Новы Сьвержань

Но́вы Сьве́ржань — вёска ў Беларусі, на пры ўтоку ракі Жацераўкі ў Нёман.

Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1982 чалавекі. Знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад Стоўпцаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Стоўпцы; на аўтамабільнай дарозе Стоўпцы — Нясьвіж.

Новы Сьвержань
лац. Novy Śvieržań
Панарама: царква і касьцёл
Панарама: царква і касьцёл
Першыя згадкі: 1568
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Навасьвержанскі
Насельніцтва: 1982 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222690
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′0″ пн. ш. 26°42′0″ у. д. / 53.4° пн. ш. 26.7° у. д. / 53.4; 26.7 26°42′0″ у. д. / 53.4° пн. ш. 26.7° у. д. / 53.4; 26.7
Новы Сьвержань на мапе Беларусі ±
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьвержань — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI ст., і Прачысьценская царква ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Новы Сьвержань 
Мікалай Радзівіл «Сіротка»

Першы пісьмовы ўпамін пра Сьвержань як мястэчка Наваградзкага павету датуецца 1568 годам. У гэты час тут дзейнічала царква, працаваў млын, на правым беразе Нёмана стаяў замак. Мястэчкам супольна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым Храптовічы.

У 1575 годзе Сьвержань перайшоў у валоданьне Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі», які ў 1588 годзе заснаваў тут касьцёл, а ў 1590 годзе — царкву. На 1647 год у мястэчку было 5 вуліцаў, 84 двары, на 1681 год — 44 крамы. У XVII—XVIII стагодзьдзях Сьвержань ўваходзіў у склад Мірскага графства. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 годзе мястэчка спалілі швэдзкія войскі.

Новы Сьвержань 
Маці Божая Сьвержанская

У першай палове XVIII ст. у Сьвержані заснавалі базылянскі манастыр з сэмінарыяй, у 1742 годзе Міхал Казімер Радзівіл збудаваў фаянсавую мануфактуру. У сярэдзіне XVIII ст. у мястэчку працавалі 3 млыны, на беразе Нёмана знаходзілася 20 складоў для тавараў; адсюль пачынаўся нёманскі гандлёвы шлях у Каралявец. На 1747 год у Сьвержані было 160 двароў, у канцы XVIII ст. — каля 200 двароў. У гэты час мястэчка атрымала назву Новы Сьвержань, а суседняя вёска — Стары Сьвержань.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Новы Сьвержань апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету. У вайну 1812 году каля мястэчка адбылася бітва паміж расейскімі і францускімі войскамі. У 1860-я гады ў Новым Сьвержані было 178 двароў, дзейнічалі царква, касьцёл, капліца і сынагога, працавалі народная вучэльня, школа, 2 млыны, каля 20 крамаў, карчма і паштовая станцыя, штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 297 двароў, у пачатку XX ст. — 487 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Новы Сьвержань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Сьвержань абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Новы Сьвержань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Стаўпецкага павету.

У 1939 годзе Новы Сьвержань увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 864 двары, на 2000 год — 789. У 2000-я гады Новы Сьвержань атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1749 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 2432 чал.; 1921 год — 514 чал.; 1998 год — 2205 чал.; 1999 год — 2285 чал.; 2000 год — 2277 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1982 чал.

Інфраструктура

У Новым Сьвержані працуюць сярэдняя школа, 2 дашкольныя ўстановы, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

З урбананімічнай спадчыны Новага Сьвержаню да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Менская, Нясьвіская і Румовая. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы. Паводле пляну першай паловы XIX ст., паўднёвая частка Наднёманскай вуліцы называлася Плябанскай, паўночная — Другой Румовай вуліцай, таксама існавалі Мірскі і Стаўпецкі (Stoupecki) гасьцінцы. У перапісе 1874 году ўпамінаецца Глухая вуліца.

Эканоміка

РУП «Навасьвержанскі лесазавод» (піламатэрыялы, шпон, шпала), ТАА «Стаўбцоўскі райаграсервіс», ПУП «Мядзведзь тайгі» (вытворчасьць сьлясарнага інструмэнту).

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Новы Сьвержань ГісторыяНовы Сьвержань НасельніцтваНовы Сьвержань ЗабудоваНовы Сьвержань ЭканомікаНовы Сьвержань Турыстычная інфармацыяНовы Сьвержань ГалерэяНовы Сьвержань АсобыНовы Сьвержань КрыніцыНовы Сьвержань ЛітаратураНовы Сьвержань Вонкавыя спасылкіНовы СьвержаньАграгарадокБеларусьЖацераўкаМенская вобласьцьНавасьвержанскі сельсаветНясьвіжНёманСтаўпецкі раёнСтоўпцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ян ЧыквінДуброўнаХрысьціянстваУладзіслаў ЧарняўскіСлуцакПэнтгаўс (часопіс)Роксі ПантэрHTML14 красавікаСакрат ЯновічАрубаДзед ТалашЦмокТутэйшыя (п’еса)ПаэзіяРажава (Беларусь)СабакаСтраўнік1589ДызайнПубліцыстыкаАлег ЖданБеларуская моваВіктар Марціновіч1877Расейская моваРэлігія ў БеларусіЖанчына зьверхуУкраінскі правапіс 1928 годуЗьмітрок БядуляПастава на каленяхКруглянскі мостГрыгорыюс V (папа рымскі)Плоцевы актЯнка БрыльЭнэргіяМікола ПапекаПолк імя Кастуся КаліноўскагаЮрка Моніч26 красавікаСэксуальнасьць чалавекаКрыжСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЭротыкаПрыназоўнікСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваАдам МіцкевічТацяна СапачУладзіслаў ГарбацкіБеларуская Народная РэспублікаМарыя МартысевічПадзелы Рэчы ПаспалітайПаўлінка (п’еса)1919Кліменці ШутАндрэй ФедарэнкаНаша ўскраінаУладзімер КаткоўскіСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняРасейска-ўкраінская вайнаГісторыя БеларусіАльгерд БахарэвічНямеччынаПорнгабБусел белыЗямляНайвышэйшая Літоўская РадаДарога Р43 (Беларусь)UbuntuКаліфарнійскі тэхналягічны інстытут🡆 More