Берасьце, 2020 Марш За Свабоду

Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Берасьці, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Плошча Леніна й іншыя; Берасьце; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынґ
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Каля 30—40 тысячаў

Хада акцыі

Калёна пратэстоўцаў са споклічамі «Лукашэнка, сыходзь!» (па-расейску: Лукашенко, уходи!), «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь!» увайшла на плошчу Леніна, дзе паўтары гадзіны чакала, калі на ёй зьявіцца старшыня гарвыканкаму Аляксандар Рагачук. Разам зь ім да мікрафона падышлі начальнік УУС Аляксандар Астрэйка, начальнік абласнога ўпраўленьня Сьледчага камітэту Руслан Сычоў, пракурор Берасьця Андрэй Валадзько. Яны спрабавалі супакоіць берасьцейцаў, аднак іх спробы былі безвыніковыя, і ім крычалі «У адстаўку!», «Сыходзь!», «Зьнімайце пагоны!», «Ганьба!», «Фашысты!». Міліцыю пратэстоўцы сустракалі гулам і выкрыкамі «Забойцы!» (па-расейску: Убийцы!).

Пасьля выступу грэка-каталіцкага сьвятара Ігара Кандрацьева, які падтрымаў патрабаваньні мітынґоўцаў, Аляксандар Рагачук сыйшоў адтуль. У натоўпе прайшла чутка, што цяпер на плошчу прывязуць вызваленых. Калі гэтага не адбылося, шэсьце накіравалася ў бок СІЗА.

На перамовы з начальнікам СІЗА выйшаў былы камандзовец 38-й дэсантна-штурмавой брыгады(be), падпалкоўнік запасу Валеры Сахашчык — мітынгоўцы хацелі запусьціць дэлеґатаў у СІЗА, каб паглядзець, як там утрымліваюцца затрыманыя. У размове высьветлілася, што начальнік СІЗА служыў у брыгадзе пры Сахашчыку й зь цяплом яго ўспамінае. Аднак пусьціць дэлеґатаў адмовіўся, бо, як сам адзначыў, ня меў права вырашаць гэтае самастойна.

Таксама туды прыехалі прадстаўнікі пракуратуры й суду. Пратэстоўцы скандавалі «Выпускай!». Адвакаты Берасьцейскай абласной калегіі адвакатаў даведаліся, што ёсьць рашэньне Генпракуратуры аб датэрміновым спыненьні выкананьня рашэньняў суду аб адміністрацыйным арышце.

А 20-й гадзіне быў вызвалены першы вязень, у якога ніякіх пашкоджаньняў не было. Пратэстоўцы пачалі скандаваць «Выпускай усіх!» (па-расейску: Выпускай всех!). Да поўначы было вызвалена 68 чалавек.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Берасьце

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэч ПаспалітаяЗьміцер СаўкаПрыназоўнікПарнаграфія ў ВугоршчынеКунілінгусВольга КараткевічЭякуляцыяКаханьне без пранікненьняАляксей ПысінПаліндромВіетнамЛохСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЛацінская моваМужчына зьверхуБлогБацькаўшчына14 красавікаIRCМенскПольская моваЯгор ВосіпаўЕва Вежнавец1467ГрошыАляксей БелыTor BandПарнаграфія ў сецівеВіды сувязі словаўПагоняЛічэбнікФіліпіныДрама (аповесьць)БАТЭ БарысаўДжынсавая рэвалюцыяНарвідКарл Фрыдрых ГаўсРадаўніцаУладзімер Арлоў (гісторык)Міхась ЗарэцкіЛяндвароваМіра (імя)Аляксандар МарозРэгіёнЛюбарт (імя)БабёрЖазэф Люі Гей-ЛюсакАрцём АрашонакЛекі-адпаведнікіГрупавы сэксЧэрвеньСтаніслаў МанюшкаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуСтаніслаў ВалодзькаЯн Збажына1951ЎРаскіданае гняздо (п’еса)ЗаходнерусізмЛікЭнцыкляпэдыя28 красавікаПарнаграфія ў Беларусі2024Савушкін прадуктАлена МаслаМараторыйУладзіслаў ГарбацкіФартэпіянаАлесь КажадубКові (рэжысэр)Віталь Вольскі🡆 More