Міхаі́л Рама́навіч Су́днік (21 лістапада 1910, вёска Пяцюлева, цяпер у Полацкім раёне Віцебскай вобласьці — 19 сьнежня 1995) — беларускі мовазнаўца.
Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1970), кандыдат філялягічных навук (1954). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1980).
Міхаіл Суднік | |
Дата нараджэньня | 21 лістапада 1910 |
---|---|
Месца нараджэньня | Пяцюлева |
Дата сьмерці | 19 сьнежня 1995 (85 гадоў) |
Месца вучобы | Менскі пэдагагічны інстытут |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | філялёгія |
Месца працы | Акадэмія навук Беларусі |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] (1954) і сябра-карэспандэнт АН БССР[d] (1970) |
Узнагароды | |
Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1938). У 1944—1952 — навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1952—1957 загаднік сэктара Інстытуту мовазнаўства АН БССР, у 1957—1983 дырэктар, адначасова з 1975 г. загаднік сэктару лексыкалёгіі і лексыкаграфіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 дарадца пры дырэкцыі Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.
Асноўныя напрамкі дасьледаваньняў — беларуская лексыкалёгія і лексыкаграфія, артаграфія, тэрміналёгія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Расейска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-расейскага слоўніка» (1962), «Артаграфічнага слоўніка» (5-е выд., 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (тт. 1—5, 1977—1983). Старшыня Беларускага (1959—1985) і сябра Міжнароднага (з 1973) камітэтаў славістаў.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, манаграфіі.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), мэдалямі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Міхаіл Суднік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.