Міхайла Мінігайла

Міхайла Мінігайла (? — па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста ашмянскі (1387—1399) і віленскі (1393), першы кашталян віленскі (1413). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Равіч», да гэтага меў іншы герб.

Міхайла Мінігайла
лац. Michajła Minigajła / Minihajła
Міхайла Мінігайла
Герб «Равіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр па 1413
Бацькі Гедыгольд

Валодаў маёнткам Дзевянішкамі (тытуляваўся de Dewenyszki) на Ашмяншчыне. Апроч таго, меў уладаньні каля Салечнікаў.

Імя

Мінігель, Мінгель або Мэнгель (Minigelus, Mingellus, Mengel) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць', minthi 'памяць', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'. Такім парадкам, імя Мінігайла азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Гайлімін).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michaele alias Minigal Gedigoldi capitanei de Oschmena (17 лютага 1387 году); Michaele alias Mingal Gedigowdi (22 лютага 1387 году); Michaele alias Minigal de Oszmena (1 чэрвеня 1387 году); Минкгайло изъ Ошмены (1 ліпеня 1388 году, 18 чэрвеня 1389 году); Минигайло (16 сьнежня 1388 году); Michaele alias Minigalone (25 траўня 1391 году); Minigalone (2 лютага 1395 году); Mynnegal houptman czur Aschmynne, Mynghail, capitaneus in Aschmyna (12 кастрычніка 1398 году); mit Mynnegeilen (Mynnegeil; 1400 год); Minigaylo Gedigoldi cum fratre germano Swiwilone [Survilone] (18 студзеня 1401 году); Myngail (17 жніўня 1404 году); Mynygaylo (13 студзеня 1407 году); Michaele alias Minigallo de Dewenyszki (20 красавіка 1411 году); Michaele alias Minigalo (31 траўня 1412 году); cum genelogia Minigail castellani Wilnensis, Mingal [castellanus] Vilnensis, Mynigal castellanum Vilnensem (2 кастрычніка 1413 году); Myngal.

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гедыгольда. Меў брата Сурвілу.

Упершыню ўпамінаецца ў прывілеі Ягайлы Віленскай катэдры (1387 год). У 1387—1399 гадох быў старостам ашмянскім, у 1393 годзе — старостам віленскім. У 1388 годзе ў Маладэчне выконваў місію замірэньня Ягайлы з князем Дзьмітрыем Альгердавічам, які вярнуўся з Масковіі. У 1413 годзе быў кашталянам віленскім.

Браў удзел у падпісаньні Салінскай умовы (1398 год) паміж Вітаўтам і крыжакамі, у складаньні Віленска-Радамскай уніі (1401 год). У дакумэнтах Вітаўта подпіс Мінігайлы стаіць раней за Войцеха Манівіда і Братошу, што сьведчыць пра вялікую вагу сярод тагачаснай арыстакратыі.

Мова і культура

Змацаваў дакумэнт Вітаўта для Тэўтонскага ордэну ад 14 кастрычніка 1398 году пячацьцю з лацінскім надпісам:

…GAILE

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Міхайла Мінігайла ІмяМіхайла Мінігайла БіяграфіяМіхайла Мінігайла Мова і культураМіхайла Мінігайла КрыніцыМіхайла Мінігайла ЛітаратураМіхайла МінігайлаВялікае Княства ЛітоўскаеГарадзельская уніяКашталян віленскіРавіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сельская гаспадаркаСкамонтАнатоль ВялюгінАфрыкаВінцук ВячоркаТаполяПлоцевы актУсходнеэўрапейскі летні часУладзімер Аляксеевіч АрлоўКацярына Хадасевіч-ЛісаваяМаскваКарольУзбэкістанУладзімер МулявінЛагойскКаскадныя табліцы стыляўГайла (імя)Даўгердзішкі (Іўеўскі раён)ЗлучнікІталіяІўеМікіта КрыўцоўКралёва ГоляДубрава (Маладэчанскі раён)Надзея ДземідовічЭканомікаБудынакМазырКрыж Сьвятога БэнэдыктаНафтан НаваполацакYouTubeПарнаграфія ў ІталііСэрбіяРасейская акупацыя БеларусіЗоя КоўшГомельФГепардПохваЖыдыСыдарВагінальны сэкс@ПрыназоўнікІван ЧыгрынаўБеларускі клясычны правапісУладзіслаў ДыбоўскіБусел белыІндыяДыяніз ІлкавічМаршы недармаедаўАндрэй ДынькоІзраільРэгіёнМарыя МартысевічАнатоль БутэвічЖанчына з жанчынайТалачынЛевэркузэнАранджалавацПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)НаваполацакФранак ВячоркаПарнафільмРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Тутэйшыя (п’еса)Міраслаў ЛазоўскіУнівэрсытэтМаксім ЛужанінПараляксаЭлектрычны токПашпарт🡆 More