Менск Музэй Валуноў

27°41′29″ у. д. / 53.93194° пн. ш.

27.69139° у. д. / 53.93194; 27.69139

Музэ́й валуно́ў — парк-музэй камянёў ва Ўруччы. Створаны ў 1985 годзе. Падобны музэй меншых памераў ёсьць толькі на тэрыторыі Летувы.

Менск Музэй Валуноў
Музэй валуноў

Валунамі выкладзена мапа Беларусі. На ёй наваламі камянёў паказаныя населеныя пункты, а таксама рэчкі, азёры, узгор’і. У музэі сабраны камяні з усёй краіны (болей за 2134).

Тут знаходзяцца знакамітыя «Барысавы камяні», на якіх высечаныя шасьціканцовыя крыжы і надпісы. «Крыж Стэфана Баторыя», ля якога, па паданьні, абедаў кароль Вялікага Княства Літоўскага ў час паходу на ўсход. Сюды таксама быў прывезены валун з назвай «Дзед», які да канца XIX стагодзьдзя знаходзіўся ў цэнтры Менску на старажытным капішчы.

Перадумовы

Пагроза зьнікненьня вялікай колькасьці валуноў і ледавіковага каменьня й актыўнае выкарыстаньне ў будоўлі дарог і ў іншых мэтах паўсталі перадумовамі для пошуку выйсьця з гэнага становішча. Да таго ж ва ў шматлікіх краінах адметныя з пункту гледжаньня культуры, традыцыі й навукі валуны ўзяты пад ахову дзяржавы. У 60-х гадах 20 стагодзьдзя на Беларусі ў параўнаньні зь іншымі краінамі дасягненьні ў ахове былі болей чым сьціплыя (у сьпіс помнікаў прыроды было ўлучана толькі 52 валуны і іх нагрушчваньняў).

З гэнай нагоды акадэмік АН Беларусі Гаўрыла Гарэцкі ў 1974 годзе заклікаў паскорыць вывучэньне ледавіковых валуноў, найбольш значныя зь іх аб’явіць помнікамі прыроды, а ў межах Акадэмгарадку стварыць музэй валуноў пад адкрытым небам.

Гісторыя зьяўленьня

  • 1974 год — пад кіраўніцтвам Г. І. Гарэцкага быў скліканы навуковы савет, які зацьвердзіў праграму мерапрыемстваў па дасьледаваньні й вывучэньні ледавіковых валуноў на Беларусі й распрацаваў плян будаўніцтва музэйнага комплексу.
  • 1975 год — Прэзыдыюм АН Беларусі прыняў пастанову аб будаўніцтве каля корпусу інстытуту будынка Геалягічнага музэю — за ім на плошчы 6 га стварыць Экспэрымэнтальную базу ледавіковых валуноў.
  • 1976—1982 гады — было прывезена больш за 2000 валуноў, пры гэтым некаторыя важылі па 15—16 т.
  • 1985 год — праект Экспэрымэнтальнай базы быў спраўджаны.
  • 1989 год — Экспэрымэнтальная база па вывучэньні ледавіковых валуноў была абвешчана дзяржаўным геалягічным помнікам прыроды.

Стваральнікі музэю

Ініцыятыўная група (першыя энтузіясты) па выкананьні дасьледаваньняў валуннага матэрыялу на Беларусі:

    • С. Астапава
    • Р. Шэмпель
    • К. Мандэр
    • Э. Ляўкоў
    • Б. Гурскі
    • М. Зусь
    • І. Л. Гумінскі
    • іншыя

Група пошуку, абсьледваньне й дастаўку валуноў з найбольш характэрных раёнаў іх распаўсюджваньня на пляцоўку музэю праводзілі:

    • В. Вінакураў
    • Я. П. Рунец
    • А. І. Зімянкоў
    • іншыя

Распрацоўшчык Экспэрымэнтальнай базы — Інстытут Белдзяржпраект

  • Архітэктар — Р. Краўэр
  • Аўтар генпляна — Р. Бараноўскі
  • Аўтар кампазыцыяў з валуноў — Л. Саўрава
  • Галоўны інжынэр праекту — Т. Уласава

Склад музэю

Менск Музэй Валуноў 
Плян музэю валуноў. 1 — жыўляючая (сілкаваная) правінцыя; 2 — форма валуноў; 3 — цэнтральная экспазыцыя; 4 — камень і чалавек; 5 — прысада валуноў; 6 — петраграфічная калекцыя

Сабраныя з усёй краіны ў музэі валуны і камяні разьмеркаваны па шасьці тэматычных экспазыцыях — якія й утвараюць своеасаблівую Экспэрымэнтальную базу і адначасова музэй пад адкрытым небам.

Склад музэю:

  • Цэнтральная экспазыцыя — рукатворная будова мапы Беларусі, на якой разьмешчаны ледавіковыя валуны пад назвай Валунныя асацыяцыі й кіроўныя валуны канцовых ледавіковых утварэньняў Беларусі.
  • Жыўляючая правінцыя
  • Петраграфічная калекцыя
  • Формы валуноў
  • Камень і Чалавек
  • Прысада валуноў

Тэрыторыя музэю засеяна шматгадовымі травамі, кустоўем, дрэвамі, абкружана сьцяжынкамі.

Цэнтральная экспазыцыя

Цэнтральная экспазыцыя зьяўляецца мадэль мапы сучаснай Беларусі зь яе асноўнымі элемэнтамі рэльефу — краявымі ледавіковымі ўтварэньнямі. Мапа арыентавана па кірунках сьвету (простастаўны 1:100 і паземны 1:2500). Самыя высокія пагоркі на мапе сягаюць вышынёй да 3,5 мэтраў, якія разьмешчаны ў цэтральнай частцы і згадваюць Менскае ўзвышша і абсалютную вяршыню — Лысую Гару. Сюды вядуць сьцежкі, каб агледзець увесь музэй. Іншыя насыпаныя пагоркі адлюстроўваюць другія ўзвышшы і грады ледавіковага рэльефу: Гарадзенскае, Ваўкавыскае, Віцебскае, Мазырскае, Загарадзьдзе — на іх разьмешчана больш за 500 валуноў згодна з геаграфічнымі прынцыпамі разьмеркаваньня валуннага матэрыялу. Уся экспазыцыя складаецца з малых частак (кампазыцыяў):

Выгляд навакольля з найвышэйшага пункту Музэю валуноў

Выгляд навакольля з найвышэйшага пункту Музэю Валуноў

Жыўляючыя правінцыі

Экспазыцыя займае паўночна-заходні кут музэю, дзе ў цэнтры выраўненай пляцоўкі разьмешчана U-падобнай формы паглыбленьне, якое імітуе Балтыскае мора з Батнічным і Фінскім залівамі.

Петраграфічная экспазыцыя

Экспазыцыя разьмешчана ў паўднёва-ўсходнім куту музэю й мае выгляд кола, акрэсьленага сьцежкай. У сваю чаргу кола разьдзелена на 4 кругавыраза: паўночна-заходні, паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні й паўднёва-ўсходні.

Форма валуноў

Экспазыцыя прысьвечана існуючай форме валуноў і разьмешчана ва ўсходняй частцы музэю.

Камень і Чалавек

Зона Камень у жыцьці чалавека разьмешчана ў паўднёвай частцы музэю й зьмяшчае розныя ледавіковыя валуны і вырабы зь іх, якія маюць гістарычнае й культурнае значэньне для беларускага народа.

Прысада валуноў

Экспазыцыя ўяўляе сабой ланцуг найбольш буйных ледавіковых глыбаў, выкладзеных усьцяж сьцежкі, якая злучае мікрараён Уручча-1 і Акадэмгарадок. Тут месьцяцца валуны, прывезеныя з усіх куткоў краіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менск Музэй Валуноў ПерадумовыМенск Музэй Валуноў Гісторыя зьяўленьняМенск Музэй Валуноў Стваральнікі музэюМенск Музэй Валуноў Склад музэюМенск Музэй Валуноў Цэнтральная экспазыцыяМенск Музэй Валуноў Жыўляючыя правінцыіМенск Музэй Валуноў Петраграфічная экспазыцыяМенск Музэй Валуноў Форма валуноўМенск Музэй Валуноў Камень і ЧалавекМенск Музэй Валуноў Прысада валуноўМенск Музэй Валуноў КрыніцыМенск Музэй Валуноў Вонкавыя спасылкіМенск Музэй ВалуноўГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Азіз ШавэршанАўтарытарызмFacebookПрадпрымальніцтваТэхналёгіяСырКантыгердУзброеныя сілы РасеіАрлінгтан (Тэхас)Вэб-сайтУ капцюрох ГПУМахлярстваБеларуская Народная РэспублікаСтыў ДжобсВэб-сэрвэрУладзіслаў СыракомляЖнівеньскі путчФранцуская моваВёскаКрытыка ВікіпэдыіДжымі ЎэйлзБеняконіДзень РэспублікіВікіпэдыяМячэтТаль (імя)СпортАзоўскае мораМузэй прафэсійнай мастацкай мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыДахКрымВінцэнт дэ ПольРасеяПарнаграфія для жанчынE (літара)Беларуская школа ў Латвіі (1926)Новарасея (Саюз народных рэспублік)Карлес ПудждэмонBBC20 сакавікаНью-Ёрк (штат)ХунтаІнтэрнэтГабрэіБагародзіцаВайшнорыяХартумПалута БадуноваАральны сэксГалосныяЯўгенія ПфляўмбаўмВікіПётра КрачэўскіПятрусь БроўкаГолас АмэрыкіСударгМікола ЦудатворцаСтаніслаў Булак-БалаховічГента (імя)Лязо ОкамаАлесь БяляцкіКарл МарксSun MicrosystemsВойцех ЯрузэльскіЛязьбійская парнаграфіяЛібэралізмДжордж Гэрбэрт Ўокер БушКамчацкі крайЛацінкаРэджайна🡆 More