Мечыслаў Часноўскі: гісторык і дыплямат Рэспублікі Беларусь

Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі (нар.

1948; в. Коцеўшчына, Валожынскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь) — гісторык і дыплямат Рэспублікі Беларусь. Доктар гістарычных навук (2001), прафэсар (2003). Сябра Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998), кавалер мэдаля Францішка Скарыны (2011). Былы рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2002—2014), які атрымаў абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях. Зь сярэдзіны 2000-х гадоў — сябра Дзяржаўнай камісіі Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі, сэкцыі сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў Дзяржаўнай камісіі Рэспублікі Беларусь па падручніках. З 2014 г. сабра Рады па абароне дысэртацыяў Д02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

Мечыслаў Часноўскі
Мечыслаў Часноўскі: Жыцьцяпіс, Бібліяграфія, Крыніцы
Дата нараджэньня 18 траўня 1948(1948-05-18)
Месца нараджэньня вёска Коцеўшчына, Валожынскі раён, Маладэчанская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 17 кастрычніка 2021(2021-10-17) (73 гады)
Месца пахаваньня
Месца вучобы Гістарычны факультэт БДУ
Занятак дыплямат, гісторык
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы Факультэт міжнародных адносін БДУ
Вядомы як адмысловец у пераўтварэньнях пасьля «аксамітных» рэвалюцыяў 1989—1991 гг.
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (2001)
Вучні 3 кандыдаты навук
Узнагароды
«Выдатнік адукацыі» (1998 г.)
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Жыцьцяпіс

Скончыў школу ў вёсцы Багданава (Валожынскі раён) са срэбным мэдалём, пасьля чаго год працаваў настаўнікам у сельскай школе. У верасьні 1967 г. паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у чэрвені 1972 году. Затым у афіцэрскім званьні служыў у 120-й гвардзейскай Рагачоўскай дывізіі(ru) (вёска Ўручча, Менскі раён). Пазьней працаваў дырэктарам 8-гадовай школы ў вёсцы Гірбінята (Валожынскі раён). З 1975 г. працаваў выкладнікам на катэдры гісторыі СССР эпохі сацыялізму на гістарычным факультэце БДУ і дасьледаваў сацыялістычныя пераўтварэньні ў заходніх вобласьцях Беларускай ССР у 1944—1950 гадах. У 1983 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю і атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. З 1985 г. заняў пасаду намесьніка дэкана гістарычнага факультэта БДУ, дзе ў 1986 г. атрымаў навуковае званьне дацэнта на катэдры гісторыі СССР. У 1987—1989 гг. спалучаў працу з выбарнымі пасадамі ў Камуністычнай партыі Беларусі. У 1989—1990 гг. быў дэканам факультэта павышэньня кваліфікацыі БДУ. З 1991 г. вярнуўся на пасаду намесьніка дэкана гістфака БДУ.

У 1993—1996 гг. працаваў у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь на пасадах дарадцы і дарадцы-пасланьніка Амбасады Беларусі ў Польшчы, з чэрвеня 1995-га па люты 1996 году быў часовым павераным у справах Беларусі ў Польшчы. Затым заняў пасаду намесьніка дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ, дзе адначасна быў дацэнтам катэдры міжнародных адносін БДУ. У 1998 г. атрымаў ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ганаровае званьне «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». У 2000 г. абараніў доктарскую дысэртацыю па адразу 2 спэцыяльнасьцях «Усеагульная гісторыя» і «Гісторыя міжнародных адносін» на тэму «Сыстэмныя пераўтварэньні ў Рэспубліцы Польшча (1989—1999 гг.)». У 2001 г. атрымаў навуковую ступеню доктара гістарычных навук і пасаду прафэсара на катэдры міжнародных адносін. 5 лістапада 2002 г. стаў рэктарам Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, на пасадзе якога працаваў да траўня 2014 году. У красавіку 2003 г. Найвышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла яму навуковае званьне прафэсара. 4 лістапада 2011 г. атрымаў мэдаль Францішка Скарыны з рук прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча «за выдатныя дасягненьні ў прафэсійнай дзейнасьці, значны асабісты ўклад у разьвіцьцё і прымнажэньне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу культурнай спадчыны беларускага народа». У траўні 2014 г. вярнуўся на пасаду прафэсара катэдры міжнародных адносін ФМА БДУ. Зь верасьня 2015 г. заняў пасаду загадніка катэдры міжнародных адносінаў БДУ. На 2016 г. быў аўтарам каля 140 навуковых працаў, зь іх 37 навукова- і навучальна-мэтадычных. Таксама быў навуковым кіраўніком 3 асьпірантаў, якія абаранілі кандыдацкія дысэртацыі.

Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандара Лукашэнкі

У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасьля здушэньня апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году Мечыслаў Часноўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду. У сваім рашэньні Эўрапейская рада(be) абвінаваціла Часноўскага ў «адлічэньні студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах пасьля выбараў у сьнежні 2010 году».

Сям’я

Бібліяграфія

  • Постсацыялістычныя краіны на шляху пераўтварэньняў і эўрапейскай інтэграцыі: вучэб. дапаможнік. — Менск: Веды, 1997. — 120 с.
  • Сыстэмныя пераўтварэньні ў Рэспубліцы Польшча. — Менск: БДУ, 2000. — 288 с.
  • Гісторыя зьнешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь: вучэб. дапаможнік для студ. выш. навуч. установаў. — Берасьце: Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2008. — 166 с.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мечыслаў Часноўскі ЖыцьцяпісМечыслаў Часноўскі БібліяграфіяМечыслаў Часноўскі КрыніцыМечыслаў Часноўскі Вонкавыя спасылкіМечыслаў ЧасноўскіБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтБерасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэтДоктар навукДыпляматМенская вобласьцьМэдаль Францішка СкарыныНацыянальная акадэмія навук БеларусіПрафэсар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Маладосьць (часопіс)Паўночны Райн-ВэстфаліяСкірмантПаўночная АмэрыкаНікалае ЧукэПастава 69Кандрат КрапіваЛеанід ГалубовічГрубкаTor BandІвана-ФранкоўскЛепельЖырандоля (альманах)УкраінаКасьцёл Сьвятой Ганны (Вільня)Вагінальны сэксКарлес ПудждэмонЗавушніцыРобін ЎільямзМакс Шчур.neСябарОлі ЁкінэнСамасейВалошкаЯзнаАркадзь КуляшоўЁдыВітольд ПілецкіМерачНацыяналізмБатафогу Рыю-дэ-ЖанэйруБеларуская моваПераклады Бібліі на беларускую мовуДэмакратычная Рэспубліка КонгаMemento moriЮры ГумянюкНародны АльбомПлянта1667Дзяды (паэма)Цукровы буракЮзэф СцыпіёнЖывіля (імя)1882Парнаграфія ў ЧэхііФатэльСяргей ГрахоўскіГексарЛеў СапегаРэстаранБэньямін НэтаньягуРучнікГанконгПарнаграфіяАнальны сэксВялейкаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)14 красавікаКвопяВэнэсуэлаНекамэрцыйная арганізацыяСынгапурДурбанСьцягАлехна СудзімонтавічРасейская моваРадзівілыГражына (імя)СэксБеларускі клясычны правапіс🡆 More