Нясьвіскі Каледж

Нясьвіскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа — сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова ў Нясьвіжы (Менская вобласьць), заснаваная ў ліпені 1875 году ў якасьці Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі.

Нясьвіскі каледж
Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, Нясвіжскае педагагічнае вучылішча імя Якуба Коласа, Нясвіжскі дзяржаўны каледж, Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа
Нясьвіскі Каледж
Заснаваны 2 ліпеня 1875 (148 гадоў таму)
Тып дзяржаўны
Дырэктар Алена Жураўлёва
Колькасьць пэрсаналу 63 (2018 г.)
Колькасьць студэнтаў 478 (2018 г.)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°12′56″ пн. ш. 26°40′53″ у. д. / 53.21556° пн. ш. 26.68139° у. д. / 53.21556; 26.68139 26°40′53″ у. д. / 53.21556° пн. ш. 26.68139° у. д. / 53.21556; 26.68139
Горад Нясьвіж
Вобласьць Менская
Краіна Беларусь
Былыя назвы Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя (да 1944 г.), Нясьвіская пэдагагічная вучэльня (да 1956 г.), Нясьвіская школа-інтэрнат (да 1984 г.)
Знаходзіцца ў складзе Управа адукацыі Менскага аблвыканкаму
Вэб-сайт nesvizh-sspk.minsk-region.edu.by
Нясьвіскі каледж на мапе Беларусі
Нясьвіскі каледж
Нясьвіскі каледж
Нясьвіскі каледж

Спэцыяльнасьці

На 2018 год Нясьвіскі каледж рыхтаваў школьных настаўнікаў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў і экскурсаводаў. Дзённае навучаньне настаўнікаў і выхавальнікаў складала 4 гады, экскурсаводаў — 3 гады. Настаўнікаў рыхтавалі па 4 спэцыяльнасьцях: дызайн (з 2009 году), замежная мова (ангельская; з 1999 году), пачатковая адукацыя і фізычная культура (з 2003 году). Пры паступленьні на дызайн патрабавалася здаць экзамэн па маляваньні, на фізкультуру — фізнарматывы. На іншыя спэцыяльнасьці прымалі паводле конкурса сярэдняга балу ў пасьведчаньні аб адукацыі.

Мінуўшчына

У ліпені 1875 году ў Нясьвіжы (Менская губэрня, Паўночна-Заходні край) адчынілі настаўніцкую сэмінарыю, якой вылучылі будынак былога дамініканскага манастыра. У сэмінарыі выкладалі Кандрат Шчансновіч, С.А. Кулагін, І.Ф. Нікалаеўскі, Пётар Бывалькевіч, Л.К. Лычкоўскі, Ф.В. Лукашэвіч, С.А. Гурыновіч, Фядот Кудрынскі і ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. Тэрмін навучаньня складаў 3—5 гадоў. Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя мела фізычны і прыродазнаўчы кабінэты, хімічную лябараторыю, актавую залю, клясу для заняткаў ручной працай і інтэрнат для навучэнцаў. Пры сэмінарыі дзейнічала пэдагагічная вучэльня. З 1900 году працавала мэтэаралягічная станцыя. У 1910 годзе адчынілі музэй. На 1914 год фундамэнтальная бібліятэка сэмінарыі налічвала 3630 тамоў кніг, вучнёўская бібліятэка — 1710. У жніўні 1915 году сэмінарыю перавезьлі ў Вязьму (Смаленская губэрня), дзе навучацца прымалі пераважна беларускіх бежанцаў. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў сэмінарыю сталі прымаць жанчынаў і людзей неправаслаўнага веравызнаньня. Таксама стварылі беларускі вучнёўскі гурток «Прасьвета». Улетку 1917 году сэмінарыю вярнулі ў Нясьвіж. У часе польскай акупацыі 1919 году Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя падпарадкоўвалася Беларускай школьнай радзе Меншчыны. У сэмінарыі навучаліся Антось Галіна (Міхась Міцкевіч), Адам Багдановіч, Павал Дземідовіч, Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас), В. Камлюк, А. і Васіль Сташэўскія, Мікалай Раманоўскі (Кузьма Чорны). У сьнежні 1919 году сэмінарыю часова зачынілі.

Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя працягвала працаваць да 1944 году. 24 верасьня 1944 году Выканаўчы камітэт Баранавіцкай вобласьці зацьвердзіў Пастанову аб заснаваньні Нясьвіскай пэдагагічнай вучэльні. 3 сакавіка 1946 году вучэльні надалі імя Якуба Коласа. У 1956 годзе на месцы вучэльні адчынілі школу-інтэрнат. У 1984 годзе ў Нясьвіжы аднавілі пэдагагічную вучэльню, якую ў 1994 годзе пераўтварылі ў каледж. На 1999 год Нясьвіскі каледж рыхтаваў настаўнікаў пачатковых клясаў і замежнай мовы (ангельскай і нямецкай) для базавай школы. На навучаньне асобаў з базавай адукацыяй прымалі на 3 гады і 10 месяцаў навучаньня. Людзей зь сярэдняй адукацыяй навучалі 2 гады і 10 месяцаў. У 2007 годзе сталі рыхтаваць экскурсаводаў і настаўнікаў маляваньня па спэцыяльнасьці дызайн. У 2008 годзе Нясьвіскаму каледжу вярнулі імя Якуба Коласа.

Кіраўнікі

  • Арцём Саўчанка (1944—1956)
  • Валянцін Бруй (з 1984-га)
  • Алена Жураўлёва (з 2000-х)

Выпускнікі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Нясьвіскі Каледж СпэцыяльнасьціНясьвіскі Каледж МінуўшчынаНясьвіскі Каледж КрыніцыНясьвіскі Каледж Вонкавыя спасылкіНясьвіскі КаледжНясьвіж

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БерасьцеЦестаУладзімер СьвятаславічВікіцытатнікТленНа куканЖанчына зьверхуЛеанід ЛевінШыла (неадназначнасьць)Вітарыну АнтунішКаханьне без пранікненьняКаплічка на гары Біруты (карціна Казімера Альхімовіча)Вітаўт ТумашУнівэрсальны каардынаваны часNec MergiturУправа КДБ па вайсковай контравыведцыСакрат ЯновічЛібэральная партыя (Бразылія, 2006)ЛюбоўВікізьвесткіГенадзь КарпенкаТрыбуна працыГанна ХітрыкСмаленскБеластоцкая вобласьцьВікікрыніцыМужчына зьверхуХартыя’97ПагоняАльфонса Гарсія РоблесГрунвальдзкая бітваБераАндрэй ГрамыкаБеларусыВячаслаў АдамчыкЛютыВіктар МарціновічБой (імя)Капараўскі сельсаветЭратычнае мастацтваКанстанцыя БуйлоВікіманіяПрыназоўнікКаса (інструмэнт)Расейская моваЖывёлагадоўляІнтэрнэтЭндр і ЛюараЭўраЧарнобыльская катастрофаГодКампутарнае праграмаваньнеСлова403 да н. э.ХазарыКітайЛюцыян ЖалігоўскіХарватыяSakramantПохваПольская акадэмія навукЛетуваЛеанід Дайнека🡆 More