Міжнароднае Францускае Радыё

Міжнароднае францускае радыё (франц.

Radio France internationale, RFI) — француская дзяржаўная радыёстанцыя, заснаваная ў 1931 годзе для замежнага вяшчаньня. Вяшчае на 12 мовах (ангельская, віетнамская, гішпанская, кітайская, кхмэрская, партугальская, пэрсыдзкая, расейская, румынская, суахілі, француская і хаўса) у 29 краінах сьвету, у тым ліку ў 21 краіне Афрыкі (Гамбія, Гана, Гвінэя-Бісаў, Замбія, Каба-Вэрдэ, Камэрун, Кенія, Кот д’Івуар, Лесота, Лібэрыя, Мазамбік,Малі, Намібія, Нігер, Паўднёвы Судан, Сан-Тамэ і Прынсыпі, Сьера-Леонэ, Сэнэгал, Уганда, ЦАР і Экватарыяльная Гвінэя), 5 краінах Азіі (Армэнія, Грузія, Іран, Камбоджа і Кыргыстан), 2 краінах Амэрыкі (ЗША і Ямайка) і 2 краінах Эўропы (Малдова і Румынія). На 2014 г. мела 400 замежных карэспандэнтаў і каля 40 мільёнаў штотыднёвых слухачоў.

МФР
Міжнароднае францускае радыё
Міжнароднае Францускае Радыё
Горад Ісі-ле-Муліно(fr)
Краіна Францыя
Слоган Голас сьвету
Фармат Навінавы
Музычны фармат Францускі
Частасьць FM: 89 (Парыж)
Мачта Алуі(fr)
Магутнасьць 500 кіляватаў
Час вяшчаньня Кругласутачна
Зона вяшчаньня 29 краінаў
Пачатак працы 6 траўня 1931 (92 гады таму)
Заснавальнік Рада міністраў Францыі(fr)
Уласьнік Сусьветныя францускія СМІ(fr)
Кіраўнікі Мары-Крысьцін Сарагос(fr)
Сайт www.rfi.fr
Twitter RFI
Facebook RFI
YouTube RFIvideos
Он-лайн-трансьляцыя stream.rfi.fr

Мінуўшчына

У 1931 г. Дзяржаўны саюз каляніяльнага радыёвяшчаньня заснаваў у Парыжы радыёстанцыю «Каляніяльны пост», якая вяшчала зь перадавальнікаў магутнасьцю 12 кіляватаў на трох асобных кароткіх хвалях (25,63, 19,68 і 25,20 мэтраў адпаведна) для заморскіх уладаньняў у Азіі, Амэрыцы і Афрыцы. 23 сакавіка 1938 г. радыёстанцыю перайменавалі ў «Сусьветную парыскую» пры адкрыцьці радыёперадавальніка магутнасьцю 25 кіляватаў у Лез-Эсар-лё-Руа(fr) (дэпартамэнт Івэлін, рэгіён Іль-дэ-Франс). Вяшчаньне пашырылася на 15 частасьцяў у 20 замежных мовах (ангельская, арабская, баўгарская, гішпанская, грэцкая, дацкая, італьянская, нарвэская, нідэрляндзкая, нямецкая, партугальская, польская, расейская, румынская, славацкая, сэрбскахарвацкая, турэцкая, чэская, швэдзкая і японская). 1 верасьня 1939 г. запрацавала радыёмачта ў вёсцы Алуі(fr) (дэп. Шэр, рэг. Цэнтар) з двума перадавальнікамі магутнасьцю 100 кіляватаў, што дазволіла дадаць 4 кароткія хвалі (24, 25, 31 і 41 мэтры). 17 чэрвеня 1940 г. радыёвяшчаньне прыпынілася праз захоп поўначы Францыі нямецкім войскам у Другую сусьветную вайну. 1 жніўня 1941 г. рэжым Вішы аднавіў вяшчаньне радыёстанцыі на частасьцях 19,68 і 25,33 мэтраў пад назовам «Голас Францыі», што праіснавала да падрыву нямецкім войскам Алуіскага радыёперадавальніка(fr) 17 жніўня 1944 году.

1 студзеня 1945 г. вяшчаньне аднавілася пад назовам Радыё «Парыж», якое пры канцы году мела 300 супрацоўнікаў і распаўсюджвала перадачы на 46 краінаў пры дапамозе трох перадавальнікаў магутнасьцю 150 кіляватаў. Дадалося вяшчаньне на вугорскай і славенскай мовах, у студзені 1946 г. — на фінскай (да красавіка 1951 г.), у 1976 г. — на віетнамскай, кхмэрскай і лаоскай. У верасьні 1969 г. скасавалі перадачы па-баўгарску, па-партугальску і па-славенску. У 1972 г. арабскую службу перадалі таварыству Сомэра для стварэньня радыё «Монтэ-Карлё Блізкі Ўсход»(fr). У 1973 г. запрацавалі першыя перадавальнікі магутнасьцю 500 кіляватаў у Ісудоне(fr) (дэп. Эндр, рэг. Цэнтар). У 1974 г. скасавалі вяшчаньне на 14 з 17 моваў. 6 студзеня 1975 г. радыёстанцыя займела сучасны назоў. 17 сьнежня 1981 г. праз увядзеньне Войцехам Ярузельскім 13 сьнежня ваеннага становішча ў Польшчы(en) аднавілі польскую службу. 29 ліпеня 1982 г. МФР падпарадкавалі Ісудоне(fr). 5 верасьня аднавілі расейскую службу. У 1984 г. у Францускай Гвіяне запрацавалі тры перадавальнікі па 500 кіляватаў для пашырэньня ў Лацінскай Амэрыцы перадачаў па-гішпанску, па-партугальску і па-француску, што пачаліся яшчэ 1 кастрычніка 1982 году. 1 студзеня 1985 г. аднавілі румынскую службу, у пачатку 1986 г. — сэрбскахарвацкую, у сакавіку 1988 г. — арабскую, пасьля разгону войскам пратэстаў(en) на плошчы Цяньаньмэнь ў Пэкіне 4 чэрвеня 1989 г. — кітайскую.

З увядзеньнем 21 сакавіка 1991 г. пэрсыдзкай службы лік моваў вяшчаньня дасягнуў 14. 8 верасьня МФР упершыню ў Афрыцы атрымала FM-частасьць у Сэнэгале (Дакар). 16 верасьня 1996 г. вяшчаньне вялося на 17 мовах. 24 кастрычніка 2008 г. спынілі перадачы на альбанскай, лаоскай, нямецкай, польскай, сэрбскахарвацкай і турэцкай мовах. Адначасна пачалося вяшчаньне на суахілі і хаўса.

Кіраўнікі

  • Жан Фрэс (1 красавіка 1938 — 17 чэрвеня 1940)
  • Анры Цезэна дзю Монсэль(fr) (1986—1989)
  • Андрэ Лярк'е (1989—1995)
  • Жан-Поль Клюзэль(fr) (1995—2004)
  • Антуан Шварц (2004—2008)
  • Ален дэ Пузілак(fr) (2008—2012)
  • Мары-Крысьцін Сарагос (з 2012)

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ІранАзіяАмэрыкаАнгельская моваАрмэніяАфрыкаВіетнамская моваГамбіяГанаГвінэя-БісаўГрузіяГішпанская моваЗШАЗамбіяКаба-ВэрдэКамбоджаКамэрунКеніяКот д’ІвуарКраінаКхмэрская моваКыргыстанКітайская моваЛесотаЛібэрыяМазамбікМалдоваМаліМоваНамібіяНігерПартугальская моваПаўднёвы СуданПэрсыдзкая моваРадыёстанцыяРасейская моваРумынская моваРумыніяСан-Тамэ і ПрынсыпіСуахіліСьера-ЛеонэСэнэгалУгандаФранцуская моваЦэнтральна-Афрыканская РэспублікаЭкватарыяльная ГвінэяЭўропаЯмайка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БалалайкаБеларускі нацыяналізмКінатэатарМольБярозаўкаГерб БеларусіАксысВасіль ІгнаценкаКлеапатраТацяна Сапач17 красавікаВашынгтон (акруга Калюмбія)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАляксей БацюкоўЛетувізацыяМаладосьць (часопіс)СэксДзесяцідзённая вайнаСказАлегІльля ХрэнаўГрэбляМарат МаркаўЗямля пад белымі крыламіГінкга двухлопасьцевыКазБірылаГрупавы сэксПаўстаньне 1863—1864 гадоўДаўгаТутэйшыя (п’еса)СэрбіявозБэрсэнЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеАлесь БадакАлесь ДуброўскіБДСМДзьмухавецФундацыя «Вікімэдыя»МедзьЧэрвеньЮры ГумянюкБілінгвізмФранцішак СкарынаЯва (імя)Імёны ліцьвінаўДразды (гурт)YouTubeМотарМастацкі творПартыя аматараў піваМараторыйГаліцка-Валынскае княстваДзед ТалашДанута БічэльПарнаграфія ў БеларусіБеларускае нацыянальнае адраджэньнеВугорская моваТутэйшыя (спэктакль)Андрэй Павук (актывіст)Hromadske.TVЦанаІнфармацыйныя тэхналёгіі🡆 More