Нарвэжцы

Нарвэ́жцы, часам сустракаецца нарвэ́гі, — народ у Паўночнай Эўропе, асноўнае насельніцтва Нарвэгіі.

Агульная колькасьць — больш за 5 мільёнаў чалавек, у тым ліку ў Нарвэгіі — каля 4,3 мільёнаў, яшчэ больш за 500 тыс. чалавек у ЗША, больш за 150 тыс. у Канадзе, па некалькі дзясяткаў тысячаў ва ўсіх скандынаўскіх краінах-суседзях Нарвэгіі.

Нарвэжцы

Мова і рэлігія

У нарвэскай мове, што належыць да скандынаўскай падгрупы германскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і, значны дыялектны падзел. Існуюць дзьве літаратурныя нормы: нюношк і букмол.

Веравызнаньне нарвэжцаў пераважна лютэранскае, ёсьць прадстаўнікі іншых плыней пратэстантызму і каталікі.

Гісторыя

Лічыцца, што нарвэжцы — патомкі германскіх плямёнаў жывёлаводаў і земляробаў, што пасяліліся ў Скандынавіі ў канцы 3-га тысячагодзьдзя да н. э. Даўнейшыя ўзоры нарвэскай пісьменнасьці — рунічныя надпісы (не пазьней за VIII ст.).

Тэрмін «нарвэжац», менавіта нордман («паўночны чалавек») упершыню фіксуецца ў стараангельскіх крыніцах IX стагодзьдзя.

Стварэньне ў X—XI стагодзьдзях раньнефэадальнай дзяржавы і хрысьціянізацыя (з канца X ст.) спрыялі фармаваньню нарвэскага народа.

У часы вікінгаў (IX—XI ст.) нарвэскія перасяленцы заснавалі калёніі на астравах Паўночнай Атлянтыкі і Ісьляндыі, дзе зьмяшаліся зь іншымі этнасамі, ствараючы новыя этнасы — ісьляндцы і фарэрцы.

У канцы XIV ст. нарвэжцы трапляюць пад уладу Даніі і адбываюцца працэсы данізацыі, якія яшчэ ўзмацніліся пасьля Рэфармацыі 1536 году.

У 1814 годзе заключаная швэдзка-нарвэская унія. Зь яе разарваньнем у 1905 годзе Нарвэгія здабывае незалежнасьць.

Сёньня Нарвэгія — адна з найбольш разьвітых дзяржаваў сьвету. Разам з нарвэжцамі ў Нарвэгіі цяпер жыве і працуе шмат эмігрантаў зь іншых краінаў сьвету.

Традыцыйная культура

Фальклёр

Ад эпохі сярэднявечча да нас дайшлі ісьляндскія сагі, якія апавядаюць пра падзеі ў розных кутах скандынаўскага сьвету, у тым ліку ў Нарвэгіі. Збольшага народная творчасьць захоўваецца ў выглядзе шматлікіх чарадзейных казак і харавых і сольных песень. Папулярныя музычныя інструмэнтыскрыпка, арфа, рог, акардэон.

У старажытнасьці танец лічыўся часткай рытуальнага рэлігійнага досьведу. Але ўжо ў сярэднявеччы з Ангельшчыны і Францыі ў Нарвэгію трапілі танцы, якія дазвалялі супольна бавіць час і зьяўляліся прыемнай формай сацыяльных кантактаў. У Нарвэгіі шырока распаўсюджаныя парныя танцы і карагод рынгданс. Парныя народныя танцы: кадрыль рэлендэр, танец-гульня халінг і запаволеная нарвэская форма мазуркі.

Нарвэжцы

Сярод выдатных нарвэжцаў былі:

Tags:

Нарвэжцы Мова і рэлігіяНарвэжцы ГісторыяНарвэжцы Традыцыйная культураНарвэжцы НарвэжцыЗШАКанадаНарвэгіяПаўночная Эўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Максім БагдановічБеларускае ПалесьсеЛірыкаТацяна СапачНаша НіваЯн ГляўбіцАрцём АрашонакАнальны сэксКанадаКатэхізіс Сымона БуднагаСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануКруглянскі мостФіліпіныСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіДаўконтЛекі-адпаведнікіГарбатаТодар КляшторныАнатоль СербантовічБДСМЛюдвік ЗьвяждоўскіОй у лузі червона калинаЎДарога Р43 (Беларусь)ГунтСэксуальныя пазыцыіРэформа беларускага правапісу 1933 годуКаханьне без пранікненьняМіхась РудкоўскіВалошкаДжынсавая рэвалюцыяСонечная энэргіяАдам МіцкевічЯгайлаДызайнСусьветнае павуціньнеВацлаў ЛастоўскіЯкасныя прыметнікіВішнеў (Менская вобласьць)Славамір МрожакНазоўнікВіталь ВольскіВалерыя КуставаЖомайдзь (Клецкі раён)Марыя МартысевічДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Менская вобласьцьЯўген КантылёўГадзьДзьвінскСьпіс гарадоў БеларусіВялікабрытаніяДыяніз ІлкавічКарпацкая ЎкраінаІгар БабкоўПаўлюк ТрусБеларускі нацыяналізмКартагенКастрычніцкі пераваротДжулія ТэйларКаскадныя табліцы стыляўМіндоўгПесьня пра зубраМікола ПапекаC++БортніцтваСамагубстваСабака25 красавіка🡆 More