычЖамойтыГарбатаАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьЖырандоляРусіны (этнічная група)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікОда салаўюТутэйшыя (п’еса)Зіновій ПрыгодзічДыяніз ІлкавічISO 3166-1СлоўнікПольская моваЮрась СьвіркаМаксім Танк1980ПубліцыстыкаАнальны сэксМастаўтГейтартКрумкачАлесь РазанаўБазыліка Сьвятога ЭгідыяMelbetФіліпіны1896Ян ЦывінскіБеларуская моваСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваКамянецПавал ДураўЧорны замак Альшанскі (фільм)🡆 More