Віцебск, 2020 Марш За Свабоду

Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Віцебску, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Плошча Перамогі й шмат іншых; Віцебск; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынґ
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Каля 7 тысячаў

Да акцыі

Мяшчане ішлі да плошчы Перамогі арганізаванымі калёнамі з розных пунктаў гораду. Тутэйшыя занялі абодва бакі плошчы: і мэмарыяльную, і тую, дзе быў зьнішчаны парк. Яны стаялі ўздоўж вуліцы Леніна з кветкамі, балёнікамі, плякатамі ( «Мы адзіныя» (па-расейску: Мы едины), «Мы не наркаманы, нам не заплацілі» (па-расейску: Мы не наркоманы, нам не заплатили), «Жыве Беларусь!», «Мы супраць гвалту» (па-расейску: Мы против насилия) і г.д.).

Па дарозе ўздоўж плошчы езьдзілі самаходы й увесь час, не змаўкаючы, сыгналілі. Людзі скандавалі: «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!), «Свабоду!», «Лукашэнка ў аўтазак!» (па-расейску: Лукашенко в автозак!), «Жыве Беларусь!».

Хада акцыі

Віцябляне сабраліся на плошчы Перамогі. Гучнымі апладысмэнтамі і крыкамі «Малайцы!» (па-расейску: Молодцы) мяшчане сустрэлі калёну чыгуначнікаў. Яны скандавалі: «БЧ [беларуская чыгунка] з народам!», «Доўг, гонар, Айчына!» (па-расейску: Долг, честь, Отечество!), «Забастоўка!» (па-расейску: Забастовка). 20 байкераў з клюбу «Сабакі дарогаў» зь бел-чырвона-белымі сьцягамі й сьцягам Віцебску праяжджалі плошчай, ехалі цэнтральнымі вуліцамі, потым вярталіся на плошчу.

Каля аблвыканкаму

На плошчы Перамогі віцябляне стаялі каля паўтары гадзіны. Потым народ рушыў уніз вуліцаю Леніна — да аблвыканкаму. На будынку абласной адміністрацыі ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг. Аднак, сыходзячы, уладальнік сьцяга, малады чалавек, яго забраў.

З аблвыканкаму да мітынгоўцаў выйшлі толькі два дзяжурныя міліцыянты. Нікога з кіраўніцтва вобласьці, паводле іхных словаў, у будынку не было.

Людзі павесілі перад уваходам у аблвыканкам плякаты «Стаміліся баяцца» (па-расейску: Устали бояться), «Крывавы дыктатар — ня мой прэзыдэнт» (па-расейску: Кровавый диктатор — не мой президент), «Мы за сумленныя выбары» (па-расейску: Мы за честные выборы). На лесьвіцы паклалі кветкі і паставілі партрэты зьбітых людзей з пытаньнем «Хто за гэта адкажа?» (па-расейску: Кто за это ответит?).

Затым дэманстранты спусьціліся на вуліцу Леніна. Яны ішлі паабапал вуліцы. Калі «галава» адной з калёнаў была ля ратушы, «хвост» знаходзіўся каля «піраміды» «Марка-сыці».

Каля СІЗА

Ад плошчы Свабоды калёна адправілася вуліцаю Леніна на вуліцу Гагарына да СІЗА. Тут, а ня толькі ў ІЧУ на Маскоўскім праспекце, утрымліваюцца затрыманыя пасьля выбараў 9 жніўня. На вуліцы Савецкай нехта ўключыў на поўную гучнасьць Цоеву песьню «Пераменаў». Каля СІЗА віцябляне крычалі: «Верым! Можам! Пераможам!»,« Лукашэнка ў аўтазак». Міліцыі не было.

Затым народ рушыў па прасьпекце Люднікава да УУС аблвыканкаму на праспэкце Фрунзэ. Сюды прыйшлі ўжо каля 6-й вечару. Будынак абласной міліцыі ахоўвалі некалькі суполак міліцыянтаў. Сілавікі забаранілі пераход на той бок праспэкту Фрунзэ, дзе УУС. «Ганьба!» (па-расейску: Позор!) — крычалі ім людзі. Неўзабаве з будынка УУС выйшлі АМАПаўцы. Мяшчане заявілі: «Караева ў адстаўку!» (па-расейску: Караева в отставку!).

Недалёка ад УУС знаходзіцца частка дэсантнікаў. Адтуль граў дзяржаўны гімн «Мы беларусы». Пасьля гэтага частка дэманстрантаў разышлася, а частка пайшла да ІЧУ. Там патрабавалі адпусьціць затрыманых. Калёна дэманстрантаў, прыкметна парадзелая, хадзіла па месьце да самага вечару.

Вонкавыя спасылкі

«Я плачу ўвесь тыдзень. Але радуе, што мы сплаціліся». Як прайшоў Марш свабоды ў Віцебску

Tags:

Віцебск, 2020 Марш За Свабоду Да акцыіВіцебск, 2020 Марш За Свабоду Хада акцыіВіцебск, 2020 Марш За Свабоду Вонкавыя спасылкіВіцебск, 2020 Марш За СвабодуВіцебск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВільгельмЖырандоляМаксім БагдановічУкраінскае ПалесьсеСябарКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутБеларусы ў ПольшчыЛізаньне похвы10 студзеняЯн ГляўбіцГісторыя МагілёваФрыдрых ШылерПарнаграфія ў БеларусіМарыюпальСолыІван ШамякінБанкаўскі рахунакБДСМNokia 5140Сельская гаспадаркаБярозка (часопіс)Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)ВугоршчынаМішэль ВайлдГейтартГарнастайНямеччынаЛацінская моваГеакэшынгТып (біялёгія)Арганізацыя Аб’яднаных НацыяўСакрат ЯновічДзед ТалашЛеанід ГалубовічАрцём АрашонакРасеяНаркотыкGoogleВайшнорыяПарнаграфія ў ІталііРыека633Роксі ПантэрСтаніслаў МанюшкаСэрыя АТэмпэратураІгар Бабкоў27 красавікаЛюдвік ЗьвяждоўскіІтальянская моваЯнка МаўрПаўстаньне 1863—1864 гадоўРэжым ЛукашэнкіВольга БабковаАдвечным шляхамКамянецСавушкін прадуктКунілінгусДругая сусьветная вайнаПадвойнае пранікненьнеЛіцьвіныНямецкая моваКруглянскі мостНарвідСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваБеларуская ВікіпэдыяПасталыЗямля пад белымі крыламіУсевалад ІгнатоўскіДрысьвяты (вёска)Субэтнас🡆 More