Павал Савіцкі: беларускі футбаліст

Павал Савіцкі (нарадзіўся 12 ліпеня 1994 году, Горадня, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Савіцкі.
Павал Савіцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 ліпеня 1994(1994-07-12) (29 гадоў)
Рост 175 см
Вага 69 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нёман Горадня
Нумар 88
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2017 Нёман Горадня 181 (53)
2014—2015 Ягелёнія 5 (0)
2018—2020 Дынама Берасьце 75 (33)
2021 Рух Берасьце 26 (4)
2022—4 Нёман Горадня 54 (24)
Зборныя
2011 Беларусь (да 19)[d] 2 (1)
2012—2016 Беларусь (да 21) 36 (6)
2014—4 Беларусь 28 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
12 верасьня 2023.

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец ДЮСШ «Белкард» (Горадня). Першы трэнэр — Аляксандар Ярашэвіч. Прафэсійную кар’еру пачаў у «Нёмане» ў 2010 годзе, выступаў за дубль. У сэзоне 2011 году дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі й замацаваўся ў асноўным складзе клюбу: правёў 28 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Колькасьць забітых мячоў і хет-трык у адным матчы сталіся ўзроставымі рэкордамі найвышэйшай лігі. 24 студзеня 2012 году падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на 3 гады. У чэмпіянаце 2012 году правёў усе 30 матчаў, забіў 6 галоў. У сьнежні 2014 году падпісаў новы кантракт зь «Нёманам», пасьля чаго быў аддадзены ў арэнду польскай «Ягелёніі» з правам выкупу. У чэрвені 2015 году вярнуўся з арэнды ў «Нёман». У сьнежні 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама». Пазьней, аднак, «Нёман» дамагаўся атрымаць кампэнсацыю за падрыхтоўку гульца, які ў веку 23 гадоў па заканчэньні кантракту перайшоў у іншы клуб. Гарадзенцы жадалі суму ў памеры 600 тысяч даляраў, як гэта прадугледжвалі кодэксы УЭФА і Беларусі. У верасьні 2018 году Дысцыплінарны камітэт АБФФ пастанавіў «Дынама» кампансаваць амаль 400 тысяч даляраў на падрыхтоўку футбаліста на карысьць «Нёмана», у кастрычніку Арбіртажны камітэт скараціў суму да 265 тысяч даляраў.

У складзе ж берасьцейскай каманды Павал стаў трывалым гульцом асноўнага складу. У ліпені 2018 году здарыўся канфлікт з трэнэрам дынамаўцаў Аляксеем Шпілеўскім, празь якога каманду пакінулі лідэры Арцём Мілеўскі і Аляксей Гаўрыловіч. Савіцкі згодна зь першапачатковай інфармацыяй таксама быў выстаўлены на трансфэр, аднак у выніку тыдзень трэнаваўся індывідуальна і пасьля вярнуўся да складу. У першым жа матчы па вяртаньні 26 ліпеня 2018 году аформіў хет-трык у браму грэцкага «Атромітасу» (4:3) у Лізе Эўропы. Паводле вынікаў сэзону 2018 году Павал з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, быў таксама прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату. У сезоне 2019 году чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і зьяўляўся на зьмену. Забіўшы 8 галоў у Найвышэйшай лізе, дапамог берасьцейцам стаць чэмпіёнам Беларусі. Сэзон 2020 году пачынаў у стартавым складзе, пасьля стаў часьцей выходзіць на замену.

У студзені 2021 году стаў трэнавацца зь іншым берасьцейскім клюбам «Рухам» і неўзабаве склаў працоўную ўгоду з клюбам. У сэзоне 2021 году быў гульцом асновы, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, усяго правёў за «Рух» 28 матчаў (26 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), адзначыўся 5 галамі і 5 галявымі перадачамі. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь берасьцейскім клюбам. У студзені 2022 году зноў стаў футбалістам «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сэзону. У першы сэзон па вяртаньні з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам яшчэ на год. У сэзоне 2023 году адзначыўся 13 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, чым дапамог «Нёману» стаць срэбным прызэрам чэмпіянату. У студзені 2024 году зноў падоўжыў кантракт з клюбам.

Міжнародная

1 сакавіка 2012 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Казахстану. 18 траўня 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану. Ужо ў другім сваім матчы за зборную 21 траўня 2014 года супраць зборнай Ліхтэнштайну адзначыўся дублем.

Дасягненьні

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 13 5
2016 Найвышэйшая ліга 25 6
2017 Найвышэйшая ліга 25 15
Дынама Берасьце 2018 Найвышэйшая ліга 29 15

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Павал Савіцкі Кар’ераПавал Савіцкі ДасягненьніПавал Савіцкі СтатыстыкаПавал Савіцкі КрыніцыПавал Савіцкі Вонкавыя спасылкіПавал СавіцкіБеларусьГорадняЗборная Беларусі па футболеНёман Горадня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорны замак АльшанскіДубайШвайцарыя27 красавікаАлесь ЯкімовічАнгельская моваВойшаСэкс па тэлефонеІмёны ліцьвінаўКандрат КрапіваТаварны знакСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»КурыцаВінцук ВячоркаПерабудова.neПлоцевы актАрктычны акіянРобэрт ФішэрАмонімЧэрвеньКаскадныя табліцы стыляўЧалавекКанадаАндрусь ГорватТарутБеларуская энцыкляпэдыяТрыбуна працыКрасавікЛічэбнік701Генэрал-губэрнатарFacebookСтарабеларуская моваГенацыд2009Сувязь (тэхніка)Аркадзь КуляшоўПлошча Перамогі (Менск)УНІАНВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ЛатаваАлбэртаБудынакКітайФарс (астан)Memento moriАлег ЖданБрысталМастацтваАфарызмДамініканская РэспублікаПятрусь БроўкаВікіманіяІвонка СурвілаКрама (гурт)НарвэгіяШаркоўшчынаЭпоха АсьветніцтваКіеўВалянцін АкудовічПлястмасаЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛос-АнджэлесМікола МятліцкіДзед ТалашПраваслаўная царкваБанкаўскі рахунакВікі🡆 More