Марыэта Чудакова

Марыэта Амараўна Чудакова (па-расейску: Мариэ́тта Ома́ровна Чудако́ва, дзявочае прозьвішча — Хан-Магэмэдава; 2 студзеня 1937, Масква — 21 лістапада 2021, Масква) — савецкая і расейская літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, тэкстоляг.

Доктар філялягічных навук, пісьменьніца і мэмуарыстка, грамадзкая дзяячка, пэдагог.

Марыэта Чудакова
па-расейску: Мариэтта Омаровна Чудакова
Марыэта Чудакова
Дата нараджэньня 2 студзеня 1937(1937-01-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 лістапада 2021(2021-11-20) (84 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Ковід-19
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак літаратурны крытык, пісьменьніца, гісторык літаратуры, літаратуразнаўца, прафэсарка ўнівэрсытэту, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства, гісторыя літаратуры[d], тэксталогія[d] і творчае і прафэсійнае пісьмо[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1980)
Вучні Anna Gerasimova[d]

Жыцьцяпіс

Бацька — інжынэр Амар Курбанавіч Хан-Магамэдаў, выпускнік ТМГАА Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі. Маці — Клаўдзія Васільеўна Махава, ураджэнка вёскі Вішанкі (Уладзімерская вобласьць)|Вішанкі] Суздальскі павет Суздальскага павету, пэдагог дашкольнай адукацыі, напісала кнігу «Проста шчасьце», дзе апісваецца гісторыя выхаваньня сваіх родных дзяцей. Браты Чудаковай — Джан-Булат (1925—1983), Сэлім Хан-Магамэда; сёстры — Бэла і Іна Мішына (1928—2011). Сэлім пасьля стаў вядомым архітэктарам і гісторыкам архітэктуры; Іна Мішына — дырэктарам Музэй Міхаіла Афанасьевіча Булгакава Маскоўскага музэю Булгакава ў «Нядобрай кватэры» з 2007 па 2012 год.

Чудакова скончыла маскоўскую школу №367, потым, у 1959 годзе, - філялягічны факультэт МДУ. Пачала публікавацца ў 1958 годзе. У 1959-1961 гадах у адной з маскоўскіх школ выкладала расейскую мову і літаратуру. У 1964 годзе, пасьля заканчэньня асьпірантуры, абараніла дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені кандыдата філялягічных навук па тэме «Творчасьць Эфэндзі Капіева».

З 1965—1984 гадах працавала ў аддзеле рукапісаў Дзяржаўная бібліятэка СССР ім. В.І. Леніна|Дзяржаўнай бібліятэкі СССР ім. Леніна]]. Ляўрэат Прэміі маскоўскага камсамолу (1969). З 1970 году — Саюзу пісьменьнікаў СССР. У 1980 годзе абараніла дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені доктара філялягічных навук па тэме «Друкаваная кніга і рукапіс: узаемадзеяньне ў працэсе стварэньня і функцыянаваньня (На матэрыяле мастацкай прозы і навукі аб літаратуры 1920—1930-х гадоў)».

З 1985 году пачала выкладаць у Літаратурным інстытуце ім. М. Горкага, дзе працавала на катэдры найноўшай расейскай літаратуры. З 1988 году ў якасьці візыт-прафэсара выкладала ў некаторых амэрыканскіх і эўрапейскіх унівэрсытэтах. З 1991 году — сябра Эўрапейскай Акадэміі.

Памерла 21 лістапада 2021 года на 85-м годзе жыцьця. Прычынай сьмерці стала каранавірусная інфэкцыя.

Грамадзкая дзейнасьць

Ужо ў гады рэформаў Гарбачова пачала актыўна крытыкаваць савецкі лад. У жніўні 1993 году ў ліку групы 36 літаратараў падпісала зварот з патрабаваньнем правесьці датэрміновыя выбары Вярхоўнага Савету РФ. 15 верасьня Б. Н. Ельцын запрасіў аўтараў ліста на лецішча. Пасьля сустрэчы Чудакова пісала: «патрэбны прарыў!.. Сіла не супярэчыць дэмакратыі - ёй супярэчыць толькі гвалт».

У кастрычніку 1993 году ў падтрымку разгону Вярхоўнага Савету Чудакова падпісала «ліст 42-х».

У 1994-2000 гадах працавала ў складзе прэзыдэнцкай рады (кансультатыўнага органу пры прэзыдэнце РФ), а таксама сябрай камісіі па пытаньнях памілаваньня пры прэзыдэнце РФ. У 2006 годзе арганізавала грамадзкую арганізацыю «ВИНТ», якая аб'ядноўвае вэтэранаў "гарачых кропак" і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У гэты ж час зьдзейсьніла некалькі паездак па Расеі з культурна-асьветніцкімі і грамадзкімі мэтамі - чытала лекцыі, дастаўляла ў бібліятэкі некаторых гарадоў сьвежыя кнігі і інш.

У 2007 годзе ўвайшла ў першую тройку кандыдатаў партыі Саюз правых сілаў] на выбарах у Дзярждуму. СПС не пераадолела 5-працэнтны бар'ер, атрымаўшы менш за 1% галасоў выбаршчыкаў.

Па словах Чудаковай, яна займалася ў той год Палітыкай, таму што занадта мала людзей займаюць актыўную палітычную пазыцыю:

Московские новости: калі грамадзяне краіны гэтак інэртныя, чаму вы вырашылі заняцца палітыкай?

"Чудакова": як раз таму. Калі б яны былі актыўныя, я са спакойнай душой магла б займацца гісторыяй літаратуры, як напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х. Таму пагадзілася, што ўбачыла па ўсёй краіне - у бібліятэках, музэях, школах - вельмі шмат прытомных, высакародных, разумных людзей, зь якімі мы з вамі цяпер з задавальненьнем правялі б цэлы вечар і нам было б пра што пагаварыць. Але гэтыя людзі ўжо не вераць у выбары. Яны прыціснутыя адчуваньнем ўсеўладзьдзя кіруючага пласту.

У красавіку 2010 году падпісала зварот расейскай апазыцыі «Пуцін павінен сысьці».

Падпісала ўсе адкрытыя лісты, якія пісаліся ў Расеі ў падтрымку Украіны. У прыватнасьці, у сакавіку 2014 году падпісала ліс «Мы с Вами!» Кінасаюзу ў падтрымку Эўрамайдану.

Асноўныя творы

Навуковыя працы

  • Эффенди Капиев. — М.: Молодая гвардия, 1970. — 240 с.
  • Мастерство Юрия Олеши. — М.: Наука, 1972. — 100 с.
  • Беседы об архивах. — М.: Молодая гвардия, 1975. — 222 с.
  • Поэтика Михаила Зощенко. — М.: Наука, 1979. — 200 с.
  • Беседы об архивах. 2-е изд., испр. — М.: Молодая гвардия, 1980. — 224 с.
  • Рукопись и книга. Рассказ об архивоведении, текстологии, хранилищах рукописей писателей. — М.: Просвещение, 1986. — 176 с.
  • «И книги, книги…» : О М. А. Булгакове / М. Чудакова // «Они питали мою музу…»: книги в жизни и творчестве писателей.- М.: Книга, 1986.- с. 219—247
  • Жизнеописание Михаила Булгакова. — М.: Книга, 1988. — 495 с.
  • Жизнеописание Михаила Булгакова. 2-е изд., доп. — М.: Кніга, 1988. — 671 с.
  • Избранные работы. Т. 1. Литература советского прошлого. — М.: Языки славянской культуры, 2001. — 468 с.
  • Новые работы. 2003—2006. — М.: Время, 2007. — 560 с.
  • Литература в школе: читаем или проходим?. — М.: Время, 2013. — 288 с.
  • Нехорошая лестница. — М.: Дзяржаўны музэй М. А. Булгакава, 2009. — 24 с.
  • Булгаков и Пастернак. — М.: Дзяржаўны музэй М. А. Булгакава, 2010. — 24 с.

Мастацкія працы

  • Мирные досуги инспектора Крафта. апавяданьні. — М.: ОГИ, 2005. — 112 с.
  • Дела и ужасы Жени Осинкиной. Путешествие в трёх томах, а также последующие необычные, ужасные и счастливые истории, случившиеся с ней самой и её друзьями. — М.: Время, 2005—2007. — 317 с. (кн. 1); 383 с. (кн. 2); 305 с. (кн. 3).
  • Не для взрослых. Время читать! Полка первая. — М.: Время, 2009. — 208 с. — ISBN 978-5-9691-0462-4.
  • Не для взрослых. Время читать! Полка вторая. — М.: Время, 2009. — 208 с. — ISBN 978-5-9691-0463-1.
  • Не для взрослых. Время читать! Полка третья. — М.: Время, 2011. — 256 с. — ISBN 978-5-9691-0700-7.
  • Егор: Биографический роман. Книжка для смышлённых людей от десяти до шестнадцати лет. — М.: Время, 2012. — 592 с. — ISBN 978-5-9691-0761-8.

Крыніцы

Tags:

Марыэта Чудакова ЖыцьцяпісМарыэта Чудакова Грамадзкая дзейнасьцьМарыэта Чудакова Асноўныя творыМарыэта Чудакова КрыніцыМарыэта Чудакова19372 студзеня202121 лістападаДоктар філялягічных навукМаскваРФРасейская моваСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СадавінаПорнасайтФранц КафкаПолк імя Кастуся КаліноўскагаГрамадзкі набытакСэксХарвацкая моваВацлаў ЛастоўскіВалерыя КуставаМастацтваВікісховішчаБудынакВольга ЧамаданаваЖывапісC++Беларуская мінуўшчына (часопіс)Дзед ТалашЯкасныя прыметнікіЧарнобыльская катастрофаВішнеў (Менская вобласьць)ЭнцыкляпэдыяШпакУ краіне райскай птушкіМаксім ТанкАніта ДаркАрубаМараторыйQR-кодЭнэргіяДрапежныя птушкі24 красавіка29 красавікаЮрка МонічВалеры ГапееўМарат МаркаўКаханьне без пранікненьняУладзіслаў ЧарняўскіПрыпяцьГомасэксуальнасьцьЧасьціна мовыАляксандар МакедонскіАдольф ГітлерПошукавая сыстэма1877Карлес ПудждэмонМіжнародны стандартны кніжны нумарПрыслоўеБАТЭ БарысаўІмёны ліцьвінаўКрыжЮрась БарысевічГолас Часу (1945)ЖырандоляЖамойцьДзікКанадаСамасейВольга КараткевічФранцішак СкарынаАлесь СавіцкіКаскадныя табліцы стыляўУнівэрсальны каардынаваны часHromadske.TVЯзэп ЛёсікВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь2008🡆 More