Омская Вобласьць

О́мская во́бласьць (па-расейску: Омская область) — вобласьць у паўднёвай-заходняй частцы Сыбіры ў Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Омск. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Цюменскай, Новасыбірскай, Томскай абласьцямі й Казахстанам. Створана як вобласьць РСФСР 7 сьнежня 1934 году.

Омская вобласьць
Омская область
Омская Вобласьць
Герб
Омская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Сыбірская фэдэральная акруга
Заходне-Сыбірскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Омск
Дата ўтварэньня 7 сьнежня 1934
Губэрнатар Леанід Паляжаеў
Насельніцтва (2010)
1 977 450 (25-е месца)
Шчыльнасьць 14 чал./км²
Плошча 141 140 км² (28-е месца)
Месцазнаходжаньне Омскай вобласьці
Омская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +7
Код ISO 3166-2 RU-OMS
Код аўтам. нумароў 55
Афіцыйны сайт
Омская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

У 1970-х гадох Омская вобласьць была адным з найбольш эканамічна разьвітых рэгіёнаў Сыбіры. У 1995 годзе паводле валавага рэгіянальнага прадукта на душу насельніцтва Омская вобласьць займала шостае месца сярод рэгіёнаў Сыбірскай фэдэральнай акругі, у 2009 годзе — пятае месца. Паводле даходаў на душу насельніцтва вобласьць займала трэцяе месца сярод рэгіёнаў Сыбіры на 2009 год.

На думку журналіста «Новой газеты» Барадзянскага, у сапраўдны момант на 2011 год вобласьць моцна здала пазыцыі паводле колькасьці насельніцтва, узроўню даходаў і велічыні бюджэту й знаходзіцца на апошніх месцах сярод сыбірскіх рэгіёнаў. Барадзянскі зрабіў меркаваньне, што за 20 гадоў кіраваньня губэрнатара Леаніда Паляжаева разьвіты рэгіён стаў «адным з самых цяжкіх для выжываньня».

Геаграфія

Тэрыторыя вобласьці распасьціраецца на 600 км з поўдня на поўнач і на 300 км з захаду на ўсход. Галоўная водная артэрыя вобласьці — Іртыш і ейныя прытокі Ішым, Омь, Оша, Тара. Вобласьць разьмешчана на Заходне-Сыбірскай раўніне, якая стварыла плоскі рэльеф. На поўдні разьмешчаны стэпы, паступова пераходзячыя ў лесастэпы, лес і балоцістую тайгу на поўначы, глеба ў рэгіёне ёсьць пясковая, глеістая. Уздоўж Іртышу назіраецца «аазісны» мікраклімат, з больш лясістым і аўражным ляндшафтам, тутака знаходзяцца самыя ўрадлівыя землі рэгіёну. Таксама ў Омскай вобласьці месьцяцца шмат азёраў.

Клімат

Клімат рэзка кантынентальны, то бок зіма халодная, сонечная й сьнежная, лета сьпякотнае й сухое. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае -19 °C, ліпеня — 19 °C, з тыповымі адхіленьнямі да -35 °C і 35 °C, адпаведна. Колькасьць ападкаў у год складае 300-400 мм.

Гісторыя

У Сярэднявеччы тэрыторыя сучаснай Омскай вобласьці ўваходзіла ў склад Заходне-Цюрскага каганата й Сыбірскага ханства, у выніку чаго склаўся этнас сыбірскіх татараў, таксама тут пражывалі манголы, ханты, мансі й іншыя народы. У 1584 годзе Ярмак дасягнуў межаў тэрыторыі сучаснай Омскай вобласьці. Пры царах Фёдары Іванавічы й Барысе Гадунове ў Сыбіры было пачата будаўніцтва гарадоў дзеля абароны ад набегаў качэўнікаў і кіраваньня мясцовым насельніцтвам. З пачатку XVII стагодзьдзя пачалося інтэнсіўнае засяленьне тэрыторыі. У 1716 годзе падпалкоўнікам Іванам Бухальцам была заснавана Омская крэпасьць, якая паклала пачатак разьвіцьцю Омска. У другой палове XVIII стагодзьдзя Омская крэпасьць стала найбуйнейшым збудаваньнем на ўсходзе краіны. Упершыню вобласьць была ўтворана ў 1822 годзе падчас рэформаў графа Міхаіла Сьперанскага.

Насельніцтва

Паводле дадзеных на 2010 год, насельніцтва вобласьці складае 1 977 450 чалавек, якое пражывае ў 6 гарадах, 21 працоўным пасёлку й 1 517 сельскіх населеных пунктах

Асноўнай нацыянальнай групай у вобласьці зьяўляюцца расейцы (83,5%). Сярод астатніх нацыянальных групаў варта адзначыць казахаў (3,9%), украінцаў (3,8%), немцаў (3,7%), татараў (2,3%). Беларусы складаюць шосутю паводле колькасьці нацыянальную групу ў колькасьці 9 075 чалавек паводле дадзеных на 2002 год.

Эканоміка

Эканоміка Омскай вобласьці ёсьць дваццаць трэцыя сярод суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі паводле аб’ёму валавага рэгіянальнага прадукту на 2008 год. Асноўная вытворчасьць, будаўніцтва й гандаль у вобласьці ажыцьцяўляецца ў Омску.

У 2009 годзе аб’ём вытворчасьці ў апрацоўчых галінах Омскай вобласьці складаў 343 млрд рублёў, у здабычы карысных выкапняў — 964 млн рублёў, у вытворчасьці й разьмеркаваньні электраэнэргіі, газу й вады — 30 млрд рублёў. Паводле аб’ёму вытворчасьці ў апрацоўчых галінах вобласьць займае другое месца сярод рэгіёнаў Сыбіры й трынаццатае месца сярод суб’ектаў Расеі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Омская Вобласьць  Омская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Омская Вобласьць ГеаграфіяОмская Вобласьць ГісторыяОмская Вобласьць НасельніцтваОмская Вобласьць ЭканомікаОмская Вобласьць КрыніцыОмская Вобласьць Вонкавыя спасылкіОмская Вобласьць19347 сьнежняВобласьцьКазахстанМестаНовасыбірская вобласьцьОмскРСФСРРасейская моваРасеяСыбірская фэдэральная акругаТомская вобласьцьЦюменская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікінавіныСяргей ГрахоўскіЦягнікПарыжВытворнае словаМастацкая літаратураСьпіс стагодзьдзяўЛявон ВольскіБанкПлоцевы актСалідарнасьць (прафсаюз)ГудзігердДжынсавая рэвалюцыяЯн ГінтаўтВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ЗлучнікКулёнГрыгарыянскі каляндарЯзэп ДраздовічЛетуваМагілёўская хронікаМячэтЗлучаныя Штаты АмэрыкіРусіны1943Mozilla FirefoxБаруныМагілёўДзяржава.neНямецка-савецкая вайнаВейшнорыяІмёны ліцьвінаўПадвойнае пранікненьнеІван МележВаўкавыскГраматычнае значэньнеГрупавы сэксКунілінгусБудзьма беларусамі!Ваяводы віленскіяEBayСьпіс сысуноў МалдовыЯкуб КоласЯн ДаўгердШмоняСукупны ўнутраны прадуктАкторы парнафільмаўДавойна ВісігердавічМесяц (спадарожнік)Наша НіваВугорская Народная РэспублікаКалечыцы (шляхецкі род)8 сакавікаГайла (імя)ІксвідэаДзьвінскБеларуская мова7 красавікаАдвакатСлавамір АдамовічІнвэстыцыйны фондГэрманштат Сыбіў11 красавікаПарнаграфіяЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўКляштарПрыквэлАлтайАнатоль СысВасьміканцовы крыжКропка (знак прыпынку)🡆 More