Менскае Княства

Менскае княства — удзельнае княства Полацкай зямлі, у басэйнах рэчак Сьвіслач, Друць, Бярэзіна.

Існавала ў канцы XI — пачатку XIV стагодзьдзяў. Сталіца — Менск.

Гісторыя

У гістарычных крыніцах Менскае княства ўпершыню згадваецца пад 1104 годам. Першы князь менскі Глеб, сын Усяслава Полацкага, імкнуўся пашырыць межы дзяржавы за кошт суседніх зямель. У пачатку XII стагодзьдзя ў склад Менскага княства ўваходзілі Ворша і Копысь. Існуе меркаваньне, што менавіта Глеб збудаваў у гэтых местах умацаваньні. Апроч таго, у залежнасьці ад Менску знаходзіўся Друцак.

Менскае Княства 
Манэта НББ «Глеб Менскі»

Паміж сынамі Ўсяслава пачалася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся кіеўскія князі. У 1105 (паводле Іпацьеўскага летапісу — у 1104) на Менск напала аб’яднанае войска паўднёварускіх князёў, аднак паход ня меў посьпеху. У 1116 Глеб Усяславіч захапіў частку зямлі дрыгавічоў, спаліў іх горад Слуцак і ўзяў людзей у палон. Гэтыя дзеяньні выклікалі незадаволеньне князя кіеўскага Ўладзімера Манамаха. На Менскае і Друцкае княства рушыла шматлікага войска, хаўрусьнікамі Кіева выступілі князі пераяслаўскі і смаленскі. Па двухмесячнай аблозе Менску Глеб Усяславіч скіраваў паслоў да Манамаха, які згадзіўся на перамовы. Князь менскі выйшаў з гораду са сваімі дзецьмі і дружыньнікамі да Манамаха і паабяцаў ва ўсім яго слухацца. Князь кіеўскі зрабіў Глебу настаўленьні, як ён мае сябе паводзіць і пакінуў яму Менск. Аднак ужо ў 1117 князь менскі пачаў заваёўваць смаленскія і іншыя землі. Уладзімера паслаў на Менск войска на чале са сваім сынам Мсьціславам. Глеб трапіў у палон і памёр у Кіеве ў 1119. З гэтага часу і 1132 Менскае княства знаходзілася пад уладай Кіева.

У 1146 у Менску пачаў княжыць сын Глеба, Расьціслаў Глебавіч. Расьціславу і яго наступнікам давялося весьці барацьбу супраць князёў друцкіх і віцебскіх. Па тым, як у 1164 Валадар Глебавіч разьбіў з дапамогай літвы князя полацкага Рагвалода Барысавіча, ён ўмацаваў незалежнасьць Менскага княства ад Полацку. У 1249 войскі княства непадалёк ад Менску разам зь літвой здолелі разьбіць татара-мангольскіх захопнікаў.

Пад 1326 у складзе пасольства вялікага князя Гедзіміна ў Ноўгарад згадваецца князь менскі Васіль. Гэта сьведчыць пра тое, што Менскае княства ўваходзіла ў палітычную сыстэту Вялікага Княства Літоўскага. У далейшым у Менску сядзелі намесьнікі вялікіх князёў.

Князі менскія

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Менскае Княства ГісторыяМенскае Княства Князі менскіяМенскае Княства КрыніцыМенскае Княства ЛітаратураМенскае КнястваXI стагодзьдзеXIV стагодзьдзеБярэзінаДруцьМенскПолацкая зямляСьвіслач (басэйн Дняпра)Удзельнае княства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗямляНаваполацакДжынсавая рэвалюцыяІван ШамякінДрама (аповесьць)ПтушкіЖырандоляВільгетЯнка МаўрБеларуская энцыкляпэдыяНазоўнікПінгвіныАговаФашызмЧорны замак АльшанскіЎіндгук31 траўняХартумМаксім ТанкГаіціНясьвіжГімн Савецкага СаюзуТэхналёгіяПраваслаўная царкваБусел белыГорадГрупавы сэксБеларускі клясычны правапісВіківэрсытэтISO 3166-1Ніл ГілевічАлесь ПетрашкевічДзед ТалашЁган Вольфґанґ фон ҐётэАфарызмГісторыяКрысталь БойдБаскетболОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаСьпіс гарадоў БеларусіАмонімПарнаграфія ў БразылііСэксРамантызмМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахЗямля (неадназначнасьць)АрхеалёгіяЛічэбнікСкандынавіяАрмянеГабрэіФінская моваУладзіслаў СыракомляТроп (літаратуразнаўства)Таварны знакГлеб ЛабадзенкаРусізмФрыдрых ШылерГарбатаІзраільДраматургВілятБайкаПастава 691500Аральны сэкс1896Слуцкі збройны чынАнатоль СербантовічРагачоў🡆 More