Паге́гі (па-летувіску: Pagėgiai) — горад у заходняй Летуве.
Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Пагескага гарадзкога раёну Таўроскага павету. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува. Назва гораду азначае «На Гегі» і пайшла ад таго, што праз горад некалі цякла рака Гегі.
Пагегі | |||||
лет. Pagėgiai | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1281 | ||||
Горад з: | 1923 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Таўроскі | ||||
Насельніцтва: | 1662 чал. (2017) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-99032 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°8′10″ пн. ш. 21°54′20″ у. д. / 55.13611° пн. ш. 21.90556° у. д. 21°54′20″ у. д. / 55.13611° пн. ш. 21.90556° у. д. | ||||
Пагегі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.pagegiai.lt/ |
Пасьля Вэрсальскай дамовы, якая была падпісаная ў студзені 1920 году, частка Мэмэльскай зямлі, якая разьмяшчалася на поўнач ад Нёману, была адабраная ў Нямеччыны.
Прускія землі, якія болей не належалі Нямеччыне, былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку (Kreis Pogegen), у якой Пагегі сталі сталіцай. Гэтая тэрыторыя кантралявалася францускімі вайскоўцамі.
Пасьля Клайпедзкай правакацыі Летува атрымала гэтыя землі ў 1923 годзе і іх назва была зьменена на Pagėgiai Apskritis (Пагегскі павет). 22 сакавіка 1939 году гэтая тэрыторыя разам з Клайпедай была вернутая Нямеччыне, і зноў зьмяніла назву на «Landkreis Pogegen».
Пасьля Другой сусьветнай вайны Пагегі былі падараваны Летувіскай ССР. У выніку рэформы муніцыпальнага кіраваньня ў 2000 годзе Пагегі сталі сталіцай раёну.
Герб гораду ўтрымлівае птушку з ключом, што сымбалізуе блізкасьць дзяржаўнай мяжы з Расеяй. У Пагегах знаходзіцца вайсковая частка памежнай летувіскай аховы.
Пагегі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Пагегі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.