Міхась Філіповіч

Міхась Філіповіч (27 траўня 1896, Менск — 1947, Масква) — беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог.

Адзін зь першых айчынных мастакоў, хто зьвярнуўся да нацыянальнай тэматыкі .

Міхась Філіповіч

лац. Michaś Filipovič
Міхась Філіповіч
Міхась Філіповіч (1920-29)
Дата нараджэньня 27 траўня (8 чэрвеня) 1896
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1947
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр
Навуковая сфэра этнаграфія і пэдагогіка
Месца працы
Міхась Філіповіч
Мастак Міхась Станюта. «Партрэт мастака Міхася Філіповіча». 1925 г.
Міхась Філіповіч
Меер Айзенштат. «Партрэт мастака Міхася Філіповіча». 1939 г.

Біяграфія

Міхась Філіповіч нарадзіўся ў Менску ў 1896 годзе. Ен быў самым малодшым у сям’і бацькі — чыгуначніка, які паходзіў зь сялян Барысаўскага павету, што застаўся працаваць у Менску пасьля сканчэньня тэрміну вайсковае службы. Бацькоў, Мацвея Касмавіча Філіповіча й Алену Фадзееўну, Міхась амаль што ня ведаў, бо абодва яны рана памерлі, калі яму было амаль чатыры гады. Першы час пасьля сьмерці бацькоў ён разам з братам і сёстрамі гадаваўся ў сям’і сваёй старэйшай замужняй сястры, а пазьней перайшоў да дзядзькі, пад апекаю якога рос і атрымліваў першапачатковую адукацыю. Ужо зь дзіцячых год ён адчуваў у сабе імкненьне да мастацкае дзейнасьці, любіў рысаваньне і маляваньне, якімі займаўся самастойна.

У Менску ён навучаўся спачатку ў царкоўна-прыходзкай школе, потым у рэальным вучылішчы з 1910 году ў аселых у Менску мастакоў К. Я. Ермакова, Д. М. Полазава. З пачаткам вайны з 1914 году вучылішча пачало вандраваць па розных месцах Расеі, паступова пераяжджаючы спачатку ў Гжацак, потым у Маскву й, нарэшце, у Яраслаўль, дзе Міхась Філіповіч, скончыў яго ў 1917 годзе. На кароткі тэрмін ён вярнуўся ў Менск, але ў 1918 годзе ён едзе ізноў у Маскву, дзе паступае студэнтам у Межавы Інстытут. Адначасова зь Межавым Інстытутам, Філіповіч працуе ў 1918 годзе ў студыі мастака А. Хатулёва. З другога курсу ён пераходзіць у «Вольныя Мастацкія Дзяржаўныя Майстэрні» (былое па-расейску: «Училище Ваяния и Зодчества»), але служба ў войску часова спыніла гэтае навучаньне. У 1919-20 годзе Філіповіч служыў санітарам на санітарным цягніку, што працаваў на паўднёвым фронце, але праз слабое здароўе яго праз год адкамандзіравалі зноў у Маскву, у «Вышэйшую Школу Вайсковае Маскіроўкі», адкуль у канцы 1920 году быў пераведзены ў «Вышэйшыя Мастацка-Тэхнічныя Майстэрні» (скарочана «Вхутэмас»). Тут на працягу году ён меў магчымасьць вучыцца мастацтву ў Канстанціна Каровіна(ru), але з-за недахопу сродкаў у 1921 годзе вяртаецца на бацькаўшчыну ў Менск, удзельнічае ў Першай мастацкай выставе пададдзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасьветы ССРБ ў Менску (супрэматычныя творы) і працуе настаўнікам у школе, мастацкім інструктарам аддзелу выяўленчага мастацтва пры Галоўпалітасьвеце ў Менску, загадчыкам афармленьня Беларускага павільёну на Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве й з 1923 году ў Беларускім дзяржаўным музэі. Заняты ў дзень, ён быў прымушаны займацца мастацкаю працай пераважна па вечарох, або ў вольныя ад службы дні, і выдзяляць з свайго абмежаванага заробку пэўныя сумы на набыцьцё матэрыялаў і фарб, часта адмаўляючы сабе дзеля гэтага ў самым патрэбным. Ня гледзячы, аднак, на ўсе неспагадныя варункі, ён здолеў за гэты час зрабіць вялізную колькасьць рысункаў, эскізаў, малюнкаў і, нарэшце, больш-менш скончаных карцін алеем, лепшыя зь якіх трапілі ў Дзяржаўны Музэй, а таксама экспанаваліся на некаторых выстаўках у тым ліку на выстаўцы дэкарацыйнага мастацтва ў Парыжы, а таксама на 1-ай Усебеларускай Мастацкай Выставе. У 1925 годзе Народны Камісарыят Асьветы палічыў патрэбным даць яму магчымасьць скончыць распачатую ім адукацыю й адкамандзіраваў яго за свой кошт, з прызначэньнем дзяржаўнае стыпэндыі, ізноў у Маскву, у «Вхутэін» для заканчэньня навучаньня у А. Д. Дрэвіна(ru), Робэрта Фалька(ru) й Ільлі Машкова(ru) ў Цэнтральнай студыі АХРР(ru). Пад час вучобы ўдзельнічаў у выставах таварыства «РОСТ», якое было заснавана выпускнікамі «Вхутэмаса» й з 1926 году старшакурсьнікамі «Вхутэіна». Таварыства правяло дзьве выставы: у сакавіку – красавіку 1928 (клюб імя Кухмістрава) і ў красавіку – траўні 1929 (клюб імя Кастрычніцкай рэвалюцыі). Неўзабаве пасьля першай выставы ў таварыстве адбыўся раскол. Вялікая група выйшла з яго і арганізавала Таварыства грамадзкіх мастакоў (Общество художников-общественников, ОХО). У 1929 многія сябры «Росту» увайшлі ў Таварыства маскоўскіх мастакоў (ОМХ) і ў групу «Трынаццаць». У 1930 астатняя частка таварыства ўлілася ў Асацыяцыю мастакоў рэвалюцыйнай Расеі (АХРР). Выстава дыплёмных прац выпускнікоў «Вхутэіна» адбылася ў лістападзе 1929. Міхась Філіповіч атрымаў станоўчыя водгукі.

Міхась Філіповіч  Адзіная тэматычна вытрыманая рэч на выставе. Міхась Філіповіч. «Сеюць». Міхась Філіповіч 

.

У 1927 годзе ўступае ва «Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў». У тым жа годзе прымае ўдзел у беларускім разьдзеле савецкага павільёну міжнароднай выстаўкі «Мастацтва кнігі» у Ляйпцыгу. У 1929 г., як сябра Маскоўскай філіі «Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў», прымае ўдзел у 3-й усебеларускай мастацкай выставе (карціна «Бітва на Нямізе» і яшчэ каля 40 карцін). У 1930-х — працяглая творчая камандзіроўка ў Сярэднюю Азію.

Сябра Беларускага Саюзу Мастакоў з 1938 году. Удзельнік Другой Сусьветнай вайны. У 1944—1945 гг. — загадчык мастацкага аддзела Дзяржаўнага выдавецтва ў Менску.

Творчасьць

Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу й акварэлі, працаваў у кніжнай графіцы, у гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў серыю антыфашысцкіх карыкатур. Вялікую значнасьць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Меншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палесьсі. Творы М. Філіповіча вызначаюцца яркім нацыянальным калярытам, самабытнасьцю.

Прыхільнасьць да акадэмічнага рэалізму падчас навучаньня ў Маскве зьмяняецца захапленьнем імпрэсіянізмам. Пасьля знаёмства з творчасьцю й тэорыяй К. Малевіча пачынаецца супрэматычны пэрыяд. У верасьні 1921 г. у Менску выстаўляе творы «Супрэматызм», «Максымальнае выяўленьне колеру», «Канструкцыя плоскасьцяў».

Пасьля вяртаньня ў Беларусь працягвае вывучаць узоры беларускага народнага мастацтва. У выніку яго вандровак па Беларусі было складзена 10 альбомаў з замалёўкамі тканінаў, разьбы, народных строяў.

Адна зь першых карцінаў на народную тэматыку — «Казка» («Казачны сюжэт»). У 1921—1922 г. стварае шэраг карцінаў на этнаграфічныя матывы: «На Купальле», «Вясна», «Скокі праз вогнішча», «Карагод», «Народнае гуляньне».

Адначасова працуе як ілюстратар. У 1922 г. ілюструе «Босых на вогнішчы» М. Чарота. 3 (ст. 182) У 1924 г. стварае графічны цыкл ілюстрацыяў да беларускіх народных казак «Сучкін сын», «Іванка-дурачок», «Палешук і чорт».

У 1930-х зьяўляюцца творы на сярэднеазіяцкія й каўкаскія матывы. У часы вайны прымае ўдзел у афармленьні пэрыядычных выданьняў, у тым ліку ў часопісе «Партизанская дубинка». У апошнія гады жыцьця працаваў у жанры лірычнага пэйзажу.

У 1946 годзе ён упершыню зьвярнуўся да керамікі. Яшчэ ў канцы 1924 году Беларускае дзяржаўнае выдавецтва замаўляла яму сэрыю невялікіх фігурак беларускіх тыпаў з гліны й мела намер выпусьціць іх на рынак. Знаёмства з нацыянальнымі традыцыямі й народным побытам дапамагло яму стварыць цыкл работ зь яркім нацыянальным калярытам, выразных і дакладных вобразаў блізкіх да народнай глінянай скульптуры — «Дудар», «Цымбаліст», «Дзяўчына», «Жалейка», «Лявоніха», «Абед» і інш., якія захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі.


Зьмітрок Бядуля апісаў свае ўражаньні ад натурморту «Бэз і купальніца» наступным чынам:


Міхась Філіповіч  …Букет бэзу — у розных пералівах, такая сьвежасьць колераў, ажно здаецца: чуеш пах бэзу, чуеш вясну. А гэта ўсё — у невялічкім букеце… Праўда, ёсьць часьцяком незавершанасьць. Адразу бачым, што мастак пэўнай дарогі ў сваёй творчасьці яшчэ не знайшоў. Кожны вобраз як бы кажа: «Дамалёўвай сам!» — і будзіць фантазію гледача Міхась Філіповіч 

Дадатковыя зьвесткі

Намаляваў першую вокладку часопіса «Полымя». Скульптар Меер Айзенштат у 1939 годзе стварыў бюст мастака. Мастак Яўгені Яўстафьевіч Красоўскі ў 1946 годзе намаляваў партрэт Міхася Філіповіча.

У філятэліі

  • Пошта Беларусі ў 2002 годзе выпусьціла паштовую марку з выявай карціны Міхася Філіповіча «Бітва на Нямізе».
  • У 2021 годзе, да 125-годдзя з дня нараджэньня мастака, быў выпушчаны мастацкі канвэрт маркіраваны арыгінальнай маркай «Жывапіс. Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч. 1896—1947». Дызайн канвэрта і спецштэмпэля Алена Мядзьведзь.

Выставы

  • 1921 — Менск. «Першая мастацкая выстава пададдзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасьветы ССРБ». Філіповіч М. М. Маркаўскі завулак 26 кв. 1.

Акварэль: №№ 327—333;
Алей: № 318. Букет; № 319. Эцюд; № 320. Скокі праз вогнішча; № 321. Дэкаратыўны матыў; № 322. Нацюрморт; № 323. Эскіз; №№ 324—325. Хмары; № 326. Беларуская дзяўчына; № 334. Гарбузы; № 335. Максымальнае выяўленьне колеру; № 336. Эскіз; № 337. Супрэматызм (канструкцыя роўніцаў);

  • 1922 — Менск. «Пэрсанальная мастацкая выстава». Адкрыта ў жніўне ў памяшканьне Інстытуту Беларускага Пэдагагічнага Тэхнікуму.
  • 1925 — Менск. «Першая Ўсебеларуская мастацкая выстава». Філіповіч Міхась.(Масква). Радз. ў Менску ў 1892 г. Студэнт Вхутэмасу.

Акварэль: № 640. Царква ў Слуцку, № 644. Іл. да нар. казкі «Каваль-асілак», № 645. Іл. да нар. казкі «Каваль і цмок», № 646. Іл. да нар. казкі «Палешук і чорт», № 647. Цымбалісты, № 648. Гандляр, № 649. Кірмаш, № 650. Беларус і беларуска.
Алей: № 632. Група на кірмашы, № 633. Жыта (уласнасьць К Весялоўскай), № 634. Клеці ў Калодзішчах, № 635. Дзьве беларускі, № 636. Беларусы ў старасьвескіх вопратках, № 637. Тыпы Беларусаў, № 638, № 639. Беларускія вопраткі, № 641. Эскіз карціны «Расстрэл каля Віленскага вакзалу ў Меснку ў 1905 г.», № 642. Бабулька з унучкай, № 643. Музыкі, № 651. На Купальле. № 652. Веснавое сьвята, № 653. Дудар, № 654. Беларуска;
Аловак: № 655. Садовая наберажная;
Туш: № 656. Домініканскі касьцёл, № 657. Духаў манастыр.

  • 1927 — Менск. «Другая Ўсебеларуская мастацкая выстава». Міхаіл Філіповіч. Масква, Вхутэмас.

Акварэль: № 297. Вечарына, № 298. Скокі;
Алей: № 280. Дзяўчына ў чырвоным чапцы, № 281. Каваль, № 282. Астры ў восень, № 283. Пасьля працы, № 284. Курапатва і сланец, № 285. Новы быт, № 286. Эцюд, № 287. Пэйзаж, № 288. Паход піонераў, № 289. У полі з канём, № 290. На каляды з казою, № 291. Аўтапартрэт, № 292. Мазырская намётка;
Пяро: № Гульня ў гарадкі;
Тэмпэра: № 293. Зь сялянскага побыту, № 284. Дудар, № 295. Беларус, № 296. Чытка газэты.

  • 1928 — Менск, красавік—травень. Першая Ўсебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак — «Замалёўкі».
  • 1929 — Менск, «Трэцяя Ўсебеларуская мастацкая выстава». Усебеларуская Асоцыяцыя Мастакоў. Маскоўская філія. Філіповіч Міхал. (Масква, «Вхутэмас»).

Алей: № 255. Ад веку мы спалі, № 256.На кірмашы (уласнасьць М. Красінскага), № 257. Скокі (уласнасьць М. Красінскага), № 258. Дудар (уласнасьць Галены Пук), № 259. Галава беларуса, № 260. Піонэрскі шпацыр, №. 261. Гульня ў гарадкі, № 262. Пястунка, № 324. Апрацоўка лёну (у Беларускім Дзяржаўным Музэі, № 49);
Алей і пастэль: № 263. З часоў прыгону, № 264. Накід паўстаньня, № 265. Хлопчык;
Аловак: № 277, № 278. Траецкі рынак ў Менску, 279. Тыпы з Траецкага рынку, № 280. Сенны рынак у Менску, № 281. Ламавік, № 282. Каваль, № 283. Сьвіньня, № 284. Менскі рыбняк, № 285. Менскі гарцук, № 287. Партрэт жонкі мастака;
Алоўкі каляровыя: № 268. Паўстаньне, № 269. Барыкады, № 270. Піонеры, № 271. Гульня піонераў;
Пастэль: № 266. Партрэт дзяўчынцы ў скіндачцы, № 267. Партрэт у беларускай вопратцы;
Туш: № 273. Партызан, № 274. Партызан на кані, № 275. Параненая партызанка, № 276. Вясковая жанчына;
Туш каляровы: № 272. Гута;
Разьба з дрэва: № 288—299. Дзіцячыя цацкі.
Пап’е-машэ: № 300—324. Дзіцячыя цацкі.

  • 1932 — Менск, «V-ая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка». Масква. Філіповіч М. № 252. Сіласаваньне. Алей; № 253. Сенакос. Алей; № 254. Трактары ў вёску. Алей; № 255. Чырвонаармейцы ў калгасе. Алей; № 256. 1905 г. у Менску.
  • 2011 — З 28 траўня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбывалася выстава твораў мастакоў-юбіляраў «І даўжэй за век»
  • 2021 — З 4 лютага па 4 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі адбывалася выстава, прысьвечаная 125-годдзю Міхася Філіповіча

Кнігапіс

Крыніцы

Літаратура

  • Віктар Шматаў. Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 — С. 40.
  • Віктар Шматаў. Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5: Скамарохі — Яшчур. — 702 с. — 9500 ас. — С. 406.
  • Орлова, Марина Александровна. Искусство Советской Белоруссии : живопись, скульптура, графика : очерки / консультанты: П. Н. Гавриленко, Е. В. Аладова. — Москва: Издательство Академии художеств СССР, 1960. — С. 62, 66, 82, 116, 117, 121, 122, 291. — 326 с. — 2600 ас.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міхась Філіповіч БіяграфіяМіхась Філіповіч ТворчасьцьМіхась Філіповіч Дадатковыя зьвесткіМіхась Філіповіч У філятэлііМіхась Філіповіч ВыставыМіхась Філіповіч КнігапісМіхась Філіповіч КрыніцыМіхась Філіповіч ЛітаратураМіхась Філіповіч Вонкавыя спасылкіМіхась ФіліповічМаскваМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аўстралія12 красавікаЛюдміла СільноваДзеньМарына ВасілеўскаяЗіновій ПрыгодзічГісторыя БеларусіЧалавек26 красавікаКрывічыСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»29 красавікаБавоўнаНямецкая моваКубак Ангельшчыны па футболеМенскВіктар МарціновічРамантызмВячаслаў АдамчыкПастава на каленяхПаўночная АмэрыкаМарыя МартысевічДыссацыяльны разлад асобыСоня садоваяЗолатаКузьма ЧорныБеларускі клясычны правапісКітайТураўАндрэй ХадановічISSNСкандынавіяМанулВасіль ЖуковічАлтай1923Індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуВінцэнт Дунін-МарцінкевічАляксандар ЛукашэнкаПерабудоваНародны АльбомЮдаізмГрыгарыянскі каляндарУладзімер Караткевіч2006Падвойнае пранікненьнеДзед ТалашПабуджальны сказМэксыкаУкраінаISO 3166-1РадаўніцаПеракладчыкДругая сусьветная вайнаВольныя матэрыялыСпадчына (верш)1944ЦягнікВілятХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуКалі-югаГайла (імя)1877Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМіхась ДаніленкаВыказьнікАс (імя)СказПаразытызм🡆 More