Назвы Населеных Пунктаў Рэспублікі Беларусь

На́звы насе́леных пу́нктаў Рэспу́блікі Белару́сь — сэрыя нарматыўных даведнікаў, якія ўключаюць у сябе ўсе наяўныя назвы населеных пунктаў Беларусі ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных падразьдзяленьняў (вобласьць, раён, пасялковы і сельскі саветы).

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
АўтарыІ. А. Гапоненка, І. Л. Капылаў, В. П. Лемцюгова
АўтарКамітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Жанрнарматыўны даведнік
КраінаБеларусь
Мова арыгіналуБеларуская
ВыдавецтваТэхналогія
Выданьне2003—2010

Назвы населеных пунктаў падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай і расейскай графікай. У беларускамоўнай частцы ва ўсіх назвах паказаныя націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланеньня, варыянты рэестравых назваў і страчаныя назвы. Даведнік суправаджаецца прадмоваю на беларускай і расейскай мовах, альфабэтнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах.

Бібліяграфія

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  5. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  6. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9.

(pdf, djvu, online)

Крытыка

Настаўнік гісторыі Лукаўскай сярэдняй школы Маларыцкага раёну Берасьцейскай вобласьці Мікалай Баліцэвіч адзначае, што ў нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Берасьцейская вобласьць» прыводзіцца толькі 188 страчаных назваў населеных пунктаў Маларытчыны. Пры гэтым у выніку праведзеных ім і яго выхаванцамі дасьледаваньняў да гэтага сьпісу дададзеныя яшчэ 173 назвы. Гэтае пацьвярджае тое, што раней сур’ёзныя аналягічныя дасьледаваньні не праводзіліся.

Старшыня сэкцыі тапанімікі Беларускага геаграфічнага таварыства Раіса Аўчыньнікава лічыць, што даведнікі ўтрымліваюць шмат памылак, а таму яны патрабуюць перагляду з прыцягненьнем спэцыялістаў розных навук: філёлягаў, географаў, картографаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і абавязкова мясцовых старажылаў. Пры гэтым трэба адзначыць, што сама Валянціна Лемцюгова ў сваёй прадмове да даведніку кажа пра тое, што «нягледзячы на вялікую працу, праведзеную ў мэтах упарадкаваньня правапісу назваў населеных пунктаў, апошнюю кропку ў гэтай складанай справе пакуль што ставіць рана. У пэрспэктыве мяркуецца разгледзець магчымасьць пераводу многіх варыянтных назваў у разрад асноўных, афіцыйных. Шмат давядзецца зрабіць для таго, каб пазбавіць нашу айканімію ад усяго наноснага, штучнага, вярнуць ёй беспадстаўна зьнішчаныя ў працэсе перайменаваньняў сапраўдныя гістарычныя найменьні. Пытаньні застаюцца і іх належыць вырашаць паступова, паэтапна, як гэта робіцца ў цывілізаваных краінах, дзе нарматыўна-даведкавыя выданьні пэрыядычна дапаўняюцца і ўдасканальваюцца за кошт больш дакладных зьвестак і новых дасягненьняў у галіне тапанімічнай навукі і практыкі».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Назвы Населеных Пунктаў Рэспублікі Беларусь БібліяграфіяНазвы Населеных Пунктаў Рэспублікі Беларусь КрытыкаНазвы Населеных Пунктаў Рэспублікі Беларусь КрыніцыНазвы Населеных Пунктаў Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіНазвы Населеных Пунктаў Рэспублікі БеларусьБеларусьВобласьцьПасялковы саветРаёнСельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Злучаныя Штаты АмэрыкіАрхеалёгіяЛюдміла РублеўскаяЧорны замак АльшанскіРэформа беларускага правапісу 1933 годуКурыцаСэкс па тэлефонеУнівэрсальны каардынаваны часГрошыМрояПадгорыцаСувязь (тэхніка)Хакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуГаіціУніяцтваГенацыдКрысталь БойдМіхась Даніленка701Янка МаўрАтрад (біялёгія)ВільгетЭўрапейскі ЗьвязКаханьне без пранікненьняРовар1500Беларускі клясычны правапісБізантыйскі каляндарЦэнтральная разьведвальная ўправа1530ВікіпэдыяФранцішак СкарынаМаркёрУсяслаў ЧарадзейНазоўнікВасіль ЖуковічІгар БабкоўНавуковая фантастыкаGoogle ChromeЮнцьКатэхізіс Сымона БуднагаКірыла ТураўскіГрамадзянінПАлег ЖданКрама (гурт)ПародыяІнтэрнэтКліўлэндзкае пагадненьнеЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)800ЭўропаВіктар ШніпКанадаРэстаранУладзіслаў ГарбацкіПятрусь Броўка23 красавікаДзень жартаў1896Канстытуцыя ССРБ 1919 годуАговаАкраАдраджэньне мовыУладзімер Дубоўка🡆 More