На Паддашку

«На Паддашку» — беларускі патрыятычны творчы асяродак у Менску.

Складаўся пераважна з мастакоў і мастацтвазнаўцаў. Існаваў у 1966—1985 гадох.

Гісторыя

Утварыўся вакол майстэрні «На Паддашку» Яўгена Куліка, якая знаходзілася на галоўным праспэкце Менску, насупраць будынку КГБ. У майстэрні як дыскусійным клюбе зьбіраліся Лявон Баразна, Зянон Пазьняк, Генадзь Сокалаў-Кубай, Міхась Чарняўскі, Міхась Раманюк, Алесь Разанаў, Зьміцер Санько, Віктар Маркавец, Алесь Марачкін. Практычным вынікам дыскусіяў сталі мастацкія выставы, прымеркаваныя да юбілейных датаў беларускае культуры.

Найбольш значныя акцыі — выстава да стагодзьдзя з дня нараджэньня Алаізы Пашкевіч (Цёткі) у 1976 годзе і выстава да юбілею Міколы Гусоўскага ў 1980 годзе. На апошняй, нягледзячы на актыўнае процідзеяньне савецкіх уладаў, мастакі змаглі выставіць творы з традыцыйным беларускім нацыянальным гербам Пагоняй.

У 1980-я гады савецкія ўлады ўчынілі рэпрэсіі ў дачыненьні да сябраў асяродку, у тым ліку праз звальненьні з працы і ўзмацненьне цэнзуры. Нягледзячы на гэта, асяродак працягваў культурніцка-асьветніцкую дзейнасьць: ладзіліся выставы, сустрэчы, дыспуты. Сярод іншага, тут адзначаліся 100-гадовы юбілей Казімера Малевіча, юбілейныя гадавіны Вацлава Ластоўскага і Язэпа Драздовіча. Зь зьменай палітычнай сытуацыі ў Беларусі мастакі асяродку ўтварылі ядро патрыятычнай мастацкай суполкі «Пагоня».

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў ІталііБінейкаЖуавы сьмерціМотарАндрэй Павук (актывіст)Крыж Эўфрасіньні ПолацкайНямеччынаПарнаграфія ў БеларусіАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаВойска Рымскай імпэрыіМаёмасьцьЛеанід ГалубовічГарнастайСпакусьнікіПольшчаПорнафільмы міжрасавыяТравеньКрайняя плоцьКастусь ГубарэвічКітаКінэматографМузыкаЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Слуцкі збройны чынЗакон (права)Раіса БаравіковаБука (імя)Васіль БыкаўАскеменЯўген КантылёўЯсмантПесьняHromadske.TVРахункаводПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуЮрась СьвіркаСысуныВількамірскі паветГорадняВашынгтон (акруга Калюмбія)Віктар ШніпСурвэткаБеларускае нацыянальнае адраджэньнеЗімаМіністэрства фінансаў ЗША1923КірыліцаІгар КабілянскіСавушкін прадуктСтарабеларуская моваBayraktar TB2Зянон ПазьнякLovemicДаўгерд (імя)ЧэрвеньМаксім Багдановіч.orgТарпэда-БелАЗ ЖодзінУкраінаАмонімУ краіне райскай птушкіЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Март (імя)Мэдаль Францішка СкарыныМястэчка🡆 More