Міхайла Байчышын: украінскі палітык

Міха́йла Ільля́равіч Байчы́шын (1948, Чамярынцы, цяпер Львоўскі раён, Украіна — 1994, Кіеў, Украіна) — украінскі палітык.

Міхайла Байчышын
укр. Михайло Іллярович Бойчишин
Намесьнік старшыні «Народнага руху Ўкраіны»
студзень 1992 — 15 студзеня 1994
Кіраўнік Шаўчэнкаўскага раённага выканкаму Львова
1991 — 1994
Дэпутат Львоўскай абласной рады
1990 — 15 студзеня 1994
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 сьнежня 1948
Чамярынцы, Перамышлянскі раён, Львоўская вобласьць, Украінская ССР, СССР
Памёр: 15 студзеня 1994
Кіеў, Украіна
Грамадзкае аб’яднаньне: «Народны рух Украіны»
Сужэнец: жонка Любаміра Ўладзімераўна Байчышына (1952—2010)
Дзеці: дачка і сын
Бацька: Ільляр Байчышын
Адукацыя: Украінскі паліграфічны інстытут (1972, Львоў)

Дэпутат Львоўскай абласной рады (1990—1994), кіраўнік Шаўчэнкаўскага раённага выканкаму Львова (1991—1994). Намесьнік старшыні і кіраўнік Сакратарыяту «Народнага руху Ўкраіны» (1992—1994). 15 студзеня 1994 году быў выкрадзены ўзброенымі людзьмі ў масках зь сядзібы «НРУ» разам з дакумэнтамі банкіраў, якія пагадзіліся фінансаваць будаўніцтва Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару празь Беларусь. Цела забітага расейскай выведкай дагэтуль не знайшлі.

Жыцьцяпіс

У 1969—1990 гадах працаваў у Праектна-каструктарскім інстытуце канвэерабудаваньня ў Львове. У 1989 годзе прыняў удзел у стварэньні Таварыства ўкраінскай мовы і «Народнага руху Ўкраіны». У 1990 годзе абраўся ў склад Львоўскай абласной рады ад Чыгуначнага раёну Львова. У 1991 годзе ўзначаліў Шаўчэнкаўскі раённы выканкам Львова. У студзені 1992 году 3-і Зьезд НРУ абраў яго намесьнікам старшыні. Пазьней заняў пасаду кіраўніка Сакратарыяту НРУ.

У 1993 годзе пасьля сустрэчы ва Ўкраіне з прадстаўніком Беларускага народнага фронту Станіславам Гусаком падлучыў Інстытут транспарту і нафты ў Кіеве да распрацоўкі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (БЧНК). Гэтая ідэя прадугледжвала пракладку празь Беларусь нафтаправоду ад Адэсы (Украіна) да Вэнтсьпілса (Латвія). У выніку нафтаперапрацоўчыя заводы рэгіёну маглі атрымаць таньнейшую нафту з трох напрамкаў на выбар — Балтыйскага і Чорнага мора або Расеі. У ліпені 1993 году ў Менску прайшла 1-я канфэрэнцыя па БЧНК. У ёй узялі ўдзел кіраўнік нафтавага тэрміналу ў Вэнтсьпілсе, кіраўнік «Латвіянафта», прадстаўнікі Міністэрства энэргетыкі Беларусі і прадстаўнікі Расеі. Расейскі бок быў засмучаны канфэрэнцыяй праз занепакоенасьць стратай нафтавага рынку памерам каля 20 млрд даляраў ЗША. Міхайла Байчышын сабраў на канфэрэнцыі дакумэнты зацікаўленых банкіраў з адрасамі для фінансаваньня БЧНК. Рыхтаваў 2-ю канфэрэнцыю па Балта-Чарнаморскім нафтавым калектары ў 1994 годзе. 15 студзеня 1994 году а 17-й гадзіне быў выкрадзены ўзброенымі людзьмі ў масках са свайго кабінэту ў штаб-кватэры Народнага руху Ўкраіны ў Кіеве. Паводле меркаваньня Станіслава Гусака, выкраданьне дакумэнтаў пра фінансаваньне БЧНК і забойства Байчурына — «справа рук расейскай выведкі». Цела забітага дагэтуль не знайшлі. Пры гэтым выкралі дакумэнты зацікаўленых у БЧНК банкіраў. У выніку сарвалі 2-ю канфэрэнцыю па БЧНК, якую мелі правесьці ў Кіеве празь 10 дзён — 25 студзеня 1994 году. Сярод іншага, нападнікі скралі дакумэнты аб намеры прафінансаваць праектную працу, якія даслаў Міжнародны валютны фонд (ЗША).

Уплыў для Беларусі

У 1994 годзе 1-ы намесьнік старшыні Савету міністраў Беларусі Міхаіл Мясьніковіч праз «Гомельтранснафта Дружба» замовіў праект Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару ў Інстытуце транспарту і нафты ў Кіеве, які быў зроблены і пададзены ўжо прэзыдэнту Беларусі А. Лукашэнку. 29 красавіка 2020 году А. Лукашэнка падпісаў Распараджэньне аб будаўніцтве магістральнага нафтаправода «Гомель — Горкі» ў 2020—2023 гадох дзеля дывэрсыфікацыі паставак нафты ў Беларусь.

Крыніцы

Tags:

Львоўскі раёнУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская АЭСАртур ВольскіФранцішак БагушэвічДрама (аповесьць)Ягор ВосіпаўБеларуская Народная РэспублікаІван ШамякінМіхаіл МураўёўМікола ГусоўскіБудзьма беларусамі!Базыліка Сьвятога ЭгідыяЯкуб КоласДарожная сеткаІван МележЯўгенія ПфляўмбаўмАляксандар ЛукашэнкаМіхась ЗарэцкіСпакусьнікі633ПадаграВіктар КаліноўскіШыізмКампутарная сеткаКыргыстанКрыжЭротыкаГісторыя беларускай мовыЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)ЖамойцьЕва ВежнавецСолыНаша НіваЯўгенія ЯнішчыцМіхась ЧаротСямён ШарэцкіZuzana (зброя)UbuntuВерасеньАлесь КажадубБеларусыШвэдзкая моваАдэсаАндрэй ХадановічВацлаў ЛастоўскіВадзім СаранчукоўЖанчына зьверхуРэлігія ў Беларусі8 сакавікаДротТацяна СапачТэмпэратураДуброўнаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСусьветнае павуціньнеЭнцыкляпэдыяМайкрасофтБлогУкраінская моваРусіны (этнічная група)Пошукавая аптымізацыяЯгінтПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)ПольшчаФранц КафкаПольская мова@Сонечная энэргія🡆 More