Мікалай Алексютовіч: Беларускі гісторык, філёзаф

Мікалай Астапавіч Алексютовіч (5 лютага 1921, вёска Бахаравічы Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці — 27 красавіка 1967, Менск) — беларускі гісторык філязофіі, філёзаф.

Кандыдат філязофскіх навук (1955).

Мікалай Алексютовіч
Мікалай Астапавіч Алексютовіч
Дата нараджэньня 5 лютага 1921(1921-02-05)
Месца нараджэньня Бахаравічы
Дата сьмерці 27 красавіка 1967(1967-04-27) (46 гадоў)
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы
Занятак гісторык, філёзаф
Навуковая сфэра гісторыя, філязофія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філязофскіх навук[d] (1955)
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алексютовіч (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

Скончыў аддзяленьне філязофіі гістарычнага факультэту БДУ (1952). З 1952 — у Інстытуце філязофіі і права (ІФП) АН БССР. У 1955 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Перадавая грамадзкая і філязофская думка ў Беларусі ў XVI ст.». Працаваў у Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі, у Беларускім тэхналягічным інстытуце (з 1963).

Дзейнасьць

Дасьледаваў гісторыю грамадзка-палітычнай і філязофскай думкі, гісторыю рэлігіі і атэізму на Беларусі эпохі Сярэднявечча, асьветніцкую дзейнасьць, літаратурную творчасьць і сьветапогляды Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Лаўрэнція Зізанія й інш.

Адзін са складальнікаў і аўтараў кнігі «З гісторыі філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі» (Мн., 1962), якая ўвяла ў навуковае карыстаньне працы мысьляроў Беларусі XVI—XVIII ст.

У дыскусіі па кнізе Аляксандра Коршунава «Апанас Філіповіч: Жыцьцё і творчасьць» выказаў думку пра патрэбу новага аб’ектыўнага падыходу да пытаньня пра беларускую дзяржаўнасьць у Сярэднявеччы (А дзе ж ісціна аб’ектыўная? // Полымя, 1966, № 5).

Бібліяграфія

  • Гуманистические идеи в Белоруссии: Скорина и его последователи // История философии в СССР. — М., 1968.
  • Светапогляд Ф. Скарыны // 450 год беларускага кнігадрукавання. — Мн., 1968.
  • Францыск Скарына // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мн., 1968.
  • Імя яго гучыць у стагоддзях // Полымя, 1967, № 7.
  • А дзе ж ісціна аб’ектыўная? // Полымя, 1966, № 5
  • З глыбінь стагоддзяў: Беларускі філосаф К. Лышчынскі // Полымя, 1966, № 1.
  • Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения XVI — нач. XIX в. — Мн., 1962 (чл. авт. кол.).
  • Обзорная рецензия на изданные материалы, лекции по вопросам научно-атеистической секции. — Мн., 1961.
  • «Святло ў цемры» (1960)
  • Скарына, яго дзейнасць і светапогляд. — Мн., 1958.
  • Передовая общественная и философская мысль в Белоруссии в XVI в.: Автореферат диссертации. — Мн., 1955.

Літаратура

Tags:

Мікалай Алексютовіч ЖыцьцяпісМікалай Алексютовіч ДзейнасьцьМікалай Алексютовіч БібліяграфіяМікалай Алексютовіч ЛітаратураМікалай АлексютовічБахаравічыГісторыкМенскМенская вобласьцьПухавіцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛетувісыЛюблінская уніяАнтон АстаповічНастасься Азарка1980ГданьскЭвангельле паводле МацьвеяТрэцяя Ўстаўная граматаСьпіс непрызнаных краінаўМіграцыя нумароўПаўстаньне 1830—1831 гадоўВольга ЧамаданаваПарнаграфія ў БеларусіВольга ХарланХірасімаГарадоцкі замакФальваракБеластокЛеанід СініцынДзень ВоліПершы Ўсебеларускі зьездКарлес ПудждэмонАўстраліяМахлярстваСафоклПухлыМы выйдзем шчыльнымі радаміУроцлаўМарат МаркаўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСпортКультурная рэвалюцыя ў КітаіSun MicrosystemsСямён ПалазовічТбілісіСусьветная служба Бі-Бі-СіПрастытуцыя ў БеларусіДзед ТалашГабрэіМарыя Паўла СурвіллаМэрБукавыяЛоскВагінальны сэксПалута БадуноваПтушка шчасьцяМіхал Францішак СапегаРаман СкірмунтВайшнорыяКойданаўАтамГімн ВайшнорыіА̨Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)НаваградакГлінішчаУсходні ТыморPDFКарольСлуцкі збройны чынТратылавы эквівалентДуброўнаЗборная Беларусі па футболеКанстантын I ВялікіПарнафільм у ФранцыіЦыганы🡆 More