1992 Пагоня

«Паго́ня» — беларускамоўная незалежная газэта, якая выдавалася ад 25 сакавіка 1992 да 12 лістапада 2001 году ў Горадні.

Пагоня
1992 Пагоня
Тып недзяржаўная газэта
штотыдзень
зь лета 1997 два разы на тыдзень
зь лета 1999 штотыдзень
Фармат A3
Заснавальнік БНФ
Выдавец Сяргей Астраўцоў
Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч (з 1995 г.)
Заснаваная 25 сакавіка 1992 (32 гады таму)
Закрытая 12 лістапада 2001 (22 гады таму)
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Сьцяг БеларусіБеларусь, Горадня
Наклад 4000 1994
10000 1995 год
14000 1996 год
7000 1999 год
Афіцыйны сайт Старонка ў сеціве

Першы нумар выйшаў 25 сакавіка 1992, на Дзень Волі: выдаў яго Сяргей Астраўцоў.

1993 год

З 1993 году газэта пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: «Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня».

Апісвала забойства Арцімені.

Горад поўніцца чуткамі па самыя берагі. Пацьвердзіць альбо абвергнуць іх пакуль немагчыма і ці будзе магчыма наогул. Пра злачынства гавораць у крамах, кабінетах, у тралейбусах, на кухнях. Гісторыя вымалёўваецца надзвычай дэтэктыўная з белым альбо чырвоным БМВ, альбо «Мэрсэдэсам». Аднак трэба прызнаць, што сёння зразумела толькі тое, што справа гэтая вельмі і вельмі цёмная.

— Аб забойстве Арцымені.

Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 1994 актыўна падтрымала Зянона Пазьняка, востра крытыкавала Лукашэнку. Першая зь беларускіх СМІ зьмясьціла (бязь белых плямаў) антыкарупцыйны даклад Сяргея Антончыка.

У 1995 быў прызначаны новы галоўны рэдактар — Мікола Маркевіч, журналіст і дэпутат ВС 12-га скліканьня ад БНФ. Наклад «Пагоні» вырас да 10 000 асобнікаў. Газэта друкуе ананімны працяг «Лукі Мудзішчава» і вытрымкі з інтэрвію Лукашэнкі нямецкай газэце «Гандэльсблат».

Улетку 1996 наклад газэты дасягнуў 14 000 асобнікаў. З падзагалоўка «заходнебеларуская грамадзка-палітычная газэта» было выключана першае слова.

Зь лета 1997 выходзіць два разы на тыдзень. З 1998 выдаваўся дадатак «Маю Права». Зь лета 1999 газэта ізноў пачала выдавацца раз на тыдзень, наклад зьнізіўся да 7 тысячаў асобнікаў.

12 лістапада 2001 газэта спыніла існаваньне згодна рашэньню судзьдзі Вышэйшага Гаспадарчага суду РБ Валерыя Жандарава. Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст газэты Павал Мажэйка былі асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў».

Выпуск газэты «Пагоня» пачалі ў 1991 годзе, яшчэ ў часы існаваньня СССР. Яе з пачатку пячаталі на машынцы. Яе дзейнасьць была зьвязанаю з клюбам Паходня з БНФ.

Да выбараў летам 2001 году работнікі газэты «Пагоня» часта запрашалі ў Гарадзенскі КДБ для размоваў. Іх зьмест невядомы, але можна думаць, што іх хацелі паставіць пад строгі нагляд улады.

З 1999 па 2001 гады газэта «Пагоня» мела некалькі папярэджаньняў:

  • 19 лютага 1999 году — папярэджаньне Дзяржаўнага камітэту па друку за выданьне лісту Цэнтрвыбаркому пад кіраўніцтвам В. Ганчара аб правядзеньні ў траўні 1999 году выбараў Прэзыдэнта Беларусі;
  • 14 лютага 2000 году — папярэджаньне заснавальніку газэты «Пагоня» Культурна-асьветнаму фонду «Бацькаўшчына» за распаўсюджаньне без рэгістрацыі дадатку да газэты «Пагоня» пад назваю «ТВ-Праграма»;
  • 5 траўня 2000 году — папярэджаньне за выданьне заявы ад імя незарэгістраванае ў службах Міністэрства юстыцыі Беларусі «Моладзевага антыфашысцкага цэнтру»;
  • чэрвень 2000 году — папярэджаньне за распаўсюджаньне заявы ад імя незарэгістраванага ў службах Міністэрства юстыцыі Беларусі Гарадзенскага аддзелу грамады «Малады Фронт»;
  • 17 лістапада 2000 году — папярэджаньне за друкаваньне допісу заявы грамады «Грамадзянская ініцыятыва», бо тая грамада не была зарэгістраваная ў службах Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Перад выбарамі газэта «Пагоня» мела адно папярэджаньне. Яго 17 лістапада 2001 году вынесьлі за друкаваньне допісу заявы грамады «Грамадзянская ініцыятыва», бо тая грамада не была зарэгістраваная.

Забарона газэты

27 жніўня 2001 году Дзяржаўны камітэт па друку пазвала газэту «Пагоня» ў Гаспадарчы суд Гарадзенскае вобласьці, каб забараніць выпуск газэты «Пагоня». Гарадзенская абласная пракуратура прадстаўляла ў судзе Дзяржаўны камітэт па друку.

Дзеяньні ўправы газэты «Пагоня» пад час выбараў Прэзыдэнта Беларусі сталі прычынаю канчатковага рашэньня пытаньня. 5 верасьня 2001 годзе Гарадзенская абласная пракуратура арыштавала ў Гарадзенскае абласное друкарні выпуск 36 (532) ад 4.09.2001. Старшы сьледчы абласное пракуратуры А. Танкевіч з дружынаю міліцыі прыехаў ў друкарню. Выпуск газэты «Пагоня» быў апісаны й ня быў перададзены для продажу, а значыць яго ня ўбачылі чытачы. Наклад выпуску газэты 36 (532) ад 4 верасьня 2001 году быў 10751 асобнікаў, але пайшлі чуткі, што яго могуць павялічыць да 88 000 асобнікаў. Перад забаронаю выпуску газэты «Пагоня» Гарадзенская аблпракуратура атрымала ліст з Гарадзенскага КДБ. У ім КДБ дала ацэнку зьместу выпуску газэты «Пагоня». Крыніцаю ведаў аб зьмесьце выпуску «Пагоні» 36 (532) ад 4.09.2001 мог быць для КДБ работнік друкарні, дзе ціснулі раней узгаданы выпуск газэты: дырэктар Гарадзенскае абласное друкарні. У той жа дзень пасьля забароны выхаду газэты «Пагоня» у сядзібе ўправы газэты «Пагоня» (м. Горадня, вул. Карла Маркса, 11) адбыўся ператрус. Міліцыя шукала доказаў, забрала кампутары, допісы на лістах, склала пратакол. Разам з тым, арыштавалі разьліковы рахунак газэты «Пагоня», а гэта не давала магчымасьць плаціць грошы работнікам і выдаваць грошы на іншыя патрэбы. Гарадзенская аблпракуратура пачала карную справу.

Мікола Маркевіч, рэдактар газэты «Пагоня», спрабаваў выдаць 37 (533) наступны выпуск газэты, але яго таксама забаранілі друкаваць і апісалі работнікі міліцыі. Загад на тое далі ў Гарадзенскай абл. пракуратуры.

Вышэйшы Гаспадарчы Суд забраў справу з Гарадзенскага Гаспадарчага Суду і прызначыў паседжаньне суду на 27 верасьня 2001 году ў Менску. У судзе высьветлілася, што газэта «Пагоня» мае толькі адно папярэджаньне на працягу аднаго году. Іншыя папярэджаньні былі за старымі. Нечакана Дзяржаўны камітэт па друку адмовіўся ад позвы газэты «Пагоня». Аднак, Гарадзенская абласная пракуратура выступіла з позваю ў судзе самастойна ў імя абароны дзяржавы супраць газэты «Пагоня». 21 верасьня 2001 году Гарадзенская аблпракуратура вынесла папярэджаньне газэце «Пагоня» ў выпуску 36 (532) ад 4 верасьня 2001 году за допісы Паўла Мажэйкі «Ідзем на выбары», пісьма чытача Сяргея Кракасевіча «Ён — не Лукашэнка» і верш невядомага чалавека «Абяшчал! Абяшчаю! Буду абяшчаць!».

27 верасьня 2001 году адбыўся першы суд у Вышэйшым Гаспадарчым Судзе ў Менску. Яго адклалі на пазьнейшы час, бо Гарадзенская абл. пракуратура не перадала работнікам газэты «Пагоня» выпіскі са сваіх лістоў, што знаходзяцца ў справе ў судзе. 5 кастрычніка 2001 году другое паседжаньне было спробаю работнікаў газэты «Пагоня» даць хадайніцтва аб адмене суду. Па іх мысьлі, Дзяржаўны камітэт па друку адмовіўся ад позвы газэты «Пагоня», а значыць, справу трэба прыпыніць, а позву Гарадзенскае абл. пракуратуры адхіліць. Выш. Гасп. Суд адмовіў газэце «Пагоня» ў прыпыненьні справы, а разгляд справы перанёс на 23 кастрычніка 2001 году. Гэта патрэбна было суду для азнаямленьня са справаю.

Газэта «Пагоня» пазвала Гарадзенскую абласную пракуратура ў Гаспадарчы суд Гарадзенскае вобласьці аб непрызнаньні законным папярэджаньня, якое вынесла пазваная пракуратура. Суд павінен быў адбыцца 8 лістапада 2001 году ў Горадні. Нечакана, Вышэйшы Гаспадарчы Суд прыпыніў разгляд справы аб закрыцьці газэты «Пагоня» да часу вынясеньня канчатковага рашэньня па справе ў Горадні ў Гарадзенскім Гаспадарчым Судзе.

У канцы кастрычніка 2001 году судзьдзя Вышэйшага Гаспадарчага Суду Валеры Жандараў злучыў справы з Горадні (аб скарзе газэты «Пагоня» на Гарадзенскую абл. пракуратуру) са справаю аб закрыцьці газэты «Пагоня» ў Менску ў Выш. Гасп. Судзе. Разгляд злучанае справы быў прызначаны на 9 лістапада 2001 году. У гэты дзень судзьдзя адмовіў ва ўсіх хадайніцтвах з боку газэты «Пагоня», а 12 лістапада 2001 году суд прызначыў наступнае паседжаньне. 12 лістапада 2001 году Вышэйшы Гаспадарчы Суд забараніў выпуск газэты «Пагоня». Пастанова суду была з-за позвы Гарадзенскае абласное пракуратуры.

Карныя справы

Гарадзенская аблпракуратура пачала карную справу супраць дзьвюх асоб: Мікола Маркевіч (рэдактар газэты «Пагоня»), Павал Мажэйка (журналіст і работнік газэты «Пагоня»). Справу перадалі да сьледчага па асабліва важных справах Гарадзенскае аблпракуратуры Алегу Кулевічу. Абвінавачваньне было прад’яўленае Паўлу Мажэйку 14 лютага 2002 году, а Міколу Маркевічы не прад’яўлена, бо ён 14 лютага быў у ЗША. Пасьля прыезду яго пазвалі ў пракуратуру Гарадзенскае вобласьці, дзе прад’явілі абвінавачваньне. Галоўным абвінавачваньнем стаў выпуск 36 (532) газэты «Пагоня». У ім былі допісы пад назваю «Ідзем на выбары» (пісаў Павал Мажэйка), «Ён — не Лукашэнка» (пісаў Сяргей Кракасевіч, які ня быў ніколі пакараны і не вядома хто быў гэты чалавек) і верш без імя «Абяшчал! Абяшчаю! Буду абяшчаць.».

Допіс «Ідзем на выбары»:

Ці, ўрэшце рэшт можа быць вартым народнае падтрымкі чалавек, які змагаецца са сваімі апанэнтамі забіваючы іх

— газэта «Пагоня». Павал Мажэйка.

Гэты допіс па мысьлі Алега Кулевіча караецца арт. 139 КК КБ (забойства).

Допіс «Ён — не Лукашэнка»:

Сем гадоў праўленьня Лукашэнкі прадэманстравалі, што ён проста хворы чалавек, які зьнішчае на народ. Забівае сваіх апанэнтаў, разбурае ўсё нацыянальнае, што яшчэ засталося ў нашым грамадзтве, і мэтанакіравана даводзіць беларускую нацыю да выміраньня.

— газэта «Пагоня». Сяргей Кракасевіч

Гэты допіс па мысьлі Алега Кулевіча караецца арт. 139 КК КБ (забойства) і арт. 128 КК РБ (генацыд).

Верш без імя «Абяшчал! Абяшчаю! Буду абяшчаць.»:

Мафію рашыл… вазглавіть я сам.

— газэта «Пагоня» (без аўтару).

Гэты допіс па мысьлі Алега Кулевіча караецца арт. 285 КК РБ (стварэньне арганізаванае злачыннае групоўкі).

Судовыя выканаўцы прыйшлі да дому Міколы Маркевіча й апісалі яго ўласнасьць: пральную машыну, тэлевізар, пыласос. Гэта было зробленае для забясьпячэньня выплаты навязкі.

У судзе Леніскага раёну Горадні дзяржаўным абвінаваўцам выступаў пракурор Алег Кулевіч. Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка прасілі правесьці мовазнаўчую экспэртызу. Іх было тры. Адну зь іх правёў кандыдат філялягічных навук, прафэсар БДУ М. А. Тычына. Ён не прызнаў допісы ў газэце «Пагоня» паклёпам і зьнявагаю для А. Лукашэнкі. Пракурор Алег Кулевіч выкарыстаў словы сьведкі А. Салей (работнік газэты «Пагоня»), які сказаў аб тым, што А. Салей выстаўляла ў сеціве выпускі 36 (532) і 37 (533) газэты «Пагоня». А. Салей сказаў у судзе, што да суду пад час папярэдняга сьледзтва гаварыў аб сваіх абавязках выстаўленьня ў сеціве. А. Салей удакладніў, што іменна 36 (532) і 37 (533) выпуск газэты «Пагоня» ніколі не выстаўляў у сеціве. Выдрук зь сеціва 36 (532) выпуску ў суд дала Гарадзенская ўправа КДБ.

Водгукі ў сьвеці

Супраць забароны газэты «Пагоня» выказаліся ў Жэмойці «Саюз журналістаў Жэмойці», Міжнародная арганізацыя за свабоду слова, «Артыкль 19».

Водгукі на Беларусі

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла ў абарону работнікаў газэты «Пагоня» Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйкі ад карнага суду і ў абарону газэты «Пагоня» ад закрыцьця яе ўладамі Беларусі. Яе прадстаўнік заявіў ў 2001 годзе:

А газэта «Пагоня» яшчэ адродзіцца, як і гістарычны герб «Пагоня»

— М. Пастухоў (д. ю. р., прафэсар, ГА БАЖ).

БАЖ вынесла дадаткова выступіла з заяваю ў 2001 годзе:

БАЖ патрабуе ад беларускіх уладаў тэрмінова перагледзець рашэньне аб закрыцьці газэты «Пагоня», якое не грунтуецца на законе і фактах

— БАЖ пратэстуе.

Цікавае

У 1997 годзе Вышэйшы Гаспадарчы Суд забараніў выпуск газэты «Свабода» на чале з судзьдзёю М. Клімянковаю.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1992 Пагоня 1993 год1992 Пагоня Забарона газэты1992 Пагоня Карныя справы1992 Пагоня Водгукі ў сьвеці1992 Пагоня Водгукі на Беларусі1992 Пагоня Цікавае1992 Пагоня Заўвагі1992 Пагоня Крыніцы1992 Пагоня Вонкавыя спасылкі1992 ПагоняБеларуская моваГорадня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Маланка (часопіс)МэтэароідСтрахаваньнеПрыбытакСельская гаспадаркаВаяводзіна Нові Сад (гандбольны клюб)Старабеларуская моваСан-Хасэ (Каліфорнія)Вінцэсь МудроўАмонімСаматэвічыПрышчэпкаНованарвэская моваАндрэй ФедарэнкаГараІван ЧыгрынаўЭдзі АгняцьветПастава 69Гісторыя БеларусіГеаграфічныя каардынатыАляксей ДудараўЛеў ГарошкаВайшнорыяЛацінкаГорадПорнгабULISISSN.neMemento moriКліматНародны каляндарПрацяглы будучы часКрэдытАшмяныАлеся (часопіс)Васіль ЗуёнакБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтСпадчына (часопіс)Багдан БянюкВялёнаКампутарУладэ ДзівацНовая зямляЖывіляЯн ЧачотКанюшынаДыфірамбМакс ШчурКрумкачПрацяжнікБеларускі студэнт (1923)Атлетыку Паранаэнсі КурытыбаМасковія (назва)Сьпіс гарадоў БеларусіПалюцыяЖалейка (зборнік)Леў СапегаСям’яКасіў Ясь канюшынуВэнэра (міталёгія)ВіківідыЧыгункаБлогКарыстальнікВушніцаУладзімер ПравасудМікола КупрэеўАльгімонт ГальшанскіНаша НіваЦыгарэтаСпакусьнікіТайва́ньЛеанід Маракоў🡆 More