Настасься Зязюлькіна: Беларуская шахматыстка

Настасься Зязюлькіна (нарадзілася 6 кастрычніка 1995 году, Менск, Беларусь) — беларуская шахматыстка, гросмайстарка (2012), мужчынскі міжнародны майстар (2014).

Настасься Зязюлькіна: Беларуская шахматысткаНастасься Зязюлькіна
Настасься Зязюлькіна, Атэны-2012
КраінаБеларусь
Нарадзілася 6 кастрычніка 1995 (28 гадоў)
Менск
Званьнегросмайстарка (2012)
міжнародны майстар (2014)
Рэйтынг ФІДЭ2407 (01.07.2014)
Месца1 (жаночая)

Кар’ера

Шмат разоў абараняла колеры Беларусі на юніёрскіх чэмпіянатах сьвету і Эўропы ў розных узроставых катэгорыяў, заваяваўшы шэсьць мэдалёў:

  • тры залатыя (Порта Карас 2010 і Кальдас Новас 2011 — ЧС да 16 гадоў, Будва 2013 — ЧЭ да 18 гадоў);
  • два срэбныя (Атэны 2012 — ЧС да 20 гадоў, Эль-Айн 2013 — ЧС да 18 гадоў);
  • бронзавы (Юргюп 2004 — ЧЭ да 10 гадоў).

У 2010 року здабыла першы ў кар’еры тытул чэмпіёнкі Беларусі, пасьля ў гэтым жа року заваявала залаты мэдаль юніёрскага чэмпіянату краіны да 20 гадоў. Брала ўдзел у юніёрскай алімпіядзе (да 16 гадоў) у Бурдуры, дзе выступала за мужчынскую каманду і здабыла бронзавы мэдаль у індывідуальным разрадзе. У 2012 другі раз стала залатой прызэркай індывідуальнага чэмпіянату Беларусі сярод жанчынаў, а таксама заняла 2-е месца (пасьля Ніно Батыяшвілі) у дзявочым турніры фэстывалю Moscow Open у Маскве.

Неаднаразовая прадстаўніца Беларусі на шахматных алімпіядах (2010, 2012) і камандных чэмпіянатах Эўропы (2013).

Найвышэйшага рэйтынгу дасягнула 1 сакавіка 2014 року, з вынікам 2407 пунктаў займаючы 62 месца ў сьпісе FIDE і 1 месца сярод беларускіх шахматыстак.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

БеларускаБеларусьМенскШахматы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пахаваньне Гедзіміна (карціна Казімера Альхімовіча)Пераросьля (гміна)ПадляскоўеПольшчаАлдыкаРыбакЛеанід ЛевінВялікая вайна 1409—1411 гадоўАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараЦэнтральная СэрбіяБеларусьБэлькаЗямляВіктар ШымукБрэст (неадназначнасьць)Гэнры Кэмпбэл-БэнэрманНа куканЖанчына з жанчынайРапухіАляксандар ІвулінЛеанід ДайнекаПункт (баскетбол)Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіАўстрыяДгамападаВікіслоўнікБлакітная гадзінаКурляндыяЭрмасыльлёЭнэргія ветруДзяніс ШчарбіцкіNokia 6131Creative CommonsIP-кодАндрэй МукавозчыкMicrosoft WindowsВоршаВостраў ПасхіЛезьбіянстваВікізьвесткіБеларусь (выдавецтва)ЛацінкаЛізавета IIГрупавы сэксЯн Прадвесьнік (царква)Драма (аповесьць)Хрысьціна (каралева Швэцыі)ÃСпадчына (верш)Ганна ХітрыкНаціскСлонімNokia N72ЭнэргіяКасьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)Nokia Lumia 620ДзеяслоўУУС Менскага аблвыканкамуАнтоні ТызэнгаўзПохваНафтан НаваполацакСтаніслаў Нарбут (лекар)Ўільям Д’юсбэрыФранцішак АляхновічГАЗ-53Габрэі🡆 More