Менская Ратуша

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Менская ратуша
Менская ратуша
Менская ратуша
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′12.78″ пн. ш. 27°33′21.52″ у. д. / 53.90355° пн. ш. 27.5559778° у. д. / 53.90355; 27.5559778 27°33′21.52″ у. д. / 53.90355° пн. ш. 27.5559778° у. д. / 53.90355; 27.5559778
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Першае згадваньне 1582
Дата заснаваньня XVI ст., 2000-я
Дата скасаваньня 1857
Статус Ахоўная зона
Менская ратуша на мапе Беларусі
Менская ратуша
Менская ратуша
Менская ратуша
Менская Ратуша Менская ратуша на Вікісховішчы

Менская ратуша — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Менску, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Высокім Рынку. У 1851 року маскоўскі гаспадар Мікалай І пастанавіў зруйнаваць будынак, што ўчынілі ў 1857 року. У 2004 року завяршылася адбудова ратушы на месцы зьнішчанага расейскімі ўладамі помніка. Твор архітэктуры клясыцызму.

Да скасаваньня ўладамі Расейскай імпэрыі Магдэбурскага права для Менску (14 траўня 1795 року) у ратушы праходзілі паседжаньні органа мескага самакіраваньня — магістрату або рады, у будынку захоўваліся эталёны адзінак вагі і аб'ёму. На ратушнай вежы знаходзіўся першы мескі гадзіньнік.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Менская Ратуша 
Рэканструкцыя выгляду, XVII ст.

Пра патрэбу збудаваць ратушу ўпершыню паведамляецца ў прывілеі на Магдэбурскае права, нададзеным Менску вялікім князем Аляксандрам 14 сакавіка 1499 року. Месца знаходжаньня будынка, у якім у гэты час праходзілі паседжаньні магістрату, дакладна не вядомае. У наступных прывілеях 1552 і 1569 рокаў зноў упамінаецца пра патрэбу пабудовы ратушы.

Упершыню існы будынак называецца ў дакумэнце 1582 року, калі падданага маёнтку Гарадцу пасадзілі ў вязьніцу, што месьцілася ў ратушы. Аднак у 1591 року места атрымала шэраг палёгкаў на «...ратуш, которы они тепер збудовати хочуть...»

Менская Ратуша 
Ратуша на малюнку XVIII ст.

У канцы XVI ст. сустракаюцца зьвесткі пра ратушу як будынак, што месьціўся на Высокім Рынку. У 1640 року пажар моцна пашкодзіў будынак, значную шкоду ратушы ўчынілі маскоўскія акупанты.

Адноўленая ў паваенны час, ратуша, відаць, мела даволі выразнае архітэктурнае аблічча. Чэскі падарожнік Бэргард Танэр, які ў 1678 року наведаў Менск, пісаў: «Галоўнае ўпрыгожаньне пляцу ратуша, што стаіць у цэнтры, аточаная мноствам крамаў». У 1744 року будынак перабудавалі ў стылі барока пад кіраўніцтвам і намаганьнямі менскага войта Станіслава Буржынскага. Існуюць зьвесткі, што ў канцы XVIII ст. пры ратушы дзейнічала партыкулярная аптэка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Менская Ратуша 
Абмеры, 1800 р.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 рок), калі Менск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, ратушу перабудавалі ў стылі клясыцызму (архітэктар Тэадор Крамэр). Рысунак галоўнага фасаду будынка прыводзіўся ў «Атлясе Менскай губэрні». У будынку ратушы знаходзіліся магістрат, суд, гаўпвахта, гарадавы, паліцыя і архіў.

Наступную рэканструкцыю ратушы (архітэктар М. Чахоўскі) правялі ў 1819 року, калі да яе паўднёва-ўсходняга фасаду прыбудавалі арыгінальную агароджу, упрыгожаную ляпным дэкорам і маляўнічымі кампазыцыямі. У 1830-я рокі ў будынку месьцілася музычная школа. У 1847 року залю, што знаходзілася на другім паверсе ратушы, рэканструявалі пад мескі тэатар (архітэктар К. Хршчановіч, афармленьне інтэр’ераў мастака Я. Кураткевіча).

Менская Ратуша 
Іншая вэрсія абмераў, 1800 р.

У 1851 року маскоўскі гаспадар Мікалай І з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага пастанавіў зруйнаваць будынак менскай ратушы, што ўчынілі ў 1857 року. Разам з ратушай зьнішчылі сквэр і парубілі векавыя пірамідальныя таполі. Сквэр аднавілі толькі ў канцы XIX ст. Паводле ўспамінаў відавочцаў, ратушу зруйнавалі з тае прычыны, што «... яна сваім існаваньнем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбурскае права...».

Найноўшы час

У 2002 року пачалася адбудова ратушы і ўжо 4 лістапада 2004 року адбылося ўрачыстае адкрыцьцё адноўленага сымбалю Менску. Хоць паводле археалягічных зьвестак будынак заўсёды накрывала дахоўка, адбудаваную ратушу насуперак у тым ліку наяўным іканаграфічным матэрыялам (акварэлі Юзэфа Пешкі) накрылі зялёнай бляхай.

Архітэктура

Менская Ратуша 
На малюнку невядомага мастака (направа), да пажару 1835 р.

Мела выгляд тыповай для ратушаў Вялікага Княства Літоўскага XVII—XVIII стагодзьдзяў канструкцыі 2-павярховага выцягнутага дома зь вежай, якая выступала ў цэнтры за лінію галоўнага фасаду. Аналягічныя тыпы ратушаў былі ў Магілёве і Віцебску. Менская ратушная вежа прастакутная, 3-ярусная. У пачатку XVIII ст. страха, трэба меркаваць, была больш стромкай.

Па перабудове архітэктарам Тэадорам Крамэрам у канцы XVІІI ст. ратуша набыла рысы клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты пакатым вальмавым дахам. Цэнтральная частка сымэтрычнага паводле кампазыцыі галоўнага фасаду вылучаецца рызалітам з 3-маршавымі сходамі, і акцэнтуецца чацьверыковай вежай, завершанай шаломападобным купалам з шпілем і флюгерам. Рызаліт і тарцы афармляюцца 4-калённымі портыкамі іянічнага ордэра. На ўзроўні другога паверху ў прасторы портыка знаходзіцца балькон.

Археалёгія

У 1998 року праводзіліся грунтоўныя археалягічныя дасьледаваньні пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Валянтына Собаля. Высьветлілася, што будынак ратушы пачалі будаваць у канцы XVI ст. на парожнім месцы, дзе раней адсутнічала забудова. Сьцены будынка ўзводзілі ў тэхніцы мяшанай муроўкі (вялікапамерная цэгла-пальчатка разам з каменьнем). Падлога ў дольных памяшканьнях была з прастакутнай керамічнай пліткі. Сьцены ўнутраных памяшканьняў былі атынкаванымі. У цэнтры будынка знайшлі рэшткі коміну, які ўпрыгожвала кафля з расьлінным арнамэнтам. Вокны былі зашклёныя круглымі шыбамі зь зялёнага шкла, якое ўстаўлялася ў мэталёвыя пераплёты. Увесь час свайго існаваньня будынак накрывала дахоўка.

Галерэя

Гістарычная графіка

Сучасныя здымкі

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Менская Ратуша  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  711Е000001

Tags:

Менская Ратуша ГісторыяМенская Ратуша АрхітэктураМенская Ратуша АрхеалёгіяМенская Ратуша ГалерэяМенская Ратуша Глядзіце таксамаМенская Ратуша ЗаўвагіМенская Ратуша КрыніцыМенская Ратуша ЛітаратураМенская Ратуша Вонкавыя спасылкіМенская Ратуша

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікіта НескаромныБісэксуальная парнаграфіяДыплёмБлогВікісховішчаСусьветнае павуціньнеМухаедыЯкуб КоласНацыяналізацыяМараторый@Драпежныя птушкіАляксандар МарозБеларуская ВікіпэдыяВугоршчынаРасеяАрцём АрашонакГеоргі МарчукБеларускі клясычны правапісГомельСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняДарога Р6 (Беларусь)КыргыстанЯгор ВосіпаўПаліндромНаша думкаЮрась БарысевічПалесьсеШвайцарыяАдзёрБабруйскСлавамір АдамовічКазахстанМікола ПракаповічЧэлес2008ÆШвэдзкая моваЮры СабалеўскіДжыліЭякуляцыяРаіса БаравіковаЧорная дзіркаЛетуваБудзьма беларусамі!Курдзкая моваПаўлінка (п’еса)Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Сафі ЭвансБДСМАнатоль БутэвічСлуцакЯўгенія ЯнішчыцКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутМастаўтАршанскі чыгуначны вузелГолас Часу (1945)Рэлігія ў БеларусіЗносіныJavaВацлаў ЛастоўскіСяргей ДавідовічРэспубліка Сэрбская КраінаЯўген КантылёўКруглянскі мостСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіАльгерд БахарэвічАркадзь КуляшоўЖывіляВольныя матэрыялыДотык пісі рукоюАлена Масла🡆 More