Міхаіл Чыгір

Міхаі́л Мікала́евіч Чыгі́р (нарадзіўся 24 траўня 1948 г.

ў в. Вусава, Капыльскі раён Менскай вобласьці) — другі прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь (22 ліпеня 1994 — 18 лістапада 1996), вязень сумленьня паводле «Міжнароднай амністыі».

Міхаіл Чыгір
2-гі Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
22 ліпеня 1994 — 18 лістапада 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Вячаслаў Кебіч
Наступнік: Сяргей Лінг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 траўня 1948(1948-05-24) (75 гадоў)
в. Вусава, Капыльскі раён, Менская вобласьць, БССР
Партыя: КПСС (да 1991)
БСДП (НГ) (1999)
Сужэнец: Юлія Чыгір
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

Нарадзіўся 24 траўня 1948 году ў вёсцы Вусава Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ў 1970 годзе (цяпер БДЭУ), спэцфакультэт па міжнародных эканамічных адносінах пры Маскоўскім фінансавым інстытуце ў 1982 годзе. З 1970 па 1971 гады Чыгір працаваў эканамістам у Салігорскам аддзяленьні Дзяржбанку СССР, у 1971—1972 — начальнікам крэдытнага аддзяленьня Бярэзінскага аддзяленьня Дзяржбанку, потым служыў у войску.

У 1983 годзе сям’я Чыгіроў пераехала ў Менск. Тут Міхаіл Чыгір працаваў кіраўніком Маскоўскага аддзяленьня Дзяржбанка СССР г. Менску, потым — кіраўніком Менскай гарадзкой канторы Дзяржбанку СССР, затым стаў першым намесьнікам старшыні кіраваньня «Аграпрамбанку». Вянком кар’еры банкіра ён лічыць пасаду старшыні кіраваньня «Белаграпрамбанку».

У ліпені 1994 году, пасьля перамогі Лукашэнкі на выбарах, Чыгір стаў першым прэм’ер-міністрам у прэзыдэнцкай рэспубліцы. Працаваў у гэтай пасадзе да лістапада 1996 году. Напярэдадні рэфэрэндуму вырабіў сур’ёзны ўдар Лукашэнку — гучна сышоў у адстаўку.

Празь некаторы час пасьля адстаўкі зьехаў у Маскву, дзе працаваў кіраўнікам расейскага прадстаўніцтва эўрапейскага канцэрна «GEA».

Вярнуўся ў Менск пасьля таго, як Вярхоўная Рада ініцыявала выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (неафіцыйна праведзеныя 6-16 траўня 1999 г.). Высунуў сябе кандыдатам на гэтую пасаду, спадзяючыся такім шляхам вярнуць сваю краіну на дэмакратычны шлях разьвіцьця. Аднак 30 сакавіка 1999 году, незадоўга да выбараў, быў арыштаваны па абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам, перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў, халатнасьці (абвінавачваньне ставілася да гадоў яго працы ў банкаўскай сфэры і на пасадзе прэм’ер-міністра). 30 лістапада 1999 году была зьмененая мера пакараньня пад падпіску аб нявыезьдзе. 19 траўня 2000 году Менскі гарадзкі суд прысудзіў тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады (адвакатам Міхася Чыгіра выступала яго жонка — Юлія Чыгір). Гэтае рашэньне адмяніў Вярхоўны суд (5 сьнежня 2000 году), адправіўшы матэрыялы на дарасьсьледаваньне. Чыгір прымаў удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў Народнага сходу Рэспублікі Беларусь (кастрычнік 2000) і ў сваёй акрузе прайграў Н. Машэравай.

У 2001 годзе прыняў удзел у кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Выбыў зь перадвыбарнай гонкі пасьля таго, як не набраў неабходнай колькасьці подпісаў выбарнікаў і ня быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата.

23 ліпеня 2002 году суд Фрунзэнскага раёну Менску вынес прысуд у дачыненьні да былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхася Чыгіра — тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады, а таксама пазбаўленьне на пяць гадоў права займаць вызначаныя пасады, зьвязаныя з гаспадарча-распарадчай дзейнасьцю. Прызнаны яго вінаватым ва ўтойваньні падаткаў і ўхіленьні ад падаваньня падатковых дэклярацыяў, што прычыніла дзяржаве шкоду ў адмыслова буйным памеры. З улікам пяні і іншых налічэньняў шкода склала 8 млн 57 тыс. 355 рублёў. М. Чыгір абавязаны пакрыць нанесеную шкоду. Ён ня можа пакідаць месца жыхарства без дазволу органаў МУС. Мера пакараньня — падпіска аб нявыезьдзе — пакінутая ў сіле. Па другім пункце абвінавачваньня — службовая халатнасьць у сувязі з выплатай авансавага плацяжу на суму больш за 1 млн даляраў ЗША канадзкай фірме для будаўніцтва новага будынка «Белаграпрамбанку» — суд палічыў вінаватасьць М. Чыгіра даказанай. Аднак у сувязі з заканчэньнем тэрміну даўнасьці спыніў працэс.

Жанаты, двое дзяцей.

Кар’ера

У 1973—1980 гадах начальнік Клецкага аддзяленьня Дзяржбанку СССР, потым — Маскоўскага аддзяленьня Дзяржбанку СССР г. Менску. У 1982—1986 гадах на партыйнай працы (КПСС). З 1986 г. начальнік Менскай гарадзкой канторы Дзяржбанку СССР. У 1988—1991 гадах першы намесьнік старшыні кіраваньня Беларускага рэспубліканскага Аграпрамбанку. У 1991—1994 гадах старшыня кіраваньня акцыянэрнага камэрцыйнага Белаграпрамбанку.

22 ліпеня 1994 году ўказам №1 быў прызначаны прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь. 18 лістапада 1996 году ўказам №474 прэзыдэнт прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхася Мікалаевіча Чыгіра (сышоў у знак нязгоды з правядзеньнем рэфэрэндуму, ініцыяванага прэзыдэнтам А. Лукашэнкам).

Красавік 1998 — сакавік 1999 году працаваў кіраўніком прадстаўніцтва Эўрапейскага канцэрна «СЕА» ў Расеі.

30 сакавіка 1999 году быў пасаджаны ў СІЗА-1. 29 верасьня 1999 году прад’яўлена абвінавачваньне ў зьдзяйсьненьні злачынстваў па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: 167, частка 1 і 2 (перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў), 166 (злоўжываньне ўладай або службовым становішчам) і 168 (халатнасьць). 15 красавіка «Міжнародная амністыя» прызнала Чыгіра вязьнем сумленьня.

30 лістапада 1999 году была зьмененая мера пакараньня пад падпіску аб невыязьдзе. 19 траўня 2000 году Менскі гарадзкі суд прысудзіў тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады і забаронай на 5 гадоў займаць пасады арганізацыйна-распарадчага характару на прадпрыемствах і ва ўстановах незалежна ад формаў уласнасьці.

З усіх эпізодаў абвінавачваньня Міхаіл Чыгір быў прызнаны вінаватым толькі па адным — у падаваньні адтэрміноўкі па выплаце падатку на дададзены кошт і мытных мыт фірме «Піаск» за ўвазныя колавыя цягачы (артыкул 167 частка 2 Крымінальнага кодэкса — «перавышэньне службовых паўнамоцтваў»). Па астатніх эпізодах экс-прэм’ер апраўданы. Суд таксама вызначыў М. Чыгіру выплаціць больш за 209 мільёнаў дэнамінаваных рублёў на карысьць мытні.

Папярэднік
Вячаслаў Кебіч
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
1994—1996
Наступнік
Сяргей Лінг

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міхаіл Чыгір БіяграфіяМіхаіл Чыгір Кар’ераМіхаіл Чыгір КрыніцыМіхаіл Чыгір Вонкавыя спасылкіМіхаіл ЧыгірВязень сумленьняМіжнародная амністыяСьпіс прэм’ер-міністраў Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ХмараСярэднебеларускія гаворкіАлесь КажадубМанулЗлучнікРамантызмРабінаПарнаграфія ў ЯпонііМасачусэцкі тэхналягічны інстытутЦэнтральная разьведвальная ўправаМрояЧорная РусьКомсомольская правдаРагачоўЛіцьвіныДзень ЗямліСьвятлана АлексіевічКанюшынаРусіфікацыя БеларусіБавоўнаВэб-дызайн1923Мікола ЕрмаловічЛіпкі (этнаграфічная група)MelbetАнджэй СапкоўскіМіжнародны стандартны кніжны нумарДзейнікБазыляныАральны сэксВэб-сайтЗянон ПазьнякСтараўкраінская моваАляксандар МарозЭстоніяІнданэзіяПабуджальны сказАльгерд Бахарэвіч30 красавікаМэдыяВікіІрляндыяНемцы1744ІндыяСадавінаКліматПорнгабГрыбыШаркоўшчынаЯўхім КарскіНавуковая фантастыкаГіль (імя)ГарнастайАўстраліяFacebookПарнаграфія ў БразылііНіна МацяшВінцэнт Дунін-МарцінкевічЮнць1944Сонечная сыстэмаЛацінская моваМастацкая літаратураБеларускія немцыПаўстаньне 1794 годуСкрыпкаНясьвіжЖодзінБелая РусьСтаніслаў ВалодзькаСМЕРШКрама (гурт)🡆 More