Гомель, 2020 Марш За Свабоду

Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Гомлі, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Плошча Леніна й на іншых; Гомель; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынґ
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Каля 20 тысячаў

Хада акцыі

Людзі зьбіраліся каля цырка. Калі яны перасталі там памяшчацца, пратэстоўцы адправіліся на плошчу Леніна. У выніку калёна зь мірных маршнікаў расьцягнулася на два кілямэтры. Самаходы бяз стомы сыгналілі пратэстоўцам, а ДАІшнікі не зважалі на гэтае.

Частка калёны пайшла да аблвыканкаму, але да людзей так ніхто і ня выйшаў. Пратэстоўцы вярнуліся на плошчу. Да 16-й гадзіны, паводле TUT.BY, там сабралося ня менш за 20 тысячаў чалавек.

Каля помніка Леніну працаваў «свабодны мікрафон», любы ахвотнік мог распавесьці пра набалелае. Казалі ў асноўным пра асуджэньне жорсткасьці ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў у Менску й Берасьці.

Людзі скандавалі: «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!), «Верым, можам, пераможам!», «Жыве Беларусь!», сьпявалі Цоя. А потым на галоўнай плошчы Гомеля ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.

Пасьля 20-й гадзіны людзі, ужо па традыцыі, усталі каля цырка. Усе ў прыўзьнятым настроі, весяліліся, сьпявалі й танчылі. Бліжэй да 23-й гадзіны места прыціхла.

Вонкавыя спасылкі

Чырвона-белы сьцягшток і шчасьлівыя беларусы. Як прайшоў восьмы дзень пратэстаў у Гомлі

Tags:

Гомель

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВарацэвічыСудаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Узброеныя сілы РасеіРасейская акупацыя БеларусіГрупавы сэксТэўда (імя)Цэнтральная АзіяАзіз ШавэршанАдам МіцкевічКузьма Чорны.nuРадаўніцаПолымя (часопіс)Летувіская моваМагілёўПарнаграфія для жанчынЛявон ЗаяцПарнаграфія ў ІталііДуброўнаГабрэйская аўтаномная вобласьцьВалошкаЧырвона-зялёны сьцягЯрданіяМіл (імя)ГомельЮры Алелькавіч (1559—1586)Аляксей НавальныВызнаБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубЛесотаІвянецСырыйскі хамякРасеяВікіслоўнікЯзэп ВаронкаГрамадзкі набытакФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўБерасьцейская вобласьцьЮрка ВіцьбічISO 3166-1Уладзімер ДубоўкаМіхал Францішак СапегаМножаньнеЦыганыКанстантын I ВялікіBaskin-RobbinsВольная Беларусь (газэта)Камэлот (гурт)RSSМацярдушкаМалыя ЛядыСяргей Краўчанка (музыка)Ордэн Пагоні8 сакавікаКастусь ЕзавітаўКарольПольская моваPDFЯнкоўскі сельсаветХартумМайсейСэрбская моваМіндоўгРаман Скірмунт🡆 More