Міхаіл Орда: беларускі палітык

Міхаі́л Сярге́евіч О́рда (нар.

28 верасьня 1966, Зьдзецел, Гарадзенская вобласьць) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.

Міхаіл Орда
Міхаіл Орда: Біяграфія, Узнагароды, Сям’я
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
2000 — 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі (да 10 ліпеня 2003), Сяргей Сідорскі (да 28 сьнежня 2010), Міхаіл Мясьніковіч
1-ы сакратар Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі
25 сакавіка 2003 — 1 жніўня 2006
Наступнік: Ігар Бузоўскі
Сташыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі
2014 — 2024
Папярэднік: Леанід Козік
Наступнік: Юры Сянько
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
2024 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 верасьня 1966(1966-09-28) (57 гадоў)
Дзеці: Сын і дачка
Бацька: Сяргей Орда
Адукацыя: Віцебскі вэтэрынарны інстытут, Расейская акадэмія дзяржаўнай службы
Узнагароды:
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Орда.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут па спэцыяльнасьці вэтэрынарны лекар; Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзыдэнце Расейскае Фэдэрацыі па спэцыяльнасьці дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраваньне.

Працоўную дзейнасьць пачаў сьлесарам у калгасе «Расея» Зьдзецельскага раёну. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў кіраўніком абласнога штабу студэнцкіх аддзелаў Віцебскае вобласьці, дырэктарам абласное службы добраахвотнае працы моладзі, прэзыдэнтам Рэспубліканскае асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму, другім сакратаром Цэнтральнага камітэту грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» (да 2001).

27 сакавіка 2001 году вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі зь пераходам на сталую працу дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II скліканьня.

25 сакавіка 2003 году быў абраны першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 1 жніўня 2006 сышоў з паста кіраўніка БРСМ.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га (2000—2004) па Лідзкай сельскай выбарчай акрузе № 57 і 3-га скліканьняў (2004—2008). Абодва разы — намесьнік старшыні Сталае камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні й рэглямэнце. У 2008 абраны ў Палату Прадстаўнікоў 4-га скліканьня.

З 2014 па 2024 гады узначальваў Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі. У 2016—2019 гадах быў членам Савета Рэспублікі 6-га скліканьня. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 і 2020 гадоў узначальваў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. У 2024 годзе па выніках выбараў стаў дэпутатам парлямэнту 8-га скліканьня.

Узнагароды

Узнагароджаны падзякай прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 6 траўня 2022 году атрымаў мэдаль «За працоўныя заслугі», які ўручыў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігар Сергяенка.

Сям’я

Жанаты, мае сына, дачку.

Крытыка, санкцыі ЭЗ

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды й дэмакратыі, Міхаіл Орда прымаў удзел у фальсыфікацыі парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама супрацоўнічаў з Камітэтам дзяржаўнай бяьспекі па пытаньнях палітычных рэпрэсіяў.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэньнях правоў чалавека.

20 лістапада 2020 году ўнесены ў санкцыйныя сьпісы Летувы, Латвіі ды Эстоніі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міхаіл Орда БіяграфіяМіхаіл Орда УзнагародыМіхаіл Орда Сям’яМіхаіл Орда Крытыка, санкцыі ЭЗМіхаіл Орда КрыніцыМіхаіл Орда Вонкавыя спасылкіМіхаіл ОрдаГарадзенская вобласьцьЗьдзецел

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Азбука МорзэЛімаЧарнобыльская катастрофаУкраінаЗлучаныя Штаты АмэрыкіЦестаЧытагонгАэрапорт ПрышціныБой (імя)USS Nautilus (SSN-571)Адольф Гітлер60 да н. э.СамасейПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Ісус ХрыстосАрока (футбольны клюб)Славамір АдамовічЧэрвеньБеларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма ТанкаПольская акадэмія навукСьвятая (рака)Менскі завод колавых цягачоўЯфетРэжым ЛукашэнкіТадэвуш КасьцюшкаПаспалітае рушэньнеГапляна (карціна Казімера Альхімовіча)7 (лік)ПарнафільмВысокі РынакБраўзэрБагоўкаЛітваАляксандар МарцёшкінЮцкіHromadske.TVБраніслаў ТарашкевічГорадАнатоль СабалеўскіБеларускі нацыянальны камітэтЯкуб КоласВадзім МарцінкевічГодХартыя’97БудынакРасейская акупацыя БеларусіЭтнічная тэрыторыя беларусаўСловаВід (імя)1447Нямецка-савецкая вайнаВольныя матэрыялыІгнат ГрынявіцкіПраскі мэтрапалітэнПаморскае ваяводзтваISO 3166-1Сонечная энэргіяIP-кодСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГенадзь КісялёўХазарыЭндр і ЛюараПераросьля (гміна)Грамадзкі набытакISO 4217Станіслаў Нарбут (лекар)Тэлуская Вікіпэдыя1988🡆 More