Ніна Баршчэўская

Ніна Баршчэўская (у дзявоцтве Амельянюк; нарадзілася 29 чэрвеня 1956 году, вёска Козьлікі Гайнаўскага павету Беластоцкага ваяводзтва, Польшча) — беларуская мовазнаўца, грамадзкая й культурная дзяячка.

Доктарка філялягічных навук (2004), прафэсарка (2008).

Ніна Баршчэўская
Дата нараджэньня 29 чэрвеня 1956(1956-06-29) (67 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, грамадзкая дзяячка
Месца працы
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР Медаль «Гонар і Годнасць»

Біяграфія

Нарадзілася ў беларускай сялянскай сям’і. Навучалася ў вясковых школах Кожына й Гародчына. У 1975 годзе скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім, працягвала навучаньне на Катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту (1975—1980). Тэма дыплёмнай працы — беларускія гаворкі Беласточчыны.

У 1980—2018 гадох працавала на Катэдры беларускае філялёгіі, якой кіравала ў 2009—2014 і 2016—2018 гадох. У 1988 годзе абараніла кандыдацкую дысэртацыю, у 2004 годзе — доктарскую дысэртацыю.

У 1992—2018 гадох кіравала Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, якая ў гэты час выкарыстоўвала клясычны правапіс беларускай мовы. У 2016 годзе атрымала ганаровую адзнаку Міністэрства культуры Беларусі.

Муж — прафэсар Аляксандар Баршчэўскі, беларускі паэт і літаратуразнаўца.

Навуковая дзейнасьць

Вывучае беларускае мовазнаўства. У кандыдацкай працы закранала пытаньні польска-беларускага моўнага памежжа й дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове, у доктарскай дысэртацыі — гісторыю беларускае мовы й мову Беларускае эміграцыі. У суаўтарстве распрацавала праграмы для школаў з вывучэньнем беларускае мовы. Была рэдактарам «Беларускага календара» на 1989 і 1992 гады. Выступала з дакладамі на міжнародных навуковых канфэрэнцыях. Брала ўдзел у ІІ і ІІІ Міжнародных Кангрэсах Беларусістаў.

Аўтарка больш як 50 навуковых публікацыяў.

Асноўныя працы

  • Баршчэўская Н. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава, 2004.
  • Barszczewska N. 50-lecie Katedry Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego // Uniwersytet Warszawski. Pismo uczelni. 2007, Nr. 1 (31). S. 16—19.
  • Barszczewska N., Jankowiak M. Dialektologia białoruska. — Warszawa, 2012.
  • Barszczewska N. Kulturowo-językowe dziedzictwo Podlasia — projekt badawczy Katedry Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego // Studia Białorutenistyczne. Vol. 20 (2016). S. 263—278.
  • Barszczewska N., Chaustowicz M., Timoszuk M. Kulturowo-językowe dziedzictwo Podlasia. T. I. Opis socjolingwistyczny regionu na tle uwarunkowań historycznych, oprac. N. Barszczewska i M. Timoszuk. — Warszawa, 2016.
  • Barszczewska N., Chaustowicz M., Timoszuk M. Kulturowo-językowe dziedzictwo Podlasia. T. II. Człowiek. Rodzina. Dom, oprac. M. Chaustowicz i N. Panasiuk. — Warszawa, 2016.
  • Barszczewska N., Chaustowicz M., Timoszuk M. Kulturowo-językowe dziedzictwo Podlasia. T. III. Twórczość ludowa, oprac. M. Chaustowicz i N. Panasiuk. — Warszawa, 2016.
  • Barszczewska N., Chaustowicz M. «Зъ зычливости ку моеи отчизне». Tom pamiątkowy dedykowany Profesorowi Mikołajowi Timoszukowi. Warszawa, 2017.
  • Баршчэўская Н. Польска-беларускія моўныя сувязі на працягу стагоддзяў // Studia Białorutenistyczne. Vol. 11 (2017). S. 211—221.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ніна Баршчэўская БіяграфіяНіна Баршчэўская Навуковая дзейнасьцьНіна Баршчэўская Асноўныя працыНіна Баршчэўская КрыніцыНіна Баршчэўская ЛітаратураНіна Баршчэўская Вонкавыя спасылкіНіна БаршчэўскаяБеластоцкае ваяводзтва (1944—1975)Гайнаўскі паветКозьлікі (Гайнаўскі павет)Польшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БаркэмпВольфганг Амадэй МоцартМасей СяднёўМарат МаркаўПэнсіяВязынка (Маладэчанскі раён)БірылаСакрат ЯновічПольшчаАндрэй КурэйчыкGoogleУсебеларускі народны сходДаўгаRSSЗакон (права)БераВасіль ЦяпінскіРадзімічыMelbetАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаВымяМыш курганцаваАляксей БацюкоўПрыродаМузыка1896Драма (аповесьць)Францішак СкарынаМадэль OSIАДыназаўрБізнэсСтрахаваньнеБДСМАляксандар СазанкоўГавейкаМагатма ГандзіАдам МіцкевічАлесь ЖукQR-код1989Ядзернае паліваПарнаграфія ў ЗШАБанкЛексычнае значэньнеУладзімер ТарасевічУкраінаЛявон ВольскіАрцём ДзенісенкаНаваполацакВасіль ІгнаценкаІталіяГрэцкая моваАкторДзеяслоў (часопіс)Валянцін АкудовічСпадчына (верш)БортніцтваЛідзкі замакПлыньЗіновій ПрыгодзічТаджыцкая моваАсенПрымакі (п’еса)Гісторыя ВільніПолацкае ваяводзтваПарнаграфія ў ІталііХартыя’97КойданаўПрыдатак (мовазнаўства)🡆 More