Мікалай Ян Нарушэвіч

Мікалай Ян Нарушэвіч (? — 16 красавіка 1575) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Пісар вялікі літоўскі (з 1562), падскарбі земскі літоўскі (з 1566).

Мікалай Ян Нарушэвіч
Мікалай Ян Нарушэвіч
Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 16 красавіка 1575
Род Нарушэвічы
Бацькі Павал Нарушэвіч
Жонка Барбара з Кунцэвічаў
Дзеці Мікалай, Ян, Крыштап

Валодаў Хомскам і Жаберам у Пінскім павеце, маёнткамі ў Троцкім павеце і Жамойці. Трымаў Ваўкавыскае (1556), пазьней Маркаўскае і Мядзельскае староствы.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Паўла. Меў брата Станіслава.

З 1544 навучаўся ў Кракаўскай акадэміі. Служыў Жыгімонту Аўгусту. У 1558 атрымаў урад каралеўскага сакратара. Быў адным з ініцыятараў валочнай памеры ў Літве. У 1554—1555 праводзіў яе ў Берасьцейскім старостве, да 1560 — у прыдняпроўскіх воласьцях (Гомель, Магілёў, Амсьціслаў, Ворша, Сьвіслач, Мазыр, Бабруйск, Крычаў).

Належаў да магнацкай апазыцыі Люблінскай уніі (1569), выступаў за права ВКЛ мець свае законы і склікаць асобныя соймы пры агульным з Польшчай абраньні караля і разьвязаньні пытаньняў абароны і замежнай палітыкі на супольных соймах. Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста выступаў за кандыдатуру царэвіча Фёдара Іванавіча на сталец Рэчы Паспалітай, падпісаў элекцыю Генрыка Валезы.

Ажаніўся з Барбарай Кунцэвіч, зь якой меў сыноў Мікалая, Яна, Крыштапа.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

15621566157516 красавікаВялікае Княства ЛітоўскаеПадскарбі вялікі літоўскіПісар вялікі літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТранспартФранц КафкаПацукАлесь РазанаўБуда (будызм)1918Сьпіс гарадоў БеларусіЗаходняя ЭўропаФранцускі пацалунак2024Іван МележКарліс УлманісБудаўніцтваМаскваБеларускі нацыянальны стройЖанчына з жанчынайАрхангельскХартыя’97ПАОК ТэсалёнікіЛёнданБар (элемэнт)Піюс ТышкевічСэнт-КатарынзНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)БухарэстЛорд-канцлерСьпіс стагодзьдзяў.orgНёманАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўПалерма (футбольны клюб)Летні часШвайцарыяМаршы недармаедаўКальварыйскія могілкіГомельская ратушаЖутаўтШатанПашпартАлесь БадакАндрэй КурэйчыкІван ЧыгрынаўЯнка Сіпакоў7-ZipАлі ХамэнэіДаброВасіль БыкаўГедаКралёва ГоляСямейства (біялёгія)МураўёўкаАтрад (біялёгія)Вадзім БолбасГанна ЧапманДаўгаОйча нашЛетуваВалерыя КуставаАнатоль ВялюгінШвэцыяІксвідэаУладзіслаў СыракомляАндрэй ДынькоАндрэй Павук (актывіст)ГарнастайКастусь КаліноўскіПарнаграфія для жанчынПітсбургскае пагадненьнеПрыквэлДамова🡆 More