Міхаіл Батура: беларускі адмысловец у галіне сыстэмнага аналізу

Міхаі́л Бату́ра (16 траўня 1950, в.

Клюкавічы, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі адмысловец у галіне сыстэмнага аналізу, кіраваньня і апрацоўкі інфармацыі ў тэхнічных і арґанізацыйных сыстэмах, доктар навук (2004), прафэсар, акадэмік Міжнароднае акадэміі навук вышэйшае школы. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) места Менску з 2000 року па 21 траўня 2018 року, які атрымаў абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях.

Міхаіл Батура
Дата нараджэньня 16 траўня 1950
Месца нараджэньня в. Клюкавічы, Гарадзенская вобласьць, БССР
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Занятак фізык
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Вядомы як рэктар БДУІР
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]
Узнагароды
Юбілейны мэдаль «За доблесную працу (За воінскую доблесьць). У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
Юбілейны мэдаль «За доблесную працу (За воінскую доблесьць). У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»

Жыцьцяпіс

Міхаіл Батура нарадзіўся 16 траўня 1950 року ў в. Клюкавічы Наваградзкага раёну Гарадзенскае вобласьці. У 1966 годзе скончыў з срэбным мэдалем Курачыўскую сярэднюю школу Наваградзкага раёну. У 1968—1970 рокі служыў у шэрагах Узброеных Сілаў СССР. У красавіку 1970 року ад імя Прэзыдыюму Вярхоўнае Рады СССР Міхаіл Батура быў узнагароджаны юбілейным мэдалем «За ваярскую адвагу. У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільіча Леніна». У жніўні 1970 року стаў студэнтам МРТІ. Усе студэнцкія рокі Міхаіл Батура — студэнт-выдатнік, 1973—1975 рр. — Ленінскі стыпэндыят. Актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці: у 1972—1975 рр. абіраўся сакратаром камітэту камсамолу факультэту аўтаматыкі і вылічальнае тэхнікі, чальцом Савецкага РК Камсамолу м. Менску. Дзевяць разоў выязджаў у складзе студэнцкіх будаўнічых атрадаў у Комі АССР і Заходнюю Сыбір у якасьці байца, брыґадыра, камандзіра атраду, галоўнага інжынэру, камандзіра вольнага атраду.

У 1975 годзе пасьля сканчэньня з адзнакаю інстытуту накіраваны на працу на пасаду асыстэнта катэдры аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня факультэту аўтаматыкі і вылічальнае тэхнікі МРТІ. Зь сьнежня 1978 року — асьпірант вочнае формы навучаньня. Пасьля заканчэньня асьпірантуры з студзеня 1982 року — асыстэнт катэдры вылічальных мэтадаў праґрамаваньня.

У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, а ў 1985 годзе яму прысвоенае вучонае званьне дацэнта. З студзеня 1986 року працаваў намесьнікам дэкана, зь сьнежня 1987 па люты 1995 року — дэканам факультэту аўтаматызацыі кіраваньня, зь лютага 1995 року па верасень 1998 року — дэканам факультэту інфармацыйных тэхналяґіяў і кіраваньня, з 1993 року — прафесар каіэдры вылічальных мэтадаў праґрамаваньня. У 1996—1998 рр. парцаваў адказным сакратаром прыёмнае камісіі БДУІР.

Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандара Лукашэнкі

У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасьля здушэньня апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 року Міхаіл Батура стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду. У сваім рашэньні Эўрапейская рада(be) абвінаваціла Батуру ў «адлічэньні студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах пасьля выбараў у сьнежні 2010 року».

Навуковая дзейнасьць

Ёсьць старшынём экспэртнае рады БДУІР па навуковым напрамке «Інфармацыйныя і навучальныя тэхналёґіі ў асьвеце» і навуковым кіраўніком навукова-дасьледчан лябараторыі «Новыя навучальныя тэхналёґіі». Чалец міжведамаснае экспэртнае Рады па прыярытэтнаму кірунку фундамэнтальных навуковых дасьледаваньняў «Інфарматыка. Тэарэтычныя ґрунты інфармацыйных тэхналёґіяў, мадэляваньне інтэлектуальных працэсаў. Апрацоўка інфармацыі».

Грамадзкая дзейнасьць

Бібліяґрафія

Аўтар больш за 150 навуковых работаў, 3 манаґрафіяў, 2 навучальных дапаможнікаў, мае 2 аўтарскіх пасьведчаньні на вынаходкі.

  • Батура М. П. Дыскрэтныя сыстэмы з фазавым кіраваньнем. — Менск, 2002.
  • Курулёў А. П., Батура М. П., Кузьнецоў А. П. Тэорыя электрычных ланцугоў. Неўсталяваныя працэсы ў электрарадыётэхнічных ланцугах.— Менск, 2003.
  • Курулёў А. П., Батура М. П., Кузьнецоў А. П. Тэорыя электрычных ланцугоў. Неўсталяваныя працэсы ў электрарадыётэхнічных ланцугах.— Менск, 1999.

Узнагароды й прэміі

  • Мэдаль «У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» (1970).
  • 6 сакавіка 2000 року ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусі».
  • 4 сакавіка 2004 року ўзнагароджаны мэдалем Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусі «За выдатныя заслугі».
  • 29 верасьня 2005 року Загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі ўзнагароджаны мэдалем «За працоўныя заслугі».
  • У 2008 року прысвоенае ганаровае званьне «Мянчук року» ў намінацыі «У вобласьці вышэйшае асьветы і навукі».
  • 23 лютага 2008 року ўзнагароджаны юбілейным мэдалем «90 рокаў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусі».
  • 15 сакавіка 2009 року ўзнагароджаны Ганароваю ґраматаю Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусі.
  • 21 лютага 2011 року Загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі за шматрочную плённую працу, высокі прафэсіяналізм, значны асабісты ўклад у розьвітак асьветы прысвоенае ганаровае званьне «Заслужаны працоўнік асьветы Рэспублікі Беларусі».
  • Ганаровая ґрамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі.
  • Ганаровая ґрамата Вышэйшае атэстацыйнае камісіі.
  • Ганаровая ґрамата Міністэрства асьветы Рэспублікі Беларусі.
  • Падзяка Міністэрства асьветы Рэспублікі Беларусі і Менскага гарадзкога выканаўчана камітэту за плённую навукова-пэдаґаґічную дзейнасьць і вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокапрафэсійных адмыслоўцаў і выхаваньне моладзі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міхаіл Батура ЖыцьцяпісМіхаіл Батура Навуковая дзейнасьцьМіхаіл Батура Грамадзкая дзейнасьцьМіхаіл Батура БібліяґрафіяМіхаіл Батура Узнагароды й прэмііМіхаіл Батура КрыніцыМіхаіл Батура Вонкавыя спасылкіМіхаіл БатураБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікіБеларусьГарадзенская вобласьцьДоктар навукМенскНаваградзкі раёнПрафэсар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Імёны ліцьвінаўЧэраваногіяМагілёўАстраноміяТбілісіЯнка КупалаПаўднёва-Афрыканская РэспублікаКарольНью-Ёрк (штат)ЭнэргаатамГалакостЮрка ВіцьбічУкраінаСтатыстыкаСалідарнасьць (прафсаюз)Пагоня (песьня)Мікола ЕрмаловічМы выйдзем шчыльнымі радаміРэжым ЛукашэнкіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСлуцкі збройны чынПлятанЭманюэль 4МенскМузэй прафэсійнай мастацкай мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыАльгерд БахарэвічНаша НіваСлуцакЯрданія25 сакавікаМіл (імя)ЯцьвягіСэрбская моваВольная Беларусь (газэта)Вэб-сэрвэрРада Беларускай Народнай РэспублікіМаркёрУзровень жыцьцяЛоскГуамРасейская акупацыя БеларусіВялікае Княства ЛітоўскаеНэшвілСыр88 да н. э.Птушка шчасьцяПарнафільмКамала ГарысПрыметнікАркадзь КуляшоўМэдыяВікіАнтоні ван ЛеэўвэнгукМалыя ЛядыЛуганская народная рэспублікаЭўропаАляксандар РыбакМарат МаркаўОрганы снаАнгельская моваЯн СерадаКіеў🡆 More