Моўная Палітыка

Моўная палі́тыка — упарадкаваньне ўрадам моўных зносінаў, у шырэйшым азначэньні — сукупнасьць ідэалягічных прынцыпаў і практычных мерапрыемстваў па вырашэньні моўных пытаньняў у соцыюме, рэгіёне ці дзяржаве.

Таксама моўная палітыка вызначаецца як «сыстэма мерапрыемстваў дзяржавы (партыі, палітычнай ці грамадзкай супольнасьці), накіраваная на зьмяненьне ці захаваньне функцыйнага разьмеркаваньня моваў (ці моўных падсыстэмаў), на ўвядзеньне новых ці захаваньне ранейшых моўных нормаў

Тэрмін упершыню выкарыстаны ў 1945 годзе, яго аўтар — Цэбалера.

Моўная палітыка адзначаецца асаблівай складанасьцю ў шматнацыянальнай дзяржаве, бо тады яна павінная ўлічваць такія фактары, як шматмоўе, адметнасьці нацыянальнага складу і міжнацыянальных дачыненьняў, ролі паасобных моваў і іх носьбітаў у грамадзкім жыцьці. Моўная палітыка зьяўляецца складовай часткай нацыянальнай палітыкі, і ў асноўных сваіх рысах залежыць ад агульных прынцыпаў нацыянальнае палітыкі.

У заходніх дасьледчыкаў паняцьці моўнай палітыкі, моўнай ідэалёгіі лічацца асобнымі, у прыватнасьці моўная палітыка ня лічыцца сумай моўнай ідэалёгіі й практыкі. Аднак заўважаецца, што ня толькі такая палітыка, але і наогул дыскусіі пра мову і яе ролю ў нацыянальнай (або нават у партыйнай) ідэалёгіі могуць чыніць сур’ёзны выклік палітычнаму кіраўніцтву; прыкладам такіх выклікаў служыць вымушанае публічнае тлумачэньне Сталіна адносна няправільнасьці тэорыі Мара пра клясавы характар мовы.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

МоваУрад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛатаваБанкаўскі рахунакБісэксуальная парнаграфія1877Другая сусьветная вайнаВалянцін АкудовічПалута БадуноваДзейнік24 красавікаМусульманскі каляндарВойша6021629ЮрмалаФэеноорд РатэрдамГенрыхМрояЁган Вольфґанґ фон ҐётэБабёрМікола ГусоўскіДубайУсходнеславянскія мовыПарнафільмХмараАдраджэньне мовыНямеччынаРэпБандароўнаІракСяргей СівецГомельская ратушаВоршаКрасавікВольнае аўтарскае праваСяброўстваТрыбуна працыДамініканская РэспублікаДзеяслоўЯнка КупалаТаварны знакЖанна Некрашэвіч-КароткаяРусіфікацыя БеларусіСпорт1989ВыказьнікРадаўніцаЛічэбнікСадавінаУнівэрсальны каардынаваны часАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўУладзіслаў СыракомляУладзімер ДубоўкаРумынская моваАлесь ПетрашкевічЭўропаНазоўнікМядзьведзевыяСлуцкі збройны чынПрыдатак (мовазнаўства)Джынсавая рэвалюцыяАнатоль СысПарнафільм у Францыі.neЖанчына зьверхуПінгвіныРэформа беларускага правапісу 1933 годуЖыровічыЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуПастава 69Ядзерная зброяМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у Тыхах🡆 More