Мечыслаў Карловіч: польскі кампазытар беларускага паходжаньня

Мечыслаў Карловіч (11 сьнежня 1876, Вішнева, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня — 8 лютага 1909, горы Татры) — кампазытар і дырыгент.

Вядомасьць атрымаў дзякуючы сваім песьням і сымфанічным кампазыцыям. Творчасьць адносяць да плыні позьняга рамантызму. Аматар Татраў, фатограф і публіцыст.

Мечыслаў Карловіч
Мечыслаў Карловіч: Біяграфія, Крыніцы, Літаратура
Мечыслаў Карловіч: Біяграфія, Крыніцы, Літаратура
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 сьнежня 1876(1876-12-11)
Памёр 8 лютага 1909(1909-02-08) (32 гады)
Пахаваны
Род Карловічы
Бацькі Ян Аляксандар Карловіч
Ірэна Сулістроўская
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць дырыгент, кампазытар, журналіст, фатограф, альпініст

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вішневе (цяпер у Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і Яна Аляксандра Карловіча, выбітнага этноляга і мовазнаўцы. Шэсьць гадоў ад нараджэньня пражыў на радзіме. У 1882 Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў Гайдэльбэрг, потым у Прагу і Дрэздэн, а ў 1887 пасяліліся ў Варшаве. Мечыслаў зь дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасфэры, з шасьці гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сымфанічнай музыкай і опэрай. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у Варшаўскі ўнівэрсытэт (натуральныя навукі), а потым вывучаў філязофію ў Бэрліне. Ужо падчас навучаньня пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай і напісаньнем нарысаў па альпінізму. Па вяртаньні ў Варшаву ў 1901 закончыў унівэрсытэт. У 1903 у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы аркестар. Апошнія гады жыцьця правёў у мястэчку Закапанэ. Сымфанічная паэма Карловіча пад назвай «Літоўская рапсодыя» цалкам заснаваная на матэрыяле беларускіх народных сьпеваў. Мэлёдыя беларускай жалобнай песьні таксама была скарыстана ім у сымфанічнай паэме «Адвечныя песьні». Трагічна загінуў у Татрах падчас раптоўнага сыходу лавіны. Пахаваны на Павянзкоўскіх могілках ў Варшаве.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мечыслаў Карловіч БіяграфіяМечыслаў Карловіч КрыніцыМечыслаў Карловіч ЛітаратураМечыслаў Карловіч Вонкавыя спасылкіМечыслаў КарловічВіленская губэрняВішнеў (Гарадзенская вобласьць)ПубліцыстСьвянцянскі павет (Расейская імпэрыя)Татры

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Facebook.neЭўраЗапісы БІНіМКанстытуцыя БеларусіНацыянальная баскетбольная асацыяцыя1946Менскі замакЛеў XЗволе (футбольны клюб)Лекі-адпаведнікіДвукроп’еПрашаўКрымчацкая моваСколеАндрэй ДзьмітрыеўБой (імя)TrollwaldБірута (карціна Казімера Альхімовіча)Васіль БыкаўСваяцтваКапуза1891МэдыяВікіФранк КФАЖодзінаДнепрапятроўская вобласьцьВікіКарэйваВейшнорыяЭнэіда навываратВяснаЛеанід Дайнека14 лютагаМікола ГусоўскіЛеанід АнфімаўПадляскоўеБірштаныГанна ХітрыкРэформа беларускага правапісу 1933 годуВалянцін БялькевічЦытрусДамавандПольскі дзяржаўны вандроўны тэатар БССРСлуцкі збройны чынУ краіне райскай птушкіКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)ВафляIBM NotesАховаСмаленскРасейская акупацыя БеларусіПолацкае княстваГульняЮдэнратРуды лесКанстанцыя СкірмунтРусіфікацыя Беларусі ў архітэктурыВэб-старонкаРуская моваІмёны ліцьвінаўНадвор’еКампутарнае праграмаваньнеБеларускі інстытут навукі і мастацтва (выдавецтва)ТумарВікісховішчаКурляндыяБрагін🡆 More