Павал Мікалаевіч Лёгкі (нар.
30 траўня 1972, Баранавічы, Берасьцейская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч і дыплямат рэжыму Лукашэнкі.
Павал Лёгкі | |
Дата нараджэньня | 30 траўня 1972 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, дыплямат, вайсковец, журналіст |
Узнагароды |
Нарадзіўся 30 мая 1972 году ў Баранавічах Берасьцейскай вобласьці. Маці паходзіць зь вёскі Нач Ганцавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці, бацька — з Магілёўшчыны. У вёсцы Нач жылі ягоныя дзед з бабкай, усе школьныя вакацыі ён праводзіў на вёсцы.
У 1989—1992 гадох быў курсантам Данецкай вышэйшай вайскова-палітычнай вучэльні інжынэрных войскаў і войскаў сувязі, у 1992—1993 гадох — курсантам Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні, якую скончыў у 1993 годзе.
З чэрвеня па лістапад 1993 году быў камандзірам узводу вучэбнага цэнтру Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні. У 1993—1998 гадох зьяўляўся навуковым супрацоўнікам вайскова-навуковых падразьдзяленьняў Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні й Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У 1998—2000 гадох працаваў карэспандэнтам, у 2000—2002 гадох — начальнікам-рэдактарам аддзелу рэдакцыі часопіса «Армія» Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
У 2002—2003 гадох працаваў аглядальнікам службы навінаў Агульнанацыянальнае тэлебачаньне.
У 2003—2012 гадох узначальваў прэс-службу прэзыдэнта Беларусі. На пасадзе, быў адным са сьпікераў рэжыму Лукашэнкі падчас разгону буйных пратэстаў беларускай дэмакратычнай апазыцыі(be) пасьля супярэчлівых прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году («Джынсавая рэвалюцыя») і 2010 году (Плошча 2010 і «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку»).
У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
З 22 кастрычніка 2012 году па 9 студзеня 2018 году працаваў дарадцам-пасланьнікам амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі, дзе адказваў за інфармацыйнае забесьпячэньне беларускай амбасады ў Маскве.
Ад 9 студзеня па травень 2018 году працаваў намесьнікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З траўня 2018 году да 1 сьнежня 2020 году працаваў першым намесьнікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Звольнены ў сувязі з пераводам на іншую працу.
1 сьнежня 2020 году прызначаны дарадцам-пасланьнікам амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі.
Жонка Алена й два сыны (старэйшы — студэнт, малодшы — школьнік).
У верасьні 2020 году Латвія й Эстонія ўнесьлі Лёгкага ў свае санкцыйныя сьпісы: Латвія прызначыла Лёгкага persona non grata, а Эстонія наклала пяцігадовую забарону на ўезд.
17 сьнежня 2020 году Лёгкі быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) прызнала Лёгкага падчас яго працы першым намесьнікам міністра інфармацыі адказным за «рашэньне Міністэрства інфармацыі спыніць доступ да незалежных сайтаў і абмежаваць доступ у Інтэрнэт у Беларусі(be) пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, мірных дэманстрантаў і журналістаў». 26 студзеня 2021 году да санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.
Акрамя таго, Лёгкага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія, Швайцарыя.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Павал Лёгкі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.