Міжнаро́дны ну́мар ба́нкаўскага раху́нку (па-ангельску: International Bank Account Number, IBAN) — міжнародны стандарт ідэнтыфікацыі банкаўскіх рахункаў па-за нацыянальнымі межамі.
Спачатку быў прыняты Эўрапейскім камітэтам па банкаўскіх стандартах, а пасьля і як міжнародны стандарт ISO 13616:1997, пазьней як ISO 13616:2007. Афіцыйна рэгістрацыяй нумароў IBAN у адпаведнасьці са стандартам, пачынаючы з ISO 13616:2003, займаецца асацыяцыя SWIFT.
Першапачаткова IBAN быў распрацаваны для правядзеньня плацяжоў у межах Эўрапейскага зьвязу, але ягоны гнуткі фармат здаўся прыдатным і для сусьветных мэтаў. Кліентаў, асабліва фізычныя асобы й дробныя прадпрыемствы, бянтэжыць разнастайнасьць розных нацыянальных стандартаў па банкаўскіх рахунках. IBAN выкарыстоўвае гнуткі і пры гэтым сыстэматычны фармат ідэнтыфікацыі рахунку і разам з тым утрымлівае праверачную інфармацыю для пазьбяганьня памылковай транскрыпцыі.
IBAN складаецца з alpha-2-коду краіны па ISO 3166-1, за якімі ідуць 2 праверачныя лічбы, а за імі — да 30 літара-лічбавых сымбаляў нумару банкаўскага рахунку ў нацыянальных межах, гэтак званы Базавы нумар банкаўскага рахунку (па-ангельску: Basic Bank Account Number (BBAN)). Нацыянальныя банкаўскія асацыяцыі самі вызначаюць даўжыню апошняга, але гэтая даўжыня павінна быць аднолькавай для ўсіх банкаў унутры краіны.
Агульны фармат IBAN | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 |
Код краіны | кантрольны лік | Унутрыдзяржаўны нумар рахунку |
У Беларусі пераход на выкарыстаньне рахункаў у міжнародным фармаце адбыўся 4 ліпеня 2017 року. Заплянаваны раней пераход з 1 студзеня 2017 року быў адкладзены з прычыны правядзеньня дэнамінацыі беларускага рубля.
Фармат беларускага IBAN (28 сымбаляў) | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
BY | Кантрольная сума | Код банку | Нумар балянсавага рахунку | Нумар рахунку |
Нягледзячы на тое, што пры пазначэньні IBAN у электронных ці папяровых крыніцах паміж кожнымі 4 сымбалямі нумару ўстаўляецца прагал для ягонага лепшага візуальнага чытаньня, непасрэдна пры пераказе грошай нумар не павінен утрымліваць прагалы.
Адною з мэтаў распрацоўкі МНБР была магчымасьць забесьпячэньня як мага большай верагоднасьці зьвестак на пачатковым этапе. У прыватнасьці, кампутарная праграма пры ўводзе міжнароднага нумару рахунку зможа спраўдзіць:
Кантрольныя разрады разьлічваюцца з выкарыстаньнем MOD-97-10 паводле ISO/IEC 7064:2003 (далей проста mod-97), які акрэсьлівае сыстэмаў праверкі сымбаляў, здольных пазьбегнуць памылак пры ручной апрацоўцы, капіяваньні ці наборы інфармацыі. У прыватнасьці, стандарт абвяшчае, што магчымае выяўленьне наступнага:
Паводле падставовых правілаў IBAN прысваеньнем нумароў рахункаў мусіць займацца спэцыялізаваная фінансавая інстытуцыя, паколькі для аднае камбінацыі рахунку з нумарамі банка і краіны ў асобных выпадках магчымае ўтварэньне некалькіх розных МНБР, якія адпавядацьмуць правілам спраўджваньня.
Дзеля спраўджваньня IBAN яго неабходна перавесьці ў лічбавы фармат і выканаць над ім апэрацыю mod-97 (апісаную ў ISO 7064). Калі IBAN слушны, вынік будзе роўны 1. Альгарытм спраўждваньня пададзены ніжэй:
Калі астача роўная 1, дык тэст разрадаў пройдзены, і IBAN слушны.
Прыклад для фіктыўнага рахунку ў брытанскім банку:
• IBAN: | GB82 WEST 1234 5698 7654 32 | ||
• Перамяшчэньне: | WEST 12345698765432 GB 82 | ||
• Перавод у лік: | 3214282912345698765432161182 | ||
• Астача ад дзяленьня: | 3214282912345698765432161182 | mod 97 = 1 |
Міжнародны нумар банкаўскага рахунку — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Міжнародны нумар банкаўскага рахунку, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.