Міхась Кукабака: савецкі і беларускі праваабаронца, палітвязень

Міха́сь Ігна́тавіч Кукаба́ка (у заходняй прэсе вядомы як Mikhail Kukobaka; 3 сьнежня 1936, Бабруйск) — беларускі й савецкі праваабаронца, аўтар публіцыстычных матэрыялаў, якія ў 1970—1980-я распаўсюджваліся праз самвыдат і замежныя радыёстанцыі; шматразовы палітычны вязень.

Міхась Кукабака
Міхась Кукабака: Раньняя біяграфія, Дысыдэнцтва, Пазьнейшае жыцьцё
Род дзейнасьці палітычны дысыдэнт у СССР
Дата нараджэньня 3 сьнежня 1936 (87 гадоў)
Месца нараджэньня Бабруйск
Занятак праваабаронец, журналіст
Узнагароды Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі

Раньняя біяграфія

Бацька загінуў падчас савецка-фінскае вайны ў 1939, маці памерла ў 1947. У выніку рос і выхоўваўся ў дзіцячым прытулку. Скончыў рамесьніцкую вучэльню, быў накіраваны на працу ў Сыбір, у 1953 будаваў нафтавы завод у Ангарску. Пасьля пераяжджаў у розныя рэгіёны СССР — Казахстан, Украіна.

Дысыдэнцтва

У жніўні 1968 быў выкліканы ў Дарніцкі ваенкамат Кіева, дзе заявіў, што «калі накіруеце ў Чэхаславаччыну, павярну аўтамат супраць вас: саўдзельнікам злачынства савецкага ўраду ня буду, выступлю на баку чэхаславацкага народу». Таксама здолеў перадаць намесьніку Генэральнага консула Чэхаславаччыны свой артыкул з асуджэньнем уводу савецкіх войскаў і папрасіў перадаць гэты тэкст на Захад. Быў змушаны зьехаць з Кіева ў Аляксандраў Уладзімерскай вобласьці РСФСР. Працаваў электрыкам на радыёзаводзе. Калі КДБ вызначыў, што Кукабака настойліва шукаў кантактаў з заходнімі карэспандэнтамі, быў арыштаваны 14 красавіка 1970. Падчас ператрусу быў знойдзены напісаны ім «Адкрыты ліст ангельскаму пісьменьніку Айвару Мантэгю» ў абарону Анатоля Кузьняцова, аўтара «Бабінага яру». Гэты артыкул быў адказам на паклёпніцкую публікацыю ангельскага літаратара ў газэце «Комсомольская правда».

З успамінаў 1990 году: «У мяне [была] звычайная біяграфія звычайнага, простага чалавека… Мае погляды фармаваліся выключна на аснове асабістага досьведу. Я ня слухаў замежныя перадачы, не чытаў самвыдатаўскае літаратуры, нават ня ведаў, што такая ўвогуле існуе. Таму маё грамадзянскае „сталеньне“ праходзіла даволі павольна… Я… толькі дзесьці на мяжы свайго 30-годзьдзя пачаў сур’ёзна раздумваць аб рэвалюцыі і яе выніках, аб тым, у імя якой будучыні краіна забрала мільёны жыцьцяў…»

За адмову дапамагчы КДБ ў фальсыфікацыі кампрамату на заходненямецкага дыплямата Мюлера камітэт параіў Інстытуту імя Сербскага абвясьціць Кукабаку шызафрэнікам, што й было зроблена. 4 лістапада 1970 Судовая калегія па крымінальных справах Уладзімерскага абласнога суда пастанавіла, што яго дзеяньні «ўяўляюць асаблівую грамадзкую небясьпеку» і накіравала яго на прымусовае псыхіятрычнае «лячэньне».

З пастановы суду: «На вечарынцы пад Новы год у жаночым інтэрнаце… усхваляў жыцьцё народу за мяжою і паклёпнічаў на становішча рабочае клясы ў СССР»; «У лютым 1970 году пад час прыборкі тэрыторыі радыёзаводу… варожа адгукаўся пра лёзунг: „Жыць і працаваць па-ленінску“… Кукабака быў накіраваны ў спэцпсыхлякарню ў горад Сычоўка Смаленскай вобласьці, а праз 3 гады быў пераведзены ўва Ўладзімерскую псыхлякарню.

Вызвалены ў 1976. Псыхіятар Аляксандар Валашановіч, кансультант Рабочай камісіі па рассьледаваньні выкарыстаньня псыхіятрыі ў палітычных мэтах, засьведчыў Кукабаку як здаровага, але сам адкрыў сваё імя толькі пасьля ад’езду на Захад. Некаторы час Кукабака жыў у Маскве, але потым вярнуўся ў Бабруйск, дзе напісаў нарыс „Скрадзеная Бацькаўшчына“ (25 сакавіка 1978), прысьвечаны новай для яго тэме плянавай русіфікацыі Беларусі: »…Калі спускаўся па чыгуначным пераезьдзе… пабачыў надпіс: «Берегись поезда!» і адразу ўзгадаў: тут жа 25 год таму было напісана «Сьцеражыся цягніка!», і толькі ўнізе расейскі пераклад. Цяпер беларускі выраз зьнік. І дзіўна, мяне гэта непрыемна закранула. Нечакана я ўсьвядоміў сябе беларусам". 3 красавіка 1978 напісаў артыкул «Абарона правоў чалавека і разрадка — непадзельныя», прысьвечаны тэме пашырэньня праблематыкі правоў чалавека па-за межы ўнутраных справаў кожнага ўраду, інтэрнацыялізацыі гэтай праблемы. Абодва артыкулы запісаў на магнітную стужку, якая трапіла на Захад. Тэкст нарысу «Скрадзеная Бацькаўшчына» зачытваўся радыёстанцыяй «Нямецкая хваля» 9 і 10 ліпеня 1978, друкаваўся ў розных эміграцыйных выданьнях (напрыклад, «Время и Мы» (Мюнхэн), 1986, № 3). Савецкія ўлады за гэты нарыс абвінавацілі Кукабаку ў скажэньні «ленінскае нацыянальнае палітыкі». Артыкул «Абарона правоў чалавека і разрадка — непадзельныя» ў лістападзе 1978 зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода». Яшчэ адзін нарыс — «Спатканьне зь дзяцінствам» — быў прысьвечаны антымілітарысцкай тэме, за што Кукабаку абвінавацілі ў абгаворваньні савецкай арміі. Пашыраў таксама «Адкрыты ліст міністру аховы здароўя СССР», скіраваны супраць выкарыстаньня псыхіятрыі ў палітычна-рэпрэсіўных мэтах, распаўсюджваў таксама Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. У красавіку 1977 зьвяртаўся з заяваю пра выезд з СССР.

Падтрымліваў сувязі зь іншымі дысыдэнтамі Беларусі (Леў Аўсішчар, Яўген Бузіньнікаў). Езьдзіў у Сьветлагорск зьбіраць зьвесткі пра суд над Бузіньнікавым пасьля суду.

Увосень 1976 і ўвосень 1977 яго прымусова зьмяшчалі ў Магілёўскую псыхіятрычную лякарню з дыягназам «шызафрэнія і паранаідальны сындром». Працоўная камісія па расьсьледаваньні выкарыстаньня псыхіятрыі ў палітычных мэтах вызначыла гэты факт як «тыповы прыклад выкарыстаньня псыхіятрыі ў рэпрэсіўных палітычных мэтах» і зьвярнулася зь лістамі-пратэстамі ў Міністэрства аховы здароўя СССР і непасрэдна ў лякарню. У кастрычніку 1978 Кукабака быў арыштаваны, а 20—21 чэрвеня 1979 году ў Бабруйску над ім адбыўся суд. На судзе заявіў, што камунізм савецкага ўзору ёсьць сыстэма поўнага задушэньня і разбурэньня асобы, а СССР — ня што іншае, як бязьмежны канцэнтрацыйны лягер. Прыйшоў да поўнага разрыву з сыстэмай і афіцыйна адмовіўся ад савецкага грамадзянства, патрабаваў выпусьціць яго з СССР. Быў асуджаны на тры гады лягероў агульнага рэжыму паводле артыкулу 186-1 КК БССР, зьняволены ў Наваполацкім лягеры.

У зьняволеньні абараняў правы арыштантаў, пісаў скаргі ў пракуратуру пра беззаконнасьці, якія там адбываліся, праводзіў дэманстрацыйныя галадоўкі пратэсту. Рэакцыя карных органаў была адпаведнай. У 1982 паводле артыкулу 186-1 КК БССР быў асуджаны да 3-х гадоў лягероў. 7 сакавіка 1985 атрымаў чарговы пакаральны прысуд. Паседжаньне Віцебскага абласнога суду, фармальна адкрытае, адбывалася ў службовым памяшканьні аршанскае «установы УЖ-15/6» (лягер), куды доступ мелі толькі службоўцы лягеру ды зьняволеныя. Гэты суд «за сыстэматычны распаўсюд вядома хлусьлівых прыдумак, што ганьбяць савецкі дзяржаўны й грамадзкі лад» асудзіў яго паводле артыкулу 67-1 КК БССР да 6 гадоў пазбаўленьня волі з высылкай на 4 гады з адбываньнем пакараньня ў папраўча-працоўным лягеры ўзмоцненага рэжыму. У зьняволеньні супраць яго выкарыстоўваўся тэрор крымінальнікаў.

У абарону Кукабакі выступалі акадэмік Андрэй Сахараў, Віктар Некіпелаў, Рыгор Пад’япольскі, Марыя Пятрэнка. На Захадзе была арганізаваная грамадзкая кампанія ў абарону Кукабакі, адпаведныя публікацыі зьявіліся ў «New York Times», інфармацыю распаўсюджвала радыё «Свабода». Беларуская дыяспара ў ЗША стварыла на чале з Паўлам Янкоўскім (Янкам Запруднікам) «Камітэт вязьняў сумленьня ў Беларусі», які праводзіў шмат мэрапрыемстваў. Актыўнымі ў арганізацыі абароны Кукабакі былі прадстаўнікі беларускай дыяспары таксама Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі (Аляксандар Зданковіч, Лёндан), Сьвецік Карзанеўскі (Аўстралія), беларускія эмігранты ў Новай Зэляндыі. Амэрыканскі кангрэсмэн Біл Грын улучыў гісторыю Кукабакі ў адмысловую нататку, якая была адрэсаваная Кангрэсу. У абарону вязьня актыўна выступаў сэнатар Робэрт Доўл. Адпаведныя акцыі праводзілі прафсаюзы Вялікабрытаніі і Даніі. У той жа час з самой Беларусі не раздалося ніводнага голасу ў абарону Кукабакі.

Адмаўляўся пісаць просьбу аб памілаваньні, бо лічыў гэта прызнаньнем сваёй віны, патрабаваў рэабілітацыі. Памілаваны на загад Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 30 лістапада 1988. У 1989 незалежная псыхіятрычная экспэртыза ў Маскве засьведчыла псыхічнае здароўе Кукабакі.

У агуле Міхась Кукабака быў асуджаны паводле палітычных матываў 4 разы і правёў у турмах, лягерах і вар’ятнях каля 17 гадоў. Неаднаразова пасьля вызваленьня зьвяртаўся з патрабаваньнямі сваёй юрыдычнай рэабілітацыі. Пасьля звароту да першага намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету БССР Станіслава Шушкевіча ў жніўні 1990 Прэзыдыюм Вярхоўнага суда БССР 10 сьнежня 1990 адмяніў вэрдыкт Судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суду ад 21 чэрвеня 1979 і пастанову судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР ад 24 ліпеня 1979; справа была спыненая «паводле матываў адсутнасьці… складу злачынства». А да таго моманту загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР ад 21 красавіка 1989 быў адменены артыкул 186-1 КК БССР.

Пазьнейшае жыцьцё

Пазьней жыў у Маскве, сябра апазыцыйнай партыі(ru), працаваў у Маскоўскай Хэльсынскай групе. У жніўні 1991 быў у шэрагах абаронцаў законнае расейскае ўлады ад путчыстаў, прыйшоў да Крамля з нацыянальным беларускім бел-чырвона-белым сьцягам. Пасьля абвяшчэньня Беларусьсю незалежнасьці рабіў спробы пераехаць у Менск, дзеля гэтага нават зьвяртаўся ў беларускі парлямэнт, але гэтая ідэя не была рэалізаваная. Цяпер паміж беларускай грамадзкасьцю і Кукабакам не падтрымліваецца стабільных сувязяў.

Творы

  • Защита прав человека и разрядка — неделимы (3 красавіка 1977). Тэкст зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода» ў лістападзе 1977;
  • Украденная Родина (25 сакавіка 1978). Тэкст зачытваўся радыёстанцыяй «Нямецкая хваля» 9 ліпеня 1978 у 18.20 і 10 ліпеня 1978 у 20.45;
  • История одного ненаписанного рассказа: наброски с натуры (30 лістапада 1990). Тэкст зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода»;
  • «КГБ — социальная чума», — свидетельствует жертва советского гестапо // Содействие (Вільня). № 15, 1990, 8-20, 1990;
  • Беженцы от Министерства обороны (10 студзеня 1993) // «Московские новости», «Экспресс-Хроника»;

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міхась Кукабака Раньняя біяграфіяМіхась Кукабака ДысыдэнцтваМіхась Кукабака Пазьнейшае жыцьцёМіхась Кукабака ТворыМіхась Кукабака Вонкавыя спасылкіМіхась КукабакаБабруйск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КордаваІрак23 красавікаGoogleАнка УпалаПарнафільм у ФранцыіАркадзь КуляшоўDNSMozilla FirefoxВісігерЛюдміла Сільнова1923Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіЗямля пад белымі крыламіНазоўнікРэйтан (карціна Яна Матэйкі)Янка МаўрУладзімер КонанЭнэргіяСамасейІнтымная лірыкаБеларускія немцыАдраджэньне мовыГрыгарыянскі каляндарП2006Каскадныя табліцы стыляўЮнцьРамантызмВіківэрсытэтВасіль ГігевічФэрдынанд РушчыцЛявон БаразнаПадгорыцаІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуЭстоніяБэрлінЧарлз ДарвінСакрат ЯновічМагілёўВасіль Быкаў26 красавікаГарнастайАндрэй ХадановічАляксандар МарозАзартная гульняВостраў ПасхіГарэлкаПаразытызмАкраЕва ВежнавецПарнаграфіяМіжзем’еДругая сусьветная вайнаЭнцыкляпэдыяМаксім БагдановічЭйкаГрупавы сэксАдвечным шляхамЛесьбійская эротыка1919ВойшаЯдзерная зброяЛюдзі на балоце (раман)Іван АрашкевічАлег СалтукПастава 69Комсомольская правдаУсходнеславянскія мовы🡆 More