Баранавічы, 2020 Марш За Свабоду: пратэсты ў Баранавічах

Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Баранавічах, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Баранавічы, 2020 Марш За Свабоду: Да акцыі, Хада акцыі, Патрабаваньні
Дата16 жніўня 14:00 — 18.00
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Плошча Леніна, лядовы палац й шмат іншых; Баранавічы; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынг
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Каля 10 тысячаў
Баранавічы, 2020 Марш За Свабоду: Да акцыі, Хада акцыі, Патрабаваньні
Мітынг ў Баранавічах 16 жніўня 2020 году

Да акцыі

Абвесткі пра збор людзей зьявіліся ў гарадзкіх тэлеграм-каналах напярэдадні. Месца збору ў іх розьнілася. Нехта прапаноўваў сабрацца каля Лядовага палаца, а 13:00, нехта — а 14 гадзіне каля гарвыканкаму.

Хада акцыі

Некалькі тысячаў чалавек сабраліся а 13-й гадзіне каля Лядовага палацу, на праспэкце Савецкім. Калёна рушыла па ходніках ў бок плошчы Леніна. Побач ехалі машыны зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Калі людзі вышлі на вуліцу Савецкую, дзе абмежаваны рух транспарту, дык выйшлі на брукаванку і разгарнулі два бела-чырвона-белыя сьцягі даўжынёй больш за 30 мэтраў, якія прынесьлі на руках да плошчы Леніна.

На плошчы Леніна недзе пасьля 12-й гадзіны пачалі таксама зьбірацца людзі з балёнікамі й нацыянальнымі сьцягамі. Ужо пасьля 13-й гадзіны іх было больш за тысячу. Недзе а 13.30 на плошчу выйшла калёна баранавіцкіх мэдыкаў (300-500 чалавек), якая несла плякаты з патрабаваньнямі спыніць гвалт і правядзеньня новых выбараў. Мэдыкі скандавалі «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!) і «Жыве Беларусь!». Калёна лекараў прайшла вуліцаю Леніна, да стадыёна, пасьля чаго перайшла вуліцу і вярнулася на плошчу да помніка Леніна.

На плошчу прыехалі ці прывезьлі 4 аўтамабілі, якія былі разгромленыя міліцыяй у ноч на 11 жніўня падчас падаўленьня пратэстаў.

Прыкладна а 14-й гадзіне калёна, што ішла ад Лядовага палаца дасягнула плошчы. пратэстоўцы абґядналіся. З прычыны ненаяўнасьці ніякіх бачных арганізатараў, натоўп скандаваў: «Жыве Беларусь!», «Сыходзь!», «Выпускай!», «Верым, можам, пераможам!».

На флагштоку каля помніка Леніну былі вывешаныя бел-чырвона-белыя сьцягі й балёнікі.

Ніхто з кіраўніцтва мястэчка да людзей не выйшаў.

У гэты дзень на плошчы адначасова знаходзілася ад 8600 да 9500 чалавек.

Патрабаваньні

Баранавічы, 2020 Марш За Свабоду: Да акцыі, Хада акцыі, Патрабаваньні 
Мышыны жыхароў гораду, што разьбілі міліцыянты ў ноч на 11 жніўня, падчас падаўленьня пратэстаў

На плошчы Леніна жыхары гораду агучылі свае патрабаваньні:

  • Адстаўка Аляксандра Лукашэнкі;
  • Вызваленьне ўсіх палітвязьняў;
  • Адстаўка й арышт кіраўніцтва МУС за ґвалт на мірных акцыях;
  • Адстаўка й арышт чальцоў ЦВК на чале зь Лідзіяй Ярмошынай;
  • Стварэньне рады народнага даверу, у якую ўвойдуць і органы дзяржаўнай улады;
  • Гарантаваньне свабоды мірных сходаў у любым месцы Баранавіч;
  • Апраўданьне асуджаных за мірныя акцыі;
  • Вяртаньне сплачаных штрафаў.

Галерэя

Крыніцы

Tags:

Баранавічы, 2020 Марш За Свабоду Да акцыіБаранавічы, 2020 Марш За Свабоду Хада акцыіБаранавічы, 2020 Марш За Свабоду ПатрабаваньніБаранавічы, 2020 Марш За Свабоду ГалерэяБаранавічы, 2020 Марш За Свабоду КрыніцыБаранавічы, 2020 Марш За СвабодуБаранавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер КонанОксфардАлесь КажадубВагінальны сэксКомсомольская правдаАшмяныЛетувісы ў БеларусіISO 4217Расейская акупацыя БеларусіЛявон БаразнаУкраінцыЗіновій ПрыгодзічАвечкаБеларуская ПалічкаДжынсавая рэвалюцыяКаханьне без пранікненьняТаксіТонгаППаўстаньне 1794 году28 красавікаКрасавікМагілёўская вобласьцьКузьма ЧорныПорнгабГуда (імя)Вэб-сайтЛічэбнікФарс (астан)Данецкая народная рэспублікаВялікі выбухДыссацыяльны разлад асобыBloggerЮрась СьвіркаМы выйдзем шчыльнымі радаміГалаўны больСувязь (тэхніка)Месяц (каляндар)ЕўнаПольшчаЗолатаАльгарытм1530Кітай1877РадаўніцаКанстытуцыя ССРБ 1919 годуВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Гомельская ратушаІўрытГенрыхАс (імя)Васіль Пятровіч ШаранговічХартумФрыдрых ШылерІндыяГабрэіАлесь РазанаўВікіслоўнікІван АрашкевічЭратычнае мастацтваНарвэгіяМэдыяВікіДубайГрыбыHTML14 красавікаMicrosoft WindowsАлесь Бачыла7 (лік)🡆 More