Новая Вільня: Раён Вільні

Но́вая Ві́льня (па-летувіску: Naujoji Vilnia) — адміністрацыйны раён Вільні, да 1957 — асобнае места.

Знаходзіцца ва ўсходняй частцы летувіскай сталіцы, на левым беразе ракі Вілейкі.

Новая Вільня
Naujoji Vilnia
Новая Вільня: Апісаньне, Турыстычная інфармацыя, Мінуўшчына
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Павет Віленскі
Раён Віленскі
Места Вільня
Статус адміністрацыйны раён
Уваходзіць у Вільня
Дата ўтварэньня 1957
Кіраўнік Ежы Грыдзюшка
Насельніцтва (2001) 32800
Плошча 39,3 км²
Месцазнаходжаньне Вільні
Новая Вільня на мапе
Nowa Wilejka, panorama Naujoji Vilnia panorama.jpg
Новая Вільня: Апісаньне, Турыстычная інфармацыя, Мінуўшчына   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Апісаньне

Новая Вільня — адна з найвялікшых тэрытарыяльных адзінак Вільні плошчаю амаль 40 км², сумарнай даўжынёй вуліцаў 1200 км, палова зь якіх асфальтаваныя. Забудова пераважна аднапавярховая, даваенная, на ўскраінах пабудаваныя шматпавярховыя дамы. У пераважна вясковай забудове шмат дзе няма асьвятленьня, каналізацыі і вадаправоду.

Сярод іншых тут дзейнічае польская сярэдняя школа імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (больш за 700 вучняў). У параўнаньні зь іншымі раёнамі Вільні жыхары Новай Вільні бяднейшыя і менш адукаваныя — найвышэйшую адукацыю маюць 12% мяшканцаў (у сярэднім па Вільні — 23,1%).

У часы падзелаў Рэчы Паспалітай у Новай Вільні быў адкрыты псыхіятрычны шпіталь, які цяпер ёсьць найбольшым прадпрыемствам у раёне (колькасьць супрацоўнікаў каля 1000 чалавек). За савецкім часам Новая Вільня была індустрыялізаваная, частка збудаваных у той пэрыяд аб’ектаў цяпер зьнішчаныя. У зьвязку з прыроднымі помнікамі за апошнія 20 гадоў у раён перасялілася шмат жыхароў зь іншых частак Летувы.

Турыстычная інфармацыя

Нэагатычны касьцёл сьвятога Казімера (1909—1911), крыжападобны ў пляне з трыма нэфамі. Набажэнствы адбываюцца па-польску.

Царква сьвятых Пятра і Паўла (1908), пабудаваная з ініцыятывы жонкі тагачаснага губэрнатара.

Для польскага вайсковага гарнізону ў 30-х роках XX стагодзьдзя пачалося ўзьвядзеньне новага касьцёлу, аднак да вайны ён ня быў скончаны. Кансэкрацыя адбылася толькі ў 2002 року пад іншай назвай — касьцёл Маці Божай Каралевы міру. Набажэнствы таксама ладзяцца па-польску.

Мінуўшчына

Ранейшая назва мясцовасьці — Раканцішкі. У XII стагодзьдзі пабудаваны замак, паводле легенды, зрабіў гэта князь Гольша, заснавальнік славутага вялікалітоўскага роду Гальшанскіх. У XVI стагодзьдзі замак быў грунтоўна перабудаваны ў рэнэсансавым стылі. Па сьмерці ў 1555 року Паўла Гальшанскага, біскупа віленскага, замак перайшоў ва ўласнасьць каралевы Боны, а пасьля трапіў у рукі роду Пацаў. 15 ліпеня 1636 року ў ім Стэфан Пац прымаў караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV. У часе вайны з Расеяй у 1655 року замак быў разбураны казакамі, а людабойствы маскоўскім войсках жыхароў Віленшчыны прывялі да спусташэньня і гаспадарчага заняпаду паселішча.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай мястэчка трапіла ў склад Расейскай імпэрыі. У 1862 року адкрытая Пецярбурска-Варшаўская чыгунка, пазьней да Менску, дзякуючы чаму тут паўстаў важны чыгуначны вузел і пачалося хуткае гаспадарча-эканамічнае разьвіцьцё рэгіёну. У 1871—1873 пабудаваны чыгуначны вакзал, а чыгуначнай станцыі ў Раканцішках нададзеная назва Вілейка. У 1905 нададзеныя мескія правы. У 1911 паўстаў нэагатычны касьцёл сьвятога Казімера. 20 кастрычніка 1933 да Новай Вільні далучаныя пяць вёсак з гміны Міцкуны: Ябланаўка, Вербы Польскія, Парубы Гаранскія, Вераб’і Ніжнія і Вераб’і Верхнія.

Па II сусьветнай вайне большасьць польскіх мешканцаў прымусова выселеная ў Польшчу. Дэпартацыі ў Сыбір і Казахстан, якія пачаліся яшчэ пасьля далучэньня Летувы да СССР у 1939, працягваліся да пачатку 1950-х. У памяць гэтага трагічнага эпізоду на чыгуначнай станцыі пастаўлены лякаматыў з паравозам.

У 1957 мястэчка ўвайшло ў склад Вільні.

Насельніцтва

Новая Вільня — найбольш польскі раён Вільні: 34% жыхароў складаюць палякі (у сярэднім па Вільні 19%), 29,5% летувісы, 20% расейцы (перапіс 2001 року).

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Новая Вільня: Апісаньне, Турыстычная інфармацыя, Мінуўшчына  Новая Вільнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Новая Вільня АпісаньнеНовая Вільня Турыстычная інфармацыяНовая Вільня МінуўшчынаНовая Вільня НасельніцтваНовая Вільня КрыніцыНовая Вільня ЛітаратураНовая Вільня Вонкавыя спасылкіНовая ВільняВільняВільня (рака)Летувіская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аліўкавы алейЦыганыБагародзіцаРаспад СССРІнтэлектуальная ўласнасьцьВайна ў ВіетнамеРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуВольга ЧамаданаваПершая сусьветная вайнаОрганы снаБэйнарВінцэнт дэ ПольGoogleБеларускія татарыВарацэвічыЭманюэль 4Абу Бэкір ШабановічФорум вольных дзяржаваў пост-РасеіГергардУсходняя ЭўропаБялевіцкі сельсаветПершы Ўсебеларускі зьездКаталізКабінэт міністраў УкраіныВацлаў ЛастоўскіЛетувіская моваПальная зброяДзед ТалашГаштольд (імя)ЛоскБеларуская школа ў Латвіі (1926)Міжнародная арганізацыя стандартызацыіАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыІвонка СурвілаКропляВойцех ЯрузэльскіАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыЯнка БрыльМаркёрШпакМастаУладзіслаў ПаўлюкоўскіВіківэрсытэтМіхась ЛынькоўДжымі ЎэйлзDir en greyПольшчаЧорны замак АльшанскіТратылавы эквівалентГімн БеларусіВільняАўганска-савецкая вайнаЯрылаЛесотаСусьветная служба Бі-Бі-СіУзровень жыцьцяРасейская моваМаксім БагдановічФранцішак АляхновічДрэваПартугаліяАнатоль Грачанікаў🡆 More