Міжпарлямэнцкі Саюз

6°7′17″ у. д. / 46.22722° пн. ш.

6.12139° у. д. / 46.22722; 6.12139

Міжпарля́мэнцкі саю́з — міжнародная арганізацыя заканадаўчых сходаў сувэрэнных дзяржаваў, заснаваная ў чэрвені 1889 году ў Парыжы (Францыя) ў якасьці Міжпарлямэнцкай нарады.

Міжпарлямэнцкі саюз
анг. Inter-Parliamentary Union
Міжпарлямэнцкі Саюз
Дзяржавы-ўдзельніцы МПС (зялёным на 2017 г.)
Абрэвіятура МПС
Дэвіз Для народаўладзьдзя, для кожнага
Дата ўтварэньня 30 чэрвеня 1889 (134 гады таму)
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Мэта падтрыманьне міру і супрацы між народамі
Штаб-кватэра Гран-Саконэ (кантон Жэнэва)
Месцазнаходжаньне Швайцарыя
Сяброўства 178 заканадаўчых сходаў (2019 г.)
Афіцыйныя мовы ангельская, француская
Генэральны сакратар Марцін Чунгонг
Старшыня Габрыэла Куэвас-Барон
Кіроўны орган Кіраўнічая рада
Бюджэт 15,871 млн швайцарскіх франкаў (2018 г.)
Колькасьць супрацоўнікаў 42 (2018 г.)
Сайт ipu.org
Колішняя назва Міжпарлямэнцкая нарада (да 1892 г.), Міжпарлямэнцкае бюро (да 1899 г.)

З 1899 году носіць сучасную назву. З 1 студзеня 2003 году сядзіба МПС месьціцца ў горадзе Гран-Саконэ (кантон Жэнэва, Швайцарыя). У Нью-Ёрку (ЗША) працуе прадстаўніцтва МПС пры ААН. Са студзеня 1995 году сябрам МПС стаў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.

Кіраваньне

  • Сход. Склікаецца двойчы на год. Складаецца з дэпутатаў ад заканадаўчых сходаў дзяржаваў-удзельніцаў. Прадстаўнікі кожнага заканадаўчага сходу маюць улучаць жанчынаў і мужчынаў. Дзяржавы з насельніцтвам да 100 млн жыхароў маюць да 8 прадстаўнікоў, звыш 100 млн жыхароў — да 10. Выбірае свайго старшыню. Ухваляе парады датычна задачаў дзейнасьці. Кожны заканадаўчы сход мае прынамсі па 10 галасоў. Калі насельніцтва краіны перавышае 1 млн жыхароў, дадаюць 1 голас. Калі звыш 5 млн, то — 2. Калі звыш 10 млн, то — 3. За кожныя наступныя 10 млн жыхароў да 60 млн дадаюць яшчэ па голасе. Пры насельніцтве звыш 80 млн дадаюць 9 галасоў. Звыш 100 млн — 10 галасоў. Звыш 150 млн — 11. Звыш 200 млн — 12. Звыш 300 млн — 13.
  • Кіраўнічая рада. Праводзіць 2 паседжаньні на год. Складаецца з трох прадстаўнікоў ад кожнага заканадаўчага сходу. Выбірае старшыню МПС на 3 гады. Прымае новых сябраў і прызначае месца Сходу. Вызначае лік і паўнамоцтвы пастаянных камітэтаў Сходу. Зацьвярджае штогадовы каштарыс і складкі сябраў. Прызначае 2 аўдытараў і зацьвярджае іх штогадовыя справаздачы. Прымае ахвяраваньні і выбірае сябраў Выканаўчага камітэту. Прызначае генэральнага сакратара МПС.
  • Выканаўчы камітэт. Складаецца са старшыні МПС, 15 дэпутатаў розных заканадаўчых сходаў, зь іх прынамсі 12 зь ліку сябраў Кіраўнічай рады, і старшыняў Бюро парлямэнтарак і Форуму маладых парлямэнтароў (да 45 гадоў). Сябры кожнай плоці маюць складаць прынамсі траціну выбраных. 15 выбарных месцаў разьмяркоўваліся між прадстаўнікамі 6 геапалітычных групаў: 1) Афрыканскай (52 дзяржавы на 2019 г.), 2) «12+» (47; Эўропа), 3) Азіяцка-Ціхаакіянскай (36), 4) Лацінская Амэрыка і Карыбы (24), 5) Арабскай (21; Паўночная Афрыка і Паўднёва-Заходняя Азія), 6) Эўразія (9; Садружнасьць незалежных дзяржаваў). Тэрмін 15 выбраных дэпутатаў складае 4 гады. Пагатоў прынамсі 2 дэпутаты маюць зьмяняцца штогод прадстаўнікамі іншых дзяржаваў. Прызначае месца паседжаньня Кіраўнічай рады і вызначае яе парадак дня. Назірае за дзейнасьцю Сакратарыяту па выкананьні пастановаў Сходу і Кіраўнічай рады. Зацьвярджае паўнамоцтвы генэральнага сакратара і вызначае заробкі супрацоўнікаў Сакратарыяту.
  • Сакратарыят. Выконвае пастановы Сходу і Кіраўнічай рады. Зьбірае і распаўсюджвае зьвесткі пра будову і дзейнасьць прадстаўнічых установаў. Захоўвае архіў МПС і падтрымлівае зносіны зь іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

Сяброўства

На 2019 год сябрамі Міжпарлямэнцкага саюзу былі заканадаўчыя сходы 177 дзяржаваў, у тым ліку Беларусі і кожнай з 5 суседніх дзяржаваў, а таксама заканадаўчы сход Палестынскай аўтаноміі Ізраілю:

Мінуўшчына

30 чэрвеня 1889 году ў Парыжы (Францыя) адбылася Міжпарлямэнцкая нарада з удзелам прадстаўнікоў заканадаўчых сходаў ЗША, Лібэрыі і 7 дзяржаваў Эўропы — Бэльгія, Вугоршчына, Вялікабрытанія, Гішпанія, Данія, Італія і Францыя. Старшынём абралі францускага эканаміста Фрэдэрыка Пасі. У 1902 годзе ў Бэрне (Швайцарыя) заклалі Міжпарлямэнцкае бюро. Яго генэральным сакратаром стаў швайцарскі дэпутат Шарль Альбэр Гоба. У 1899 годзе ўстанову перайменавалі ў Міжпарлямэнцкі саюз (МПС).

У 1904 годзе 12-я штогадовая Міжпарлямэнцкая нарада ўпершыню адбылася па-за Эўропай — у Сэнт-Люісе (штат Мізуры, ЗША). У 1911 годзе сядзібу МПС перанесьлі ў Брусэль (Бэльгія). У 1914 годзе сядзібу перанесьлі ў Осьлё (Нарвэгія). У 1921 годзе сядзібу перанесьлі ў Жэнэву (Швайцарыя). У 1947 годзе 36-ю Міжпарлямэнцкую нараду ўпершыню правялі афрыканскім горадзе Каіры (Эгіпет). У 1956 годзе 45-ю Нараду МПС упершыню правялі ў азіяцкім горадзе Бангкоку (Тайлянд). У 1959 годзе 48-я Нарада ўпершыню прайшла ў сталіцы суседняй зь Беларусьсю краіны — у Варшаве (Польская Народная Рэспубліка). У 1962 годзе Нараду МПС упершыню правялі ў паўднёваамэрыканскім горадзе Бразыліі. З 1984 году Сходы МПС сталі адбывацца двойчы на год. З 1 студзеня 2003 году сядзіба МПС месьціцца ў горадзе Гран-Саконэ (кантон Жэнэва, Швайцарыя).

На кастрычнік 2013 году ўдзельнікамі Міжпарлямэнцкага саюзу былі заканадаўчыя сходы 162 дзяржаваў, у тым ліку Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Старшыні

  1. Фрэдэрык Пасі (Францыя; 1889—1909)
  2. Агюст Бэернарт (Бэльгія; 1909—1912)
  3. Філіп Стэнхоўп (Вялікабрытанія; 1912—1922)
  4. Тэадор Адэльсвард (Швэцыя; 1922—1928)
  5. Фэрнан Буісон (Францыя; 1928—1934)
  6. Анры Картон-дэ-Віярт (Бэльгія; 1934—1947)
  7. Ўільям Бэн (Вялікабрытанія; 1947—1957)
  8. Джузэпэ Кадачы-Пізанэлі (Італія; 1957—1962)
  9. Раньеры Мазілі (Бразылія; 1962—1967)
  10. Андрэ Шандэрнагор (Францыя; 1968—1973)
  11. Гурдыял Дхілон (Індыя; 1973—1976)
  12. Томас Ўільямз (Вялікабрытанія; 1976—1979)
  13. Рафаэль Кальдэра (Вэнэсуэла; 1979—1982)
  14. Яганэс Віралайнен (Фінляндыя; 1982—1983)
  15. Із Саед (Судан; 1983—1985)
  16. Ганс Стэркен (Заходняя Нямеччына; 1985—1988)
  17. Даўда Соў (Сэнэгал; 1988—1991)
  18. Майкл Маршал (Вялікабрытанія; 1991—1994)
  19. Ахмад Сурур (Эгіпет; 1994—1997)
  20. Мігель Мартынэс (Гішпанія; 1997—1999)
  21. Наджма Гэптула (Індыя; 1999—2002)
  22. Сэргіё Вэрдуго (Чылі; 2002—2005)
  23. П'ер Казіні (Італія; 2005—2008)
  24. Тэо-Бэн Гурыраб (Намібія; 2008—2011)
  25. Абдэльвахад Радзі (Марока; 2011—2014)
  26. Сабэр Чоўдхуры (Банглядэш; 2014—2017)
  27. Габрыэла Куэвас-Барон (Мэксыка; з 2017 году)

Генэральныя сакратары

  1. Альбэр Гоба (Швайцарыя; 1892—1909)
  2. Крыстыян Лянге (Нарвэгія; 1909—1933)
  3. Леаполь Буасье (Швайцарыя; 1933—1953)
  4. Андрэ Блонэ (Швайцарыя; 1953—1970)
  5. Піё-Карлё Тэрэнціё (Італія; 1970—1986)
  6. П'ер Карніён (Францыя; 1987—1998)
  7. Андэрс Юнсан (Швэцыя; 1998—2014)
  8. Марцін Чунгонг (Камэрун; з 2014 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міжпарлямэнцкі Саюз КіраваньнеМіжпарлямэнцкі Саюз СяброўстваМіжпарлямэнцкі Саюз МінуўшчынаМіжпарлямэнцкі Саюз КрыніцыМіжпарлямэнцкі Саюз Вонкавыя спасылкіМіжпарлямэнцкі СаюзГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Якасныя прыметнікіСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага Курдыстану29 красавікаПарнафільм у ФранцыіДуброўнаАлена МаслаЗьмітрок БядуляПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуSQL.aqПабуджальны сказСтраўнікПаліндромСамасейКанстытуцыя ССРБ 1919 годуСалігорскЎГрамадзкі набытакВалеры ГапееўСалатная цыкорыяHromadske.TVЛязьбійская парнаграфіяБАТЭ БарысаўЛявон ВашкоРэлігія ў БеларусіЯўген ВалошынЖаночая рыфмаМаркетынгЗямля пад белымі крыламіАлесь АркушАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўТодар КляшторныКурдзкая моваУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаЯнка МаўрАніта ДаркГрудзіРодныя гоні (1927)Віктар ШніпНазоўнікНарвідПятрусь БроўкаІталіяУладзімер КараткевічГорадняМаладняк (часопіс)Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьГеоргі МарчукСяброўстваАльгерд БахарэвічЗафіраРаіса БаравіковаБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтГенадзь ПашкоўСлавамір МрожакÆNokia 6233ГрошыАлесь СавіцкіБлогГідуныМікіта Нескаромны1877Алесь ДуброўскіТадзіяна КляшторнаяУнівэрсальны каардынаваны часБеларусьДрапежныя птушкіРасейская моваЖаночая эякуляцыяПрамяністыя (таварыства)Плоцевы акт🡆 More