Пагост Зарэчны

Пагост Зарэчны, Зарэчнае (укр.

Зарічне, Погост-Зарічний) — мястэчка ва Ўкраіне, на рацэ Стыры. Адміністрацыйны цэнтар Зарачанскага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 7325 чалавек. Знаходзіцца за 190 км ад Роўна, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).

Пагост Зарэчны
лац. Pahost Zarečny
укр. Зарічне
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Пагост Зарэчны Пагост Зарэчны
Герб Пагосту Зарэчнага Сьцяг Пагосту Зарэчнага
Першыя згадкі: 1480
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Зарачанскі
Плошча:
  • 7,5 км²
Насельніцтва: 7325 чал. (2015)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 34000
КОАТУУ: 5622255100
Геаграфічныя каардынаты: 51°49′32″ пн. ш. 26°8′34″ у. д. / 51.82556° пн. ш. 26.14278° у. д. / 51.82556; 26.14278 26°8′34″ у. д. / 51.82556° пн. ш. 26.14278° у. д. / 51.82556; 26.14278
Пагост Зарэчны на мапе Ўкраіны
Пагост Зарэчны
Пагост Зарэчны
Пагост Зарэчны
Пагост Зарэчны Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://gska2.rada.gov.ua/pls/z7502/A005?rdat1=30.06.2010&rf7571=27568

Пагост Зарэчны — мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься) на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Назва

Тапонім Пагост утварыўся ад старадаўняга тыпу паселішча — пагосту.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Пагост як мястэчка, дзе менскаму купцу Церашковічу дазвалялася весьці «гандаль вадой і сушай» бяз аплаты мыта, зьмяшчаецца ў адпаведнай грамаце вялікага князя Казімера і датуецца 27 верасьня 1480 году. З 1545 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пагост увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVI ст. ён перайшоў да князёў Збараскіх, пазьней — да Нелюбовічаў. У 1561—1566 гадох тут было 6 двароў (20 будынкаў).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1802 годзе расейскі цар падараваў мястэчка фэльдмаршалу Рэпніну-Валконскаму, які неўзабаве прадаў яго разам з фальваркам Губінам зямяніну Цярпіцкаму. У 1819 годзе ўладальнік Пагоста абшарнік Філацьеў зьвярнуўся ў суд з мэтай спагнаць з тутэйшых мяшчанаў (28 двароў) грошы за карыстаньне зямлёй. Згодна з судовым выракам, у 1821 годзе жыхароў Пагосту гвалтоўна перасялілі з абшарніцкай зямлі ў Пінск (19 чал.), Нобель (17), Гарадную (25) і Лагішын (15), а ўсю іхную рухомую маёмасьць прадалі. Аднак неўзабаве яны вярнуліся ў роднае мястэчка.

На 1859 год у Пагосьце Зарэчным было 40 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 108 двароў, царква, сынагога, некалькі млыноў і вінакурня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост Зарэчны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Пінскі павет, у тым ліку на Пагост Зарэчны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пагост Зарэчны ўвайшоў ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскі павет Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Пагост Зарэчны ў склад УССР, дзе з 1940 году ён стаў цэнтрам раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1887 год — 350 чал.; 1897 год — 647 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 6929 чал.; 2007 год — 6912 чал.; 1 траўня 2015 году — 7325 чал.

Адукацыя

У Пагосьце Зарэчным працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы.

Культура

Дзейнічаюць бібліятэка і дом культуры.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, нарыхтоўка лесу.

Транспарт

У Пагосьце Зарэчным знаходзіцца станцыя вузкакалейнай чыгункі.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Пагост Зарэчны НазваПагост Зарэчны ГісторыяПагост Зарэчны НасельніцтваПагост Зарэчны ЭканомікаПагост Зарэчны ТранспартПагост Зарэчны Турыстычная інфармацыяПагост Зарэчны КрыніцыПагост Зарэчны ЛітаратураПагост Зарэчны Вонкавыя спасылкіПагост ЗарэчныЗарачанскі раёнЛунінецПасёлак гарадзкога тыпуРовенская вобласьцьРоўнаСарныСтырУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыслоўеПрамысловасьцьЮры ГедыгольдЦыкорыяГалерэя ЎКрысталь БойдЖалейка (зборнік)1923Порнафільмы міжрасавыяКасмадром імя Сатыша ДгаванаАўстраліяDiggЛетувізацыяЖанчына зьверхуБірылаВікісховішчаКанстытуцыя БеларусіАдам ГлёбусГенадзь ПашкоўВадзім СаранчукоўВасіль БыкаўТрыялетІнфраструктураСьпіс гарадоў БеларусіСамілаУладзімер КараткевічАксысСаўгутУладзімер МаслоўскіСтаралітваЧалавекЛетуваУ краіне райскай птушкіВуліца Янкі Лучыны (Менск)КрумкачЗіновій ПрыгодзічПераклады Бібліі на беларускую мовуСьпіс вялікіх князёў літоўскіхQ AwardsПарнаграфія ў ЗШАСтарабеларуская мова1919Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСусьветная служба Бі-Бі-СіМасей СяднёўБодаДжавагарлал НэруРахункаводАфанасі ФіліповічКарл Фрыдрых ГаўсБДСМАксана БязьлепкінаБітаўтПрыказкаНадвор’еМагатма ГандзіVirusTotalСамасейСтрахаваньнеМаксім ЛужанінЛявон ВашкоВіцебскБеларуская Народная РэспублікаЭтнічная тэрыторыя беларусаўБусел белыGoogleВэб-сайтEBayМіністэрства фінансаў ЗШААскемен🡆 More