Наваградзкае Ваяводзтва: ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага

Навагра́дзкае ваяво́дзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Плошча 36 920 км². Сталіца — места Наваградак. Найбольшыя месты: Ваўкавыск, Слонім, Слуцак, Клецак і Нясьвіж

Наваградзкае ваяводзтва
лац. Navahradzkaje vajavodztva
Наваградзкае Ваяводзтва: Гісторыя, Сымболіка, Дэмаграфія
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Наваградак
Дата ўтварэньня 1507
Дата скасаваньня 1795
Ваяводы Ваяводы наваградзкія
Кашталяны Кашталяны наваградзкія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 36 920 км²
Час існаваньня 15071795
Месцазнаходжаньне Наваградзкаага ваяводзтва
Наваградзкае ваяводзтва на мапе
Наваградзкае Ваяводзтва: Гісторыя, Сымболіка, Дэмаграфія   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Наваградзкае Ваяводзтва: Гісторыя, Сымболіка, Дэмаграфія  Наваградзкае Ваяводзтва: Гісторыя, Сымболіка, Дэмаграфія 
Гербы Наваградчыны, XV—XVI стст.

Утварылася ў 1507 годзе шляхам вылучэньня зь Віленскага ваяводзтва на аснове Наваградзкага намесьніцтва (колішняга Наваградзкага княства). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў утварылася наноў, складалася з Ваўкавыскага, Наваградзкага і Слонімскага паветаў (дагэтуль тэрыторыя ваяводзтва фактычна адпавядала Наваградзкаму павету).

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Наваградзкага ваяводзтва ліцьвінамі: «литвина Семена волковыйскова» (1614 год), «показывал… тот литвин Федька [Яковлев слутчанин] проезжею память, писана по-литовски» (1621 год), «Белорусцы: Филип Белетцкий, руское имя тож, сказал родом литвин, Новгородцкого повету, отец и мать веру держали киевскую…» (1623—1624 гады), «старец Мелетий (литвин Слуцкого уезда)» (1624 год), «…литвин Ивашко Иванов з женою с Роинкою да с сыном с Микулайком да с сестрою з девкою Агафьицею. А сказал, что он родом литвин, католицкие веры из города Несвижа, мещанский сын, а жена де за ним литовка же тово ж города Несвижа» (1631 год), «…литвину слутчанину Василью Павлову <…> литвину слутчанину Илье Павлову» (1675 год), «…сказался Мартинко родом литвин города Слутца» (1684—1685 гады). У матрыкуле Базэльскага ўнівэрсытэту пад 1590/1591 годам значыцца Johannes Snumyn, Lituanus, Palatinides Novogrodensis, у матрыкуле Дылінгенскага ўнівэрсытэту пад 1607 годам — Nicolaus Skoruski Lithuanus Nouogrodecum. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1618 годам значыцца Martinus Wietogolski, Novogrodiensis Lithvanus, пад 1638 годам — Johannes Otteski, Nieswitzio-Littwanus, пад 1643 годам — Johannes Zelenievieczky, Neszvicensis Litvanus, пад 1711 годам — Myslick Joh., Schluzka-Litthuan. <…> Chomontowski Mich., Schluzka-Litthuan., пад 1717 годам — Joschmannus Joh., Sluzko-Lithvan. У сьпісе студэнтаў Замойскай акадэміі пад 1624/1625 годам значыцца Theophilus Nicolai Tryzna, Lithuanus, distr Slonimensis. Паводле біяграфічнай даведкі 1628 году пра Рафала Корсака: Lithuanus, natus in Districtu Novogroden. Паводле каталёгу студэнтаў Грэцкай калегіі ў Рыме, Захар Ількоўскі (Zacharius Ilkouski) азначаецца як Lithuanus, ex distrisctu Slonimiensi (1640 год), Язэп Навакоўскі (Josephus Novakouski) — як Lithuanus, Zyrovice in Districtu Slonimiensi (1785 год), а Амброзі Растоцкі — як Lithuanus ex civitate Slonim (1792 год), у запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значацца Cyrillus Czaplejowsky Lithuanus ex districtu Wolkoviensi (1702—1706 гады), Georgius Bulhac Lituanus Slonimensis (1720—1721 гады), Marcellus Warzatzky Lythvanus Slonimensis (1736—1740 гады). У матрыкуле Марбурскага ўнівэрсытэту пад 1682 годам значыцца Florianus Svida Lithuanus Sluccensis, у матрыкуле Франкфурцкага ўнівэрсытэту пад 1695 годам — Daniel Borźimowski, Slucensis Litwanus, у матрыкуле Гданьскага ўнівэрсытэту пад 1700 годам — Vladislaus et Boguslaus Kopiewicz, Slucensis, Lithvani, у матрыкуле Гальскага ўнівэрсытэту пад 1707 годам — Petr. Wolck, Slucko-Litvanus. Паводле запісу мэтрыкі гімназіі ў Браўнсбэргу, Beresniewiez Thom. Lituanus ex pal. Novogrod. (1702 год). Апроч таго, сярод вернікаў некалькі парафіяў ўпамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Шылавічы, Поразаў (абодва 1645 год), Косаў, Альшэва (абодва 1669 год), Новы Двор (1692 год). А ў 1732 годзе адзін з жыхароў Капылю — Якаў Кісель — азначаецца як «стараліцьвін».

У 1791 годзе, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, Слуцкае княства пераўтварылася ў Случарэцкі павет.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) да Расейскай імпэрыі адыйшла ўсходняя частка ваяводзтва. Таго ж году ўтварыўся Сталавіцкі павет.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Сымболіка

Сьпярша герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «срэбны крыж у чырвоным полі»; пазьней — «чорны анёл у чырвоным полі», паводле іншых зьвестак — «белая Пагоня ў чырвоным полі». Імаверна, герб складаўся зь дзьвюх тарчаў: на адной быў чорны анёл у чырвоным полі з раскінутымі крыламі, што трымаў адну руку ўнізе, а іншай абапіраўся ў бокі; на другой — Пагоня.

Ваяводзкая харугва была чырвонага колеру з выяваю гербу ў цэнтры.

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. налічвала 62,4 тыс. дымоў (каля 375 тысячаў жыхароў).

Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 437 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 279 тыс. чал.

Геаграфія

На поўначы межавала зь Віленскім і Менскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Мазырскім і Рэчыцкім паветамі Менскага ваяводзтва, на поўдні — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Гарадзенскім паветам Троцкага ваяводзтва.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Ваяводзтва падзялялася на тры паветы: Наваградзкі, Ваўкавыскі, Слонімскі. Асобнай часткай Наваградзкага павету гістарычна выступала Слуцкае княства.

Назва Цэнтар Плошча,
тыс. км²
Староствы
Наваградзкі павет Наваградак 24,5 Наваградзкае (гродавае)
Клецкае
Ваўкавыскі павет Ваўкавыск 4 Ваўкавыскае (гродавае)
Воўпенскае
Жыліцкае
Мсьцібаўскае
Ялаўскае
Слонімскі павет Слонім 8,5 Слонімскае (гродавае)
Зьдзітаўскае
Сакалоўскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Наваградку. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Наваградзкая, ваўкавыская і слонімская шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Наваградзкае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. За ўвесь час свайго існаваньня ваяводзтва мела 30 ваяводаў і 19 кашталянаў.

Ваяводзкі мундзір складаўся з пунсовага кунтуша і чорнага жупана і адваротаў.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Наваградзкае Ваяводзтва ГісторыяНаваградзкае Ваяводзтва СымболікаНаваградзкае Ваяводзтва ДэмаграфіяНаваградзкае Ваяводзтва ГеаграфіяНаваградзкае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелНаваградзкае Ваяводзтва УраднікіНаваградзкае Ваяводзтва ЗаўвагіНаваградзкае Ваяводзтва КрыніцыНаваградзкае Ваяводзтва ЛітаратураНаваградзкае ВаяводзтваВаўкавыскВялікае Княства ЛітоўскаеКлецакМестаНаваградакНясьвіжСлонімСлуцак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЦыкорыяЛізаньне похвыЛацінкаНіна ГаліноўскаяКрэдыт1919РадСадаводчае таварыстваАрцём АрашонакАнілінгусМаркёрПорнафільмы міжрасавыяВагінальны сэксВуліца Янкі Лучыны (Менск)КунілінгусПравы чалавека ў БеларусіМіхась РудкоўскіЗьміцер БартосікМіжнародны стандартны кніжны нумарАльгерд БахарэвічВэб-дызайнАкторы парнафільмаўГісторыя СалігорскуБанкЧалавек-аўтапілаТрыялетВадзім СаранчукоўНізкі РынакЗлучаныя Штаты АмэрыкіСпакусьнікіСтаніслаў ЯроцкіЛетувізацыяТадэвуш КасьцюшкаМястэчкаКарусь КаганецАляксандар СазанкоўМікола ПапекаЛітваКарлес ПудждэмонДрыгавічыЮры ГедыгольдТаварыства філярэтаўБарусія ДортмундЎэйлзЧэрвеньДзьмухавецНью-ЁркРахункаводІнданэзіяVirusTotalІнфармацыйныя тэхналёгііКінэматографГрызуныКаса (анатомія)ЗьміцерДанута БічэльЗіновій ПрыгодзічІльля ХрэнаўВольга ЧамаданаваЎМарына ВасілеўскаяГаліцка-Валынскае княстваАндрэй КурэйчыкАнтонімыТутэйшыя (спэктакль)Соня садоваяЛезьбіянстваСудаRSSМастацкая літаратураКаханьне без пранікненьняЛявон Вольскі🡆 More